Ураджэнец Вялейкі, беларускі дырыжэр Віталь Алексяёнак цяпер працуе ў італьянскім тэатры Ля Скаля, дзе 15 кастрычніка адбылася прэм’ера опэры «Маленькі прынц», якую ён паставіў.
Беларус выступае ў Ля Скаля, пад бомбамі ў Харкаве і для беларускіх палітвязьняў
Мы гаворым пра амбітны праект беларускага музыкі ў найлепшым опэрным тэатры сьвету, пра канцэрты Алексяёнка ва Ўкраіне падчас вайны, а таксама пра салідарны канцэрт «Неба Марыі» у Боне ў падтрымку палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай.