Пра што дамовіліся Лукашэнка і Пуцін?
Якую ступень інтэграцыі прадугледжваюць новыя саюзныя праграмы, ухваленыя Лукашэнкам і Пуціным? Ці прадугледжаныя ў іх кантрольныя ці наглядныя органы? У якой ступені гэтыя дакумэнты абмяжоўваюць сувэрэнітэт Беларусі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае намесьнік рэдактара расейскай газэты «Коммерсант» Дзьмітры Бутрын.