Пра гэта паведамляецца 8 лістапада са спасылкай на прэм'ера Аліхана Смаілава. Гаворка ідзе аб папраўках да закону «Аб грамадзянстве Рэспублікі Казахстан».
Тэма грамадзянства абмяркоўваецца на фоне наплыву ў краіну, як і ў шэраг іншых былых савецкіх рэспублік, грамадзян Расеі, многія зь якіх зьмянілі месца жыхарства пасьля абвешчанай расейскімі ўладамі ў канцы верасьня частковай мабілізацыі на вайну ва Ўкраіне.
Нядаўна казахстанскае кіраўніцтва прыводзіла зьвесткі, што пасьля 21 верасьня, калі ў Расеі абвясьцілі мабілізацыю, каля 200 тысяч іншаземцаў зьвярнуліся ў Казахстане па індывідуальныя ідэнтыфікацыйныя нумары. Яны дазваляюць уладкавацца на працу і адкрыць рахункі ў мясцовых банках.