Размаўляем з Паўлам Станкевічам, арганізатарам Фэстывалю абуджаных «Тутака», які пройдзе 15–16 ліпеня ў Гарадку на Падляшшы, у месцы, дзе ў 1990–2019 гг. адбываўся штогадовы музычны фэстываль «Басовішча».
Усё часьцей чуваць галасы, што беларуская культура зьехала за мяжу. Аргумэнтам для такіх высноваў называюцца імпрэзы, якія апошнім часам ладзяцца беларускімі творцамі ў іншых краінах. Адной зь іх быў беларускі тэатральны фэст, які прайшоў пры канцы чэрвеня ў Любліне.
Новае дасьледаваньне паказала, што лек пад назвай сабізабулін зьніжае рызыку сьмерці шпіталізаваных пацыентаў з COVID-19 на 55 працэнтаў.
Як беларусы ставяцца да вайны Расеі ва Ўкраіне і свайго ў ёй гіпатэтычнага ўдзелу? Які геапалітычны выбар паміж Расеяй і Эўразьвязам яны робяць? Як зьмянілася іх стаўленьне да беларускай улады?
Другі сэзон падкасту доктара Ўладзімера Мартава прысьвечаны другой хвалі каранавірусу ў Беларусі. Яна супала зь мірнай рэвалюцыяй, якая распачалася пасьля фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і брутальных рэпрэсій уладаў.
У інтэрвію Свабодзе экспэрт украінскага Інстытуту будучыні Ігар Тышкевіч разважае пра ролю Беларусі ў вайне Расеі супраць Украіны, аб прычыне няўдзелу беларускай арміі ў вайне на баку Расеі, магчымасьці манэўру Лукашэнкі ва ўмовах ціску Масквы і заявах пра акупацыю Беларусі.
Свабода размаўляе з філёзафам і сацыяльным аналітыкам Паўлам Баркоўскім, арганізатарам фэстывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» — імпрэзы, якая на працягу чэрвеня праходзіла ў чатырох гарадах па-за Беларусьсю.
Рашэньне беларускіх уладаў выконваць зьнешнія фінансавыя абавязаньні ў беларускіх рублях — гэта ўжо дэфолт ці яшчэ не? У выпадку, калі дэфолт Беларусі будзе афіцыйна абвешчаны, якія наступствы гэта будзе мець для фінансавай сыстэмы краіны?
Рашэньне беларускіх уладаў выконваць зьнешнія фінансавыя абавязацельствы ў беларускіх рублях – гэта ўжо дэфолт ці яшчэ не? У выпадку, калі дэфолт Беларусі будзе афіцыйна абвешчаны, якія наступствы гэта будзе мець для фінансавай сыстэмы краіны?
У траўні ў сьвет выйшла кніга «Дурасьць у палітыцы: Яе непазьбежнасьць і патэнцыял». Яе аўтар, Нобутака Атобэ, дасьледчык з унівэрсытэту японскага гораду Осака, адказаў на пытаньні Радыё Свабода.
Героі Лявона Вольскага ўражаныя новым званьнем пісьменьніка і былога міліцыянта Мікалая Чаргінца.
Як у Беларусі зьмяніўся давер да рэжыму з 2021 году? Ці ня ёсьць дадзеныя сацыялягічных дасьледаваньняў вынікам фактару страху? У якім сэнсе тыя, хто давярае рэжыму – яго бенэфіціяры? Наколькі глыбокі раскол у беларускім грамадзтве і як ён вымяраецца? Адказвае сацыёляг Філіп Біканаў.
Якія рашэньні прыме саміт NATO, які пачаўся 28 чэрвеня? Наколькі высокая імавернасьць вайны паміж Альянсам і РФ? Чаму Беларусі ня варта асьцерагацца Паўночнаатлянтычнага альянсу? Чаму NATO не ваюе за Ўкраіну?
Якія рашэньне прыме саміт NATO, які пачаўся сёньня? Наколькі высокая імавернасьць вайны паміж Альянсам і РФ? Чаму Беларусі ня варта асьцерагацца Паўночнаатлянтычнага альянсу? Чаму NATO не ваюе за Ўкраіну?
Гэтыя зьвесткі прадставіў прадстаўнік новай каманды незалежных сацыёлягаў Філіп Біканаў.
Чаму пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне вырасьлі праэўрапейскія настроі? Чаму за 2 месяцы ва Ўкраіне не зьмяніўся рэйтынг Лукашэнкі? Наколькі пагоршылася стаўленьне ўкраінцаў да беларусаў? На пытаньні Юрыя Дракахруста на адказвае кіраўнік украінскай Сацыялягічнай групы «Рэйтынг» Аляксей Анцыповіч.
Аляксей Ганчарэнка, дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны і кіраўнік парлямэнцкай групы «За дэмакратычную Беларусь» у інтэрвію Свабодзе Premium гаворыць пра тое, што агрэсарам у вайне зьяўляецца «лукашэнкаўская Беларусь» і Ўкраіна будзе адвакатам вольнай Беларусі ў Эўразьвязе.
Якое значэньне мае набыцьцё Ўкраінай і Малдовай статусу кандыдатаў у чальцы Эўразьвязу? Наколькі доўгім будзе іх шлях да поўнага сяброўства? Як сёньняшняе рашэньне ЭЗ паўплывае на эўрапейскія пэрспэктывы Беларусі?
Чаму пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне вырасьлі праэўрапейскія настроі? Чаму за 2 месяцы ва Ўкраіне не зьмяніўся рэйтынг Лукашэнкі? Наколькі пагоршылася стаўленьне ўкраінцаў да беларусаў?
Украінскі паэт і літаратуразнаўца Вячаслаў Лявіцкі адказвае на пытаньні Свабоды пра беларуска-ўкраінскія спрэчкі вакол фэстывалю «Прадмова», стаўленьне ўкраінцаў да беларусаў, зьмены ў тапаніміцы Кіева ды беларускую прысутнасьць (і адсутнасьць) у праграмах выкладаньня літаратуры ва Ўкраіне.
Незадоўга да сэзону летніх адпачынкаў у шэрагу эўрапейскіх краін расьце колькасьць інфікаваных каранавірусам. Гэта зьвязана з падварыянтамі «Омікрону» BA.4 і BA.5.
25–26 чэрвеня ў Вільні адбудуцца заключныя імпрэзы літаратурнага фэсту «Прадмова». Увечары ў суботу ў яго праграме пройдзе «Сэанс нявыдадзенай кнігі. «Біць альбо ня біць? — маральная дылема рыцара».
Юлія Мядзьвецкая расказала Радыё Свабода, чаму Эўразьвязу варта праводзіць мяжу, з аднаго боку, паміж Расейскай Фэдэрацыяй і Беларусьсю, а з другога боку — паміж беларускімі ўладамі і беларускім грамадзтвам.
Другі сэзон падкаста доктара Ўладзімера Мартава прысьвечаны другой хвалі каранавірусу ў Беларусі. Яна супала зь мірнай рэвалюцыяй, якая распачалася пасьля фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і брутальных рэпрэсій уладаў.
Украінскі гісторык Яраслаў Грыцак у інтэрвію Свабодзе расказвае, што аб’ядноўвае беларусаў і ўкраінцаў; чаму абодва народы амаль нічога ня ведаюць адзін пра аднаго; калі ва Ўкраіне можа палепшыцца стаўленьне да беларусаў і што для гэтага могуць зрабіць самі беларусы.
Літва абмежавала расейскі транзыт у Калінінградзкую вобласьць. Расея пагражае жорсткім адказам. Ці падтрымліваюць іншыя краіны ЭЗ Вільню ў яе рашэньні наконт транзыту? Як Паўночнаатлянтычны альянс будзе абараняць Літву ў выпадку вайны?
Літва абмежавала транзыт з матэрыковай Расеі ў Калінінградзкую вобласьць. Расея пагражае жорсткім адказам. Ці падтрымліваюць іншыя краіны ЭЗ Вільню ў яе рашэньні наконт транзыту? Як Паўночнаатлянтычны альянс будзе абараняць Літву ў выпадку вайны?
Літаратурны фэст «Прадмова» сёлета праходзіць у замежжы. Адной з прычынаў гэтага арганізатары называюць рызыку для яго ўдзельнікаў у Беларусі. Мы паразмаўлялі зь пісьменьніцай, ляўрэаткай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця Евай Вежнавец, якая адмовілася ад удзелу ў «Прадмове».
Паводле прадстаўнікоў агенцтва, пакуль «невядома, ці затрымліваецца вірус у паветры».
17 чэрвеня Эўракамісія рэкамэндавала даць Украіне статус кандыдата на ўступленьне ў ЭЗ. Гэтае рашэньне можна лічыць гістарычным з шмат якіх прычын.
У чым была мэта візыту ва Ўкраіну кіраўнікоў Францыі, Нямеччыны і Італіі? Як іх паездка зьвязаная з эўрапейскімі пэрспэктывамі Ўкраіны? У чым меў, а ў чым ня меў рацыі дарадца кіраўніка офісу прэзыдэнта Ўкраіны Падаляк?
«Людзі нас раз-пораз пыталіся: што вы займаецеся нейкім глупствам? Ну скажыце, у немцаў ёсьць свая нацыянальная ідэя?» — ахарактарызаваў рэдактар «Эўрарадыё» Зьміцер Лукашук рэакцыю слухачоў на сваю працу над кнігай пра беларускую нацыянальную ідэю.
Палітоляг Усходнеэўрапейскага стратэгічнага форуму, былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Анатоль Котаў разважае пра каштоўнасьці і настроі беларускіх чыноўнікаў, тлумачыць, чаго найбольш баіцца бюракратыя, і заяўляе, што беларускі рэжым будзе працягваць рэпрэсіі, пакуль не разваліцца.
У чым была мэта візыту ва Ўкраіну кіраўнікоў Францыі, Нямеччыны і Італіі? Як іх паездка зьвязаная з эўрапейскімі пэрспэктывамі Ўкраіны? У чым меў, а ў чым ня меў рацыю дарадца кіраўніка офісу прэзыдэнта Ўкраіны Падаляк?
Наколькі высокая рызыка паўторнага нападу расейскіх войскаў на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі? Ці ёсьць прыкметы таго, што беларускае войска бліжэйшым часам уступіць у вайну? Як адрозьніць падрыхтоўку нападу і яе імітацыю? Наколькі баяздольнае беларускае войска?
Наколькі высокая рызыка паўторнага нападу расейскіх войскаў на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі? Ці ёсьць прыкметы таго, што беларускае войска неўзабаве ўступіць у вайну? Як адрозьніць падрыхтоўку нападу і яе імітацыю? Наколькі баяздольнае беларускае войска?
Кацярына Барнукова, акадэмічная дырэктарка BEROC, аналізуе, што такое падзеньне ВУП у красавіку на 6 працэнтаў — выпадковасьць ці пачатак стратэгічнай тэндэнцыі, прагназуе, наколькі ўпадуць сёлета даходы насельніцтва, і разважае, ці магчыма замяніць страчаны ў выніку вайны ўкраінскі рынак.
Папулярная блогерка, псыхоляг Лілія Ахрэмчык разважае пра тое, як ва ўмовах вайны, жорсткіх рэпрэсій і акупацыі захаваць аптымізм і раўнавагу, тлумачыць прычыны «хэйту» Ціханоўскай, а таксама чаму ўлады не перамаглі, падавіўшы мірную рэвалюцыю. Псыхоляг раіць дзеля захаваньня псыхічнага здароўя...
Палітоляг, кіраўнік Цэнтру палітычнага аналізу і прагнозу Павал Вусаў адказвае на пытаньне, у якім кірунку эвалюцыянуе менскі рэжым; аналізуе, чаму больш немагчымая «лібэралізацыя», і тлумачыць, навошта Лукашэнка палохае беларусаў вайной.
Расейскі пісьменьнік і публіцыст Віктар Шэндэровіч — пра тое, як распачатая Расеяй вайна супраць Украіны паўплывала на адносіны паміж расейцамі і ўкраінцамі, паміж беларусамі і расейцамі, а таксама што будзе з Расеяй, Беларусьсю і Ўкраінай пасьля вайны.
Госьць Свабоды Premium – акушэр-гінеколяг, лекар ультрагукавой дыягностыкі Станіслаў Салавей, адзін з арганізатараў незалежнага прафсаюзу беларускіх мэдыкаў. Мы размаўляем пра яго працу ў адэскай клініцы падчас вайны, пра беларускую дыяспару ў Адэсе і розьніцу паміж мэдыцынай у Беларусі і Ўкраіне.
Цяперашняя вайна Расеі ва Ўкраіне – гэта вайна Пуціна ці вайна расейскага народу? У чым мэта санкцыяў? Ці можна перамагчы рэжым Лукашэнкі мірнымі сродкамі? Ці павінны беларусы зрабіць празаходні выбар?
У пятніцу, 10 чэрвеня, у тэатры «Bez zábradlí» (Без парэнчаў) у Празе з паэтычнымі чытаньнямі выступіў беларускі паэт Дзьмітры Строцаў. Чытаньні арганізаваў фонд імя Арнашта Лустыга (1926–2011), чэскага пісьменьніка і дысыдэнта ў камуністычны час, якім кіруе дачка пісьменьніка Эва Лустыгава.
Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць скаргу Міністэрства інфармацыі ў кампанію Google на тое, што ў Тэлеграме заблякавалі скандальны канал, які прапагандуе гвалт, фэйкі і мову варожасьці.
Дасьледаваньне было невялікім, і экспэрты кажуць, што яго трэба паўтарыць. Але ў 18 чалавек рак прамой кішкі зьнік цалкам.
У першыя летнія выходныя ў Тбілісі стартаваў беларускі літаратурны фэст «Прадмова». Яшчэ за месяц да пачатку ён выклікаў неадназначную рэакцыю зацікаўленых асобаў.
Загрузіць яшчэ