Менавіта такая фармулёўка ўжо не здаецца мэтафарай і моцным мастацкім перабольшваньнем.
Неўзабаве пачнецца візыт у Злучаныя Штаты Амэрыкі Сьвятланы Ціханоўскай. Перад гэтым яна наведала дзясяткі эўрапейскіх краінаў, дзе нязьменна сустракала падтрымку і палітычных лідэраў, і грамадзтва.
Рэжым Лукашэнкі баіцца ня толькі нацыянальна арыентаванай актыўнасьці, але і жаночай эмансыпацыі.
Я напісала, што бібліятэкі будуць толькі ў турмах, бо ўсе прыстойныя людзі будуць сядзець. Наступныя дзевяць гадоў я лічыла гэты свой учынак праявай юнацкага максымалізму, але, як аказалася, амаль не памылілася.
Усьлед за навіной аб пераводзе Рамана Пратасевіча пад хатні арышт прыйшла інфармацыя, што ў яго зьявіўся новы акаўнт і відэа ў твітэры. Гэта азначае, што вакол яго пачынаецца нейкая новая складаная гульня.
Галоўнаму палітвязьню Беларусі Віктару Бабарыку прысудзілі 14 гадоў зьняволеньня. Так жорстка не каралі ніводнага з апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі за 27 гадоў ягонага кіраваньня.
Даволі прадказальна мае папярэднія ўяўленьні пра лягер цалкам зруйнаваліся, — я не таго загадзя баялася і ня тых радасьцяў чакала.
Калі дзяўчына на выпускным вечары ў БДУ падзякавала сваім выкладчыкам, сярод якіх былі і тыя, якія цяпер за кратамі — я адразу падумаў: «пасадзяць».
Улады пасьлядоўна ідуць па шляху эскаляцыі канфлікту як унутры краіны, так і з вонкавымі ворагамі. Мадэль крэпасьці ў аблозе — гэта сёньня адзіны магчымы спосаб выжываньня.
Выказваюцца розныя, прычым дыямэтральна процілеглыя, вэрсіі, як апошнія рашэньні краін Захаду будуць уплываць на дачыненьні Масквы і Менску.
Заходнія санкцыі яшчэ цалкам не запрацавалі, а нафтавая прамысловасьць ужо пачала адчуваць немалыя цяжкасьці. Зьявілася паведамленьне, што на трэці квартал расейскія кампаніі не плянуюць пастаўляць нафту на НПЗ «Нафтан» у Наваполацку. Пра гэта паведаміў прадстаўнік кампаніі «Транснефть».
Нас катуюць, мы да гэтага звыкаем і ўвесь час прыніжаем свае пакуты параўнаньнем зь іншымі людзьмі, якім прыйшлося яшчэ горш.
Перавод Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі пад хатні арышт сьведчыць пра тое, што ўлады працягваюць шматхадовую гульню, выкарыстоўваючы апазыцыйнага журналіста як важкую фігуру.
Уражваў бязьлітасна дакладны выбар слова: ня вязьні, не арыштаваныя ці асуджаныя, не апанэнты ці дысыдэнты, а — палонныя.
У інаўгурацыйнай прамове ў 1994-м, той самай, дзе Лукашэнка заклікаў да паразуменьня «нас, самых розных», ён ні словам не згадаў бел-чырвона-белы сьцяг, пад якім прыносіў прысягу, і не сказаў, што ён «нацысцкі».
Цяперашнія санкцыі могуць стаць штуршком, запусьціць складана кантраляваныя працэсы, якія будуць спрыяць эрозіі беларускай сацыяльнай мадэлі.
Пакуль публічная падтрымка ці прынамсі адсутнасьць асуджэньня рэжыму будзе ўмовай для працы ў мэдыцыне, сытуацыя будзе пагаршацца.
Афіцыйны Менск, імкнучыся атрымаць максымальныя палітычныя дывідэнды ад заяваў Рамана Пратасевіча, распачаў гульню адначасова ў некалькіх кірунках. Аднак ні на адным зь іх дамагчыся посьпеху не ўдалося.
Напярэдадні жэнэўскага саміту ў мэдыя было шмат развагаў пра тое, што Байдэн з Пуціным могуць дамовіцца, заключыць гістарычную ўгоду, ажыцьцявіць геапалітычны разьмен, часткай якога стане Беларусь. Аднак, мяркую, гэта аказалася немагчымым. На тое шмат прычынаў.
Пра што могуць дамовіцца прыхільнікі перамен і тыя, хто перамен ня хоча ці баіцца?
13 чэрвеня на 78-м годзе жыцьця памёр беларускі кінарэжысэр і апэратар Юры Гарулёў.
Калі хочаце хутчэйшай адмены санкцый — пазбаўляйце рэжым Лукашэнкі сваёй падтрымкі. Чым менш людзей будзе дапамагаць яму ўтрымліваць уладу, тым хутчэй скончыцца гэтае пекла.
Палітычны зьняволены (ягонае імя ёсьць у рэдакцыі Радыё Свабода), якому сёлета прысудзілі «хімію», ананімна расказаў пра свой досьвед адбываньня гэтага распаўсюджанага пакараньня. Публікуем ягоны аўтарскі расповед.
Відэа са зьняволеным Раманам Пратасевічам камэнтуе Алеся, псыхоляг, выкладчыца псыхалёгіі, спэцыялізацыя: псыхалёгія стрэсу і крызісу. Экспэртка пажадала захаваць ананімнасьць, яе імя вядома рэдакцыі.
Ніводнае слова, сказанае палітвязьнямі іх катам, нельга лічыць праўдай, і ні за якія «прызнаньні» іх нельга асуджаць. Усё гэта — наступствы катаваньняў і знак таго, што чалавек яшчэ не да канца зламаны і дагэтуль змагаецца за жыцьцё.
Не, пачуцьцё агіды, якое выклікаюць дзеяньні беларускага рэжыму, — таксама матыў. Па сукупнасьці заслугаў, так бы мовіць. Аднак пачуцьцё агіды наўрад ці было меншым да 23 траўня, да прызямленьня рэйсу Атэны-Вільня ў Менску і да захопу Рамана Пратасевіча.
Калі «за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» затрымалі адну маю знаёмую, да яе дамоў прыйшлі з ператрусам. Дома ж была толькі вельмі немаладая маці, і пасьля такога сюрпрызу ад уладаў у яе рэзка пагоршылася здароўе, і яна зусім перастала хадзіць.
Гісторыя з самалётам і відавочна нечаканая для афіцыйнага Менску рэзкая рэакцыя Захаду, падрыхтоўка да сустрэчы прэзыдэнтаў ЗША і Расеі — усё гэта пад новым ракурсам паставіла пытаньне пра характар адносінаў Менску і Масквы.
Нявырашанасьць унутрыбеларускага канфлікту вядзе да таго, што ён трансфармуецца ў крызіс рэгіянальнай бясьпекі, вядзе да росту міжнароднай напружанасьці.
Будзе справядлівым зазначыць: Эўрапейскі зьвяз сёлета меў цяжкую форму «беларускай стомленасьці» роўна да таго моманту, пакуль пасажырскі самалёт Ryanair у мінулыя выходныя не зрабіў вымушаную пасадку ў Менску, піша Рыкард Юзьвяк, эўрапейскі аглядальнік Радыё Свабода.
Закрыцьцё паветраных зносін Беларусі з Эўропай азначае пераход да нейкай новай якасьці міжнароднага становішча краіны.
Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Джо Байдэн выступіў з заявай, у якой ацаніў перанакіраваньне самалёту Ryanair і арышт Рамана Пратасевіча як парушэньне міжнародных нормаў.
Паветраны трылер з бортам кампаніі Ryanair на тэрыторыі Беларусі стаў галоўнай падзеяй апошніх дзён, пра якую паведамляюць сусьветныя мэдыя.
Улады памятаюць, чым закончылася кампанія прэзыдэнцкіх выбараў і асьцерагаюцца, што чарговая электаральная кампанія можа стаць трыгерам новага выбуху пратэстаў.
Як толькі ўлады адносяць кагосьці да «чужых», гэты чалавек аўтаматычна пазбаўляецца большасьці прапісаных і тым больш непісаных правоў.
20 траўня 1954 году упершыню загучала ў этэры Радыё Свабода. Таксама сёньня дзень нараджэньня нашага калегі Ігара Лосіка, які ўпершыню сустракае яго за кратамі.
Пачаўся наступ на інфармацыйныя інтэрнэт-рэсурсы. Улады, відавочна, маюць на мэце цалкам зачысьціць грамадзка-палітычную прастору да пачатку электаральнай кампаніі (рэфэрэндуму і мясцовых выбараў).
Улады вельмі інтэнсіўна і ў вялікай колькасьці прымаюць новыя законы, якія ў мэдыя называюцца «рэпрэсіўнымі», «драконаўскімі». Я б назваў іх «антырэвалюцыйнымі». Гэта рэакцыя на выбух леташняга народнага пратэсту.
З фрагмэнтарнай інфармацыі ад кіраўніка Канстытуцыйнай камісіі Пятра Міклашэвіча і чальца камісіі Валера Міцкевіча праглядаюцца асобныя контуры праекту новай Канстытуцыі.
У сёньняшняй Беларусі гвалт перастаў выконваць рацыянальную ролю (напрыклад, каб прадухіліць новыя пратэсты), а ператварыўся ў культ, рытуал, стаў элемэнтам дзяржаўнай дактрыны.
Здавалася б, пасьля жахаў Другой сусьветнай вайны, зь якімі сутыкнулася Беларусь, тут як нідзе мусіць шанавацца лёзунг «ніколі зноў», але ў рэальнасьці куды больш папулярным усё яшчэ застаецца «можам паўтарыць».
Дзень Перамогі 9 траўня яшчэ з савецкіх часоў зьяўляецца ня толькі гістарычным, але і палітычным сьвятам, якое ў пуцінскай Расеі і лукашэнкаўскай Беларусі набыло выразную прапагандысцкую афарбоўку, піша гісторык Аляксандар Фрыдман.
Антыканстытуцыйны дэкрэт Лукашэнкі аб наданьні паўнамоцтваў Радзе бясьпекі нарэшце зьявіўся. Аднак, яму спадарожнічае шэраг дзівосаў і наступстваў.
Заява нямецкіх адвакатаў у фэдэральную пракуратуру Нямеччыны зачапіла і абурыла Аляксандра Лукашэнку. Рэакцыя не заставіла сябе чакаць, піша гісторык з Дусэльдорфу Аляксандар Фрыдман.
Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі прарасейскай партыі «Саюз». Вось і скончылася беларуска-расейская ідылія, якая цягнулася з жніўня 2020 году.
Новы фільм «Забіць прэзыдэнта», паказаны ўвечары 28 красавіка дзяржаўным тэлеканалам АНТ, мала што дадаў да першага фільма на гэтую тэму, які дэманстраваўся дзесяць дзён таму. Хіба што высьветліўся такі факт: Юрася Зянковіча КДБ «вёў» яшчэ са жніўня мінулага году.
Беларускі пратэст канчаткова перамог на ўзроўні сьвядомасьці. Больш ня можа быць сумневаў, бо проста цяпер мы назіраем, як руйнуецца адзін з найважнейшых падмуркаў старой сыстэмы каштоўнасьцяў — паміраюць конкурсы прыгажосьці.
Упершыню я сустрэўся зь ім у студэнцкія гады. Дзень пры дні ў чытальнай залі беларускага аддзелу Дзяржаўнай бібліятэкі зьяўляўся й заседжваўся да закрыцьця чалавек з надзіва адметным тварам — разумным, прасьветлена-адухоўленым і разам з тым нейкім безабаронным.
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла, што рэфэрэндум аб папраўках у Канстытуцыю пройдзе ў студзені — лютым 2022 году.
Загрузіць яшчэ