Падаецца, найгоршае, што цяпер могуць зрабіць апанэнты ўлады для саміх сябе (і найлепшае для Лукашэнкі) — гэта дамагацца вынасу на рэфэрэндум свайго праекту Канстытуцыі ў альтэрнатыву таму, які прапануе адміністрацыя.
Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, які лёсавызначальны дэкрэт ён анансаваў тыдзень таму. Паводле яго словаў, гэты дэкрэт будзе прадугледжваць, што ў выпадку ягонай сьмерці функцыі прэзыдэнта павінна выконваць Рада бясьпекі.
У два разы павялічылася колькасьць так званых самотных татаў, якія самі выхоўваюць дзяцей. Колькасьць самотных маці таксама павялічылася.
Перамовы Лукашэнкі і Пуціна пачаліся вельмі цікава. Традыцыйна падчас пратакольных здымак палітыкі ў прысутнасьці мэдыяў кажуць банальныя рэчы пра жаданьне разьвіваць двухбаковыя адносіны...
Тое, што трагіфарсу аб нібыта спробе дзяржаўнага перавароту Расея аддасьць такую ўвагу, сталася пэўнай нечаканасьцю.
26 верасьня павінны адбыцца выбары ў нямецкі Бундэстаг. Пасьля 16 гадоў на пасадзе фэдэральнага канцлера Ангела Мэркэль пакідае палітыку. Пра неспрыяльны для Менску і Масквы расклад сілаў у нямецкай палітыцы піша гісторык Аляксандар Фрыдман.
Аляксандар Лукашэнка анансаваў прыняцьце важнага рашэньня, якое будзе, як ён адзначыў, «адным з прынцыповых рашэньняў за чвэрць стагодзьдзя прэзыдэнцтва». Зьявіцца яно мусіць, хутчэй за ўсё, у выглядзе дэкрэту. Што ж гэта можа быць за дэкрэт?
У сэнсацыйных паведамленьнях пра «ўзброены мяцеж» і пляны забойства Лукашэнкі шмат дзіўнага. Адзначу толькі некалькі супярэчнасьцяў і нестыковак.
Вельмі важна адчуваць, пра што трэба ставіць менавіта сёньня, калі многіх апанавалі прыкрыя пачуцьці расчараваньня, смутку, беспрасьветнасьці.
Візыт прэм’ер-міністра Расеі Міхаіла Мішусьціна ў Беларусь варта лічыць знакавым. Ён азначае вяртаньне Расеі да стратэгіі «прымушэньня да інтэграцыі».
Улады ў Беларусі заўжды казалі пра сьвятасьць мацярынства. Тое, што цяпер з гэтых жанчын зьдзекуюцца — гэта прадуманая акцыя запалохваньня ўсіх астатніх.
Летам 1992 году разам з дэпутатам Віктарам Кучынскім (тым самым, які потым праславіцца заявай, што гатовы «абараняць Лукашэнку з гранатамётам») мне давялося пабыць у Азэрбайджане — у якасьці назіральніка на першых прэзыдэнцкіх выбарах.
Лёс распарадзіўся так, што ў Расеі жыве шмат маіх сваякоў. Незалежна ад іх палітычных поглядаў і густаў, апошнія два дзясяцігодзьдзі я нязьменна ім спачуваю. Спачуваю нават у тым выпадку, калі яны, магчыма, не спачуваюць мне і майму народу.
Тое, што Лукашэнка з дапамогай кішэннай Канстытуцыйнай камісіі будзе ствараць новую Канстытуцыю для самога сябе, пад свае палітычныя інтарэсы, было зразумела з самага пачатку. Грамадзтва ў гэтым працэсе ніякага ўдзелу не бярэ.
Калі паглядзець на жыцьцё чэхаславацкага літаратуразнаўцы Эдуарда Гольдшцюкера праз прызму актуальных падзеяў у Беларусі, то чатыры аспэкты падаюцца асабліва важнымі, піша гісторык Аляксандар Фрыдман.
У вялікім інтэрвію міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея тэлеканалу «Беларусь 1» 10 красавіка было шмат чаго, але мяне зацікавілі два тэзісы.
Нас наўмысна заражалі і забівалі, нам наўмысна адмаўлялі ў мэдычнай дапамозе на дзяржаўным узроўні.
У пэрыяд палітычнага зацішша ўсіх ахапіў бум партыйнага будаўніцтва. Пра намер стварыць партыю заявілі штаб Віктара Бабарыкі, а таксама Павал Латушка і Андрэй Дзьмітрыеў. Партыйным жыцьцём зацікавіўся і Лукашэнка. 9 красавіка ён правёў нараду на тэму дзейнасьці партый.
Былога міністра Ігара Луцкага Лукашэнка прызначыў намесьнікам кіраўніка сваёй адміністрацыі па ідэалёгіі. Замест Андрэя Кунцэвіча.
Здаецца, ніхто дагэтуль не супастаўляў сьпісы постсавецкіх краін з расейскай вайсковай прысутнасьцю і з расейскай мовай як афіцыйнай. Я супаставіў, вынік прадказальны. Нататка да „дня едіненія“.
Як варта ставіцца да сілавікоў, якіх улады і дзяржаўная прапаганда называе «здраднікамі»?
Ня хочаш парушаць закон, але і вяртаньне да этыкі і гуманнасьці — таксама не тваё? Тады проста зьмяні закон.
За партрэт беларускага антысавецкага партызана на выставе ў Горадні пракуратура гораду завяла крымінальную справу «аб рэабілітацыі і апраўданьні нацызму». У справе фігуруюць мастак Алесь Пушкін і арганізатар выставы Павал Мажэйка.
Чалавек, які стаў ляўрэатам адной з нацыянальных прэмій і далучыўся да паважанай кагорты ранейшых яе ўладальнікаў, павінен адчуваць сябе імяніньнікам. Я, на жаль, такога пачуцьця сёньня ня маю.
Яшчэ некалькі месяцаў назад такі варыянт падаваўся цалкам рэальным. Але цяпер зьявіўся адзін фактар, які ставіць яго пад сумнеў.
Лукашэнка заклікаў працягваць барацьбу з «пратэстунамі», якіх, калі верыць афіцыйным паведамленьням, ужо няма.
Буржуазны камуніст з Балканаў кіраваў аж да самай сьмерці ў 88 гадоў. Ці наканавана палітычнае доўгажыхарства саўгаснаму камуністу з былога СССР?
З даўніх часоў Дзень Волі быў індыкатарам палітычных настрояў пратэставай часткі грамадзтва. Па тым, наколькі масава і актыўна людзі выходзілі на вуліцу ў гэты дзень, можна было даваць прагнозы на палітычную вясну. Тым больш актуальна гэта было сёлета.
Дзесяцігодзьдзямі гадавіна незалежнасьці БНР была сьвятам для пэўнага кола.
Рэпрэсіямі супраць Саюзу палякаў Беларусі (СПБ) улады распачалі небясьпечную гульню, выйграць у якой у рэжыму шанцаў няшмат.
Перада мной — фатаздымак Народнага сакратарыяту. Ён зьмешчаны, пэўна, ва ўсіх выданьнях пра Беларускую Народную Рэспубліку. Але менавіта гэты здымак незвычайны.
Сёлета ў студзені ў менскім выдавецтве «Кнігазбор» стараньнем гарадзенскіх гісторыкаў Андрэя Бучы і Аляксандра Горнага выйшла кніга «Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Том ІІ. Кніга 1». Чым яна зьдзівіла, уразіла, зацікавіла?
Вядома ж, гэта ж проста такое супадзеньне, што закон перапісваюць менавіта тады, калі ўлады ўжо б’юцца ў гістэрыцы ад аднаго віду бел-чырвона-белага сьцяга і нават уводзяць тэрмін «бчб-схема».
Вобраз Беларускай Народнай Рэспублікі як «нямецкага праекту» можна сустрэць на старонках беларускай дзяржаўнай прэсы і ў выказваньнях лукашэнкаўскіх прапагандыстаў. Пра яго піша гісторык Аляксандар Фрыдман.
Як вядома, гісторыя — гэта палітыка, павернутая назад у часе. Беларускія ўлады пакінулі непрыемную сучаснасьць і ўсе сілы апарату скіравалі ў мінуўшчыну.
У апошнія месяцы зноў пачуліся заявы маскоўскіх прыхільнікаў заходнерусізму пра тое, што Кастусь Каліноўскі быў палякам і нават тэрарыстам.
Досьвед Плошчы 2006 году, паралелі з падзеямі мінулага году бачацца вельмі цікавымі. Тут можна зрабіць некалькі важных высноваў.
Кіраўніцу Фонду спартовай салідарнасьці, алімпійскую прызёрку Аляксандру Герасіменю ўлады хочуць пазбавіць зямельнага ўчастку ў Драздах.
Пляну хуткай перамогі, які шмат хто чакаў ад каманды Ціханоўскай, ня можа быць у прынцыпе. Калі б яна заклікала масава выходзіць на вуліцу і страйкаваць ад 25 сакавіка, то яе б імгненна абвінавацілі ў безадказнасьці, падстаўленні людзей пад дручкі.
Калі крэсла пад уладай захісталася, стратэгію свайго ратаваньня яна ўбачыла толькі ў адным — расчалавечыць, абвесьціць права на беспакаранасьць.
Больш за дзясятак буйных этнасаў ня маюць уласнай дзяржаўнасьці — баскі, каталёнцы, курды, палестынцы, тыбэтцы, уйгуры, цыганы ды іншыя. Беларусы пакінулі гэты сьпіс 30 гадоў таму. Але і сёньня існуе небясьпека, што могуць зноў у яго вярнуцца.
Лукашэнка прызнаў, што мае непрадугледжаны ніякім заканадаўствам спэцыяльны пазабюджэтны фонд, якім асабіста распараджаецца.
Днямі ў межах выдавецкай ініцыятывы «Пфляўмбаўм» выйшла кніга Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» — кніга, якая мусіць стаць падзеяй у нашай літаратуры.
Міністэрства замежных спраў Беларусі 11 сакавіка прапанавала кіраўніку і консулу Генэральнага консульства Польшчы ў Горадні пакінуць Беларусь на працягу 48 гадзін. Раней Менск прапанаваў тое ж польскаму консулу ў Берасьці. Польшча адказала высылкай беларускіх дыпляматаў.
Цяпер, калі на Беларусі амаль штодзённа ламаюцца лёсы, калі многія гатовы зьняверыцца, вельмі важна мець узор для натхненьня. Рэжысэрка Ганна Казлова недарэмна выбрала для новай пастаноўкі творы Ларысы Геніюш.
Вось хто-хто, а прапагандысты дзяцей любяць. А дакладней, любяць маніпуляваць грамадзкай думкай, зьвяртаючыся да дзіцячай тэмы.
Пра тое, як прапаганда дазваляе нам наблізіцца да разуменьня найгоршых чалавечых рысаў, піша гісторык Аляксандар Фрыдман з Дусэльдорфу.
Загрузіць яшчэ