Свабода прэзэнтуе падкаст «Красаўцы. Вайна супраць народу ў жніўні 2020». Ён расказвае аб пратэстах пасьля выбараў у Беларусі з гледзішча сілавікоў. Ня толькі пра падрыхтоўку і сам гвалт, але пра іх страхі і слабасьці. Як усё выглядала знутры. Падпісацца: https://podfollow.com/1638304977
Хто быў арганізатарам рэвалюцыйных падзеяў 2020 году? Ці вырашылі тыя падзеі спрэчку пра перавагі мірнага і нямірнага пратэсту? Ці было б непазьбежным расейскае ўварваньне, калі б рэвалюцыя перамагла?
Happy Birthday, Sto lat... А ці маем свае сьпеўныя воклічы да дня нараджэньня (ці ўсё ж народзінаў)? Так. Новыя, аўтарскія: „Жыві-жыві доўга“, „Сто гадоў вам у радасьці жыць“... І заўсёды ў прыгодзе — народныя: „Доўгага веку добраму чалавеку!“
Я ня думаю, што ўсім, хто лічыць ці хоча лічыць сябе абазнаным у літаратуры чалавекам, трэба чытаць дэтэктыўныя раманы. Можна абысьціся і бязь іх. Недзе да свайго пяцідзясятага году не чытаў іх і я. Але цяпер падсеў. Занятак неблагі, асабліва ў летні сэзон. Некалькі падказак ад мяне ў гэтай сувязі.
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказваюць кіраўнік Цэнтру палітычнага аналізу і прагнозу, доктар палітычных навук Павал Вусаў і палітычны аналітык Аляксандар Класкоўскі.
У чым прычына цяперашніх канфліктаў сярод апазыцыі? Каго прадстаўляюць яе лідэры? Ці магчымае стварэньне новай структуры лідэрства дэмакратычных сілаў?
7 эпізод прысьвечаны драматычным падзеям у шпіталі, вынікам якіх сталі сьмерці людзей. І прычынай іх быў не каранавірус.
У чым прычыны канфліктаў паміж апазыцыянэрамі? Як вызначыць «вагу» , уплыў таго ці іншага палітыка? Якой можа быць формула паразуменьня?
Ці адбыўся дэфолт беларускай фінансавай сыстэмы? На колькі насамрэч упадзе беларускі экспарт? Ці вяртаецца беларуская эканоміка ў стан дзевяностых гадоў? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае прадстаўнік штабу Сьвятланы Ціханоўскай у эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч.
Грамадзкі дзяяч, былы бізнэсовец, блогер, памочнік камандзіра палка «Пагоня» Вадзім Пракоп’еў у эфіры Свабоды Premium расказаў пра сваё бачаньне вызваленьня Беларусі, патлумачыў, чаму ён публічна крытыкуе офіс Сьвятланы Ціханоўскай, і што адбываецца з палком «Пагоня»
Якія аргумэнты за і супраць удару Ўкраіны па расейскіх вайсковых аб'ектах у Беларусі? Што можа быць падставай для такіх удараў? Якімі могуць быць іх наступствы? Якую пазыцыю займае ў гэтым пытаньні палітычнае кіраўніцтва Ўкраіны і Захаду?
Ці адбыўся дэфолт беларускай фінансавай сыстэмы? На колькі насамрэч упадзе беларускі экспарт? Ці вяртаецца беларуская эканоміка ў «ліхія дзевяностыя»?
Экспэрт Эўрапейскай рады міжнародных адносінаў, былы беларускі дыплямат Павал Сьлюнькін камэнтуе выказваньні Ўладзімера Макея пра беларускі добраахвотнікаў ва Ўкраіне, аналізуе, якія наступствы будзе мець справаздача ICAO, і расказвае, якога эфэкту хочуць дабіцца ўлады, уводзячы бязьвіз.
У інтэрвію “Свабодзе” Зянон Пазьняк расказаў пра дзейнасьць Беларускага нацыянальнага сакратарыяту “Вольная Беларусь”, які ён узначальвае, пра тактыку супраціву падчас акупацыі, пра альтэрнатыву эўраінтэграцыі, а таксама адказаў украінцам, якія крытыкуюць беларусаў.
Беларускі мэдэямэнэджар і стваральнік спартовага парталу by.tribuna.com расказвае, у якой сытуацыі пасьля двух гадоў рэпрэсіяў апынуўся беларускі спорт, ацэньвае яго пэрспэктывы, а таксама разважае пра палітычную сытуацыю ў краіне і агучвае магчымую тактыку дзеяньняў для беларусаў.
Мо гэта вокліч грэцка-рымскіх барацьбітоў? Або грузчыкаў? Не. Ён пра рысу характару — якая, на шчасьце, пакуль ня стала агульнанацыянальнай. У вулічным апытаньні журналістам папаўся і Генадзь Давыдзька, некалі актор, а цяпер ідэалягічны начальнік і прапагандыст. Не адказаў.
Ці мусіць апазыцыя дамагацца падтрымкі большасьці? Якія дзеяньні могуць наблізіць перамены? Ці магчыма «сшыць» раскол у беларускім грамадзтве? Ці павінна апазыцыя адстойваць праэўрапейскі выбар?
Такое рашэньне ЗША можа сур’ёзна ўзмацніць рэжым санкцый, што, на думку некаторых экспэртаў, не зьяўляецца разумным, піша «Голас Амэрыкі».
Другі сэзон падкасту доктара Ўладзімера Мартава прысьвечаны другой хвалі каранавірусу ў Беларусі. Яна супала зь мірнай рэвалюцыяй, якая распачалася пасьля фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і брутальных рэпрэсій уладаў.
Гаворым правільна: кура з куранём, качка і качар, белая гусь. І падклікайма іх па-беларуску: ціп-ціп, пыль-пыль, вуль-вуль, гуль-гуль. Дарэчы, „Крыжачок“ (не напой, а танец) — ад крыжака, назвы дзікай качкі.
Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць законапраект пра абмежаваньні на выезд за мяжу.
Як сацыяльна-дэмаграфічныя характарыстыкі і палітычныя перавагі абумоўліваюць стаўленьне ўкраінцаў да беларусаў, адказвае кіраўнік Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі Ўладзімір Паніёта.
У Бэрліне адбыўся ІІ Форум дэмакратычных сілаў Беларусі. Гэтую пляцоўку заснавала частка апазыцыйных да Аляксандра Лукашэнкі асобаў і арганізацый. Мадэратар форуму Анатоль Котаў расказаў у інтэрвію Свабодзе мэту гэтага мерапрыемства і вынікі паседжаньня ў Бэрліне.
Экс-капітан баскетбольнай зборнай Беларусі, падпісантка ліста вольных спартоўцаў Кацярына Сныціна расказала пра тое, дзеля чаго грае ў баскетбол зь беларусамі ў розных краінах сьвету, як адказвае на пытаньне «Калі мы пераможам?» і які выбар робяць беларускія спартоўцы падчас вайны.
Лідэр Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка у інтэрвію Свабодзе расказаў пра пляны правесьці Кангрэс беларусаў з мэтаю стварэньня органу нацыянальнай улады Беларусі на пераходны пэрыяд і неабходнасьць нацыянальна-вызвольнай барацьбы.
Як беларусы ставяцца да вайны Расеі ва Ўкраіне і свайго ў ёй гіпатэтычнага ўдзелу? Які геапалітычны выбар паміж Расеяй і Эўразьвязам яны робяць? Як зьмянілася іх стаўленьне да беларускай ўлады?
Якія аргумэнты за і супраць удару Ўкраіны па расейскіх вайсковых аб’ектах у Беларусі? Што можа быць падставай для такіх удараў? Якімі могуць быць іх наступствы? Якую пазыцыю займае ў гэтым пытаньні палітычнае кіраўніцтва Ўкраіны і Захаду?
Апошняя хваля каранавірусу ў Вялікай Брытаніі запавольваецца, але адначасова растуць асьцярогі з нагоды новага варыянту штаму Omicron, які навукоўцы назвалі Centaurus (Кентаўр).
Размаўляем з Паўлам Станкевічам, арганізатарам Фэстывалю абуджаных «Тутака», які пройдзе 15–16 ліпеня ў Гарадку на Падляшшы, у месцы, дзе ў 1990–2019 гг. адбываўся штогадовы музычны фэстываль «Басовішча».
Усё часьцей чуваць галасы, што беларуская культура зьехала за мяжу. Аргумэнтам для такіх высноваў называюцца імпрэзы, якія апошнім часам ладзяцца беларускімі творцамі ў іншых краінах. Адной зь іх быў беларускі тэатральны фэст, які прайшоў пры канцы чэрвеня ў Любліне.
Новае дасьледаваньне паказала, што лек пад назвай сабізабулін зьніжае рызыку сьмерці шпіталізаваных пацыентаў з COVID-19 на 55 працэнтаў.
Як беларусы ставяцца да вайны Расеі ва Ўкраіне і свайго ў ёй гіпатэтычнага ўдзелу? Які геапалітычны выбар паміж Расеяй і Эўразьвязам яны робяць? Як зьмянілася іх стаўленьне да беларускай улады?
У інтэрвію Свабодзе экспэрт украінскага Інстытуту будучыні Ігар Тышкевіч разважае пра ролю Беларусі ў вайне Расеі супраць Украіны, аб прычыне няўдзелу беларускай арміі ў вайне на баку Расеі, магчымасьці манэўру Лукашэнкі ва ўмовах ціску Масквы і заявах пра акупацыю Беларусі.
Свабода размаўляе з філёзафам і сацыяльным аналітыкам Паўлам Баркоўскім, арганізатарам фэстывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» — імпрэзы, якая на працягу чэрвеня праходзіла ў чатырох гарадах па-за Беларусьсю.
Рашэньне беларускіх уладаў выконваць зьнешнія фінансавыя абавязаньні ў беларускіх рублях — гэта ўжо дэфолт ці яшчэ не? У выпадку, калі дэфолт Беларусі будзе афіцыйна абвешчаны, якія наступствы гэта будзе мець для фінансавай сыстэмы краіны?
Рашэньне беларускіх уладаў выконваць зьнешнія фінансавыя абавязацельствы ў беларускіх рублях – гэта ўжо дэфолт ці яшчэ не? У выпадку, калі дэфолт Беларусі будзе афіцыйна абвешчаны, якія наступствы гэта будзе мець для фінансавай сыстэмы краіны?
У траўні ў сьвет выйшла кніга «Дурасьць у палітыцы: Яе непазьбежнасьць і патэнцыял». Яе аўтар, Нобутака Атобэ, дасьледчык з унівэрсытэту японскага гораду Осака, адказаў на пытаньні Радыё Свабода.
Героі Лявона Вольскага ўражаныя новым званьнем пісьменьніка і былога міліцыянта Мікалая Чаргінца.
Як у Беларусі зьмяніўся давер да рэжыму з 2021 году? Ці ня ёсьць дадзеныя сацыялягічных дасьледаваньняў вынікам фактару страху? У якім сэнсе тыя, хто давярае рэжыму – яго бенэфіціяры? Наколькі глыбокі раскол у беларускім грамадзтве і як ён вымяраецца? Адказвае сацыёляг Філіп Біканаў.
Якія рашэньні прыме саміт NATO, які пачаўся 28 чэрвеня? Наколькі высокая імавернасьць вайны паміж Альянсам і РФ? Чаму Беларусі ня варта асьцерагацца Паўночнаатлянтычнага альянсу? Чаму NATO не ваюе за Ўкраіну?
Якія рашэньне прыме саміт NATO, які пачаўся сёньня? Наколькі высокая імавернасьць вайны паміж Альянсам і РФ? Чаму Беларусі ня варта асьцерагацца Паўночнаатлянтычнага альянсу? Чаму NATO не ваюе за Ўкраіну?
Гэтыя зьвесткі прадставіў прадстаўнік новай каманды незалежных сацыёлягаў Філіп Біканаў.
Чаму пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне вырасьлі праэўрапейскія настроі? Чаму за 2 месяцы ва Ўкраіне не зьмяніўся рэйтынг Лукашэнкі? Наколькі пагоршылася стаўленьне ўкраінцаў да беларусаў? На пытаньні Юрыя Дракахруста на адказвае кіраўнік украінскай Сацыялягічнай групы «Рэйтынг» Аляксей Анцыповіч.
Аляксей Ганчарэнка, дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны і кіраўнік парлямэнцкай групы «За дэмакратычную Беларусь» у інтэрвію Свабодзе Premium гаворыць пра тое, што агрэсарам у вайне зьяўляецца «лукашэнкаўская Беларусь» і Ўкраіна будзе адвакатам вольнай Беларусі ў Эўразьвязе.
Загрузіць яшчэ