А вы ведаеце правільны адказ? Мо так крычаў Кінг-Конг у нямым кіно? Гэты беларускі выраз вельмі вобразны, але падманлівы для таго, хто не ў кантэксьце. Разам са Зьмітром Бартосікам высьвятляем праўду. Vox populi
У Беларусі сьпякотнае надвор'е. Тэмпература б'е рэкорды апошняга стагодзьдзя. Як людзі ратуюцца ад сьпякоты і бавяць час у аквапарку Dreamland, у нашым фотарэпартажы.
Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Джону (Яну) Мішуку, першаму ўраджэнцу Беларусі, які згуляў у паўночнаамэрыканскай Нацыянальнай хакейнай лізе, 79 год. У вайну немцы спалілі ягоную родную вёску Налібакі. Далей былі эміграцыя ў Канаду і шлях да НХЛ. У чэрвені хакеіст-легенда ўпершыню прыехаў на радзіму.
Калі 26 красавіка 1986-га выбухнуў рэактар, Васіль Несьцярэнка быў дырэктарам Інстытуту ядзернай энэргетыкі АН БССР у пасёлку Сосны. Зь першых дзён аварыі ён дабіваўся, каб партыйнае кіраўніцтва ратавала людзей, праводзіла ёдавую прафіляктыку і абмежавала выхад людзей на дэманстрацыі.
У цэнтры Масквы прайшоў марш, які плянавалі правесьці ў падтрымку карэспандэнта «Медузы» Івана Галунова. Паліцыя праз гадзіну пасьля шэсьця перакрыла некалькі вуліц і пачала затрыманьні. Затрыманыя каля 400 чалавек
Больш за сотню бацькоў першаклясьнікаў начавалі каля менскай гімназіі №4. Раніцай 12 чэрвеня тут пачаўся прыём дакумэнтаў па жывой чарзе. Гімназія разьлічвае набраць 96 новых навучэнцаў.
Два гады таму у горадзе Залатое Луганскай вобласьці ўкраінскія войскі і прарасейскія баевікі разьвялі сілы і сродкі паражэньня. Але абстрэлы на лініі фронту працягваюцца.
З праспэкту Пераможцаў прыбралі бэтонныя блёкі, за якія Аляксандар Лукашэнка 10 чэрвеня скрытыкаваў міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, перад тым як той падаў у адстаўку.
10 чэрвеня міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч пайшоў у адстаўку. Мы спыталі мінакоў на вуліцах Менску, чым ім запомніўся гэты чыноўнік.
Героі Лявона Вольскага разьвітваюцца зь міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам, які сышоў у адстаўку 10 чэрвеня.
10 чэрвеня міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч нечакана падаў у адстаўку. Аляксандар Лукашэнка гэтае рашэньне падтрымаў. Ігар Шуневіч узначальваў МУС з 2012 году. Ён стаў адным з самых пазнавальных міністраў сучаснай Беларусі.
Юля Ляшкевіч 13 гадоў хварэла на рак, яе маці цяжка памірала ад анкалёгіі. 26 красавіка 2019 году Юля, як і кожны год у гэты дзень, прыйшла на Чарнобыльскі шлях. Празь месяц яе аштрафавалі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі на 510 рублёў.
Ці залежыць ступень усьведамленьня сваіх каранёў ад памеру тэрыторыі і колькасьці тытульнай нацыі? Два прыклады ўрбанізацыі і стаўленьня да традыцый — у Беларусі і на Фарэрскіх выспах, у двух рэгіёнах, якія заўсёды лічыліся аграрнымі.
Музыка і мастак Яўген Палавінскі ўжо падараваў Віцебску два праекты: арт-лаўку «сядзейку» і ліхтарнага чалавечка Дзядзю Віцю. Гэтым разам Яўген прыдумаў новую гарадзкую традыцыю, згодна зь якой штодня на ратушы будзе іграць музыка-духавік.
Вось якой убачыў гульню фотакарэспандэнт Свабоды.
Сёньня ў Верхнім горадзе і каля Палацу спорту ў Менску праходзіць сьвяткаваньне Дня Расеі. Афіцына гэта сьвята назвалі «Днём шматнацыянальнай Расеі. Менск». Фэстываль наведалі топавыя чыноўнікі беларускага ўраду.
Падзеі мінулага тыдня на здымках сусьветных агенцтваў.
«Меч Брачыслава» — фэстываль сярэднявечнай культуры ў Браславе. Ён ладзіцца на Замкавай гары, дзе ў 1065 годзе быў заснаваны горад Браслаў. Фэст дэбютаваў у 2010-м, калі Браслаў сьвяткаваў 945-годзьдзе, а Беларусь — чатырохсотую гадавіну Грунвальда. Сёлета «Меч Брачыслава» прайшоў дзявяты раз.
Мікалай Барысевіч, у 1986 годзе — прэзыдэнт Акадэміі навук, успамінае, як ён з калегам прывёз мапу забруджваньня радыяцыяй кіраўніку БССР Сьлюнькову, а той паклаў мапу ў сэйф і зьехаў адпачываць, бо «ня трэба панікі»
Новы амбасадар Расеі ў Беларусі Дзьмітры Мезенцаў 6 чэрвеня правёў у Менску брыфінг. Мезенцаў заявіў, што мае намер працаваць над паглыбленьнем адносінаў двух бакоў. А таксама што, Беларусь і Расея рыхтуюць «удасканаленыя прапановы» па рэалізацыі Саюзнай дамовы
6 чэрвеня спаўняецца 75 гадоў з дня высадкі саюзных войскаў у Нармандыі. Гэта была найбольшая ў гісторыі марская дэсантная апэрацыя.
Да нядзелі 9 чэрвеня можна пасьпець наведаць міжнародную выставу «Белагра-2019», што каля вёскі Шчомысьліца пад Менскам. Тэматыка выставы абумовіла разнастайнасьць экспанатаў — ад яек да камбайнаў.
У 1995 годзе жыхары вёскі Ракі (Літва) зрабілі ў будынку былой школы капліцу. Яна адначасова і каталіцкая, і праваслаўная.
Ураза-Байрам (альбо Рамазан-Байрам) — сьвята заканчэньня месяца Рамазан. Рамазан — месяц абавязковага для мусульман посту, калі яны павінны ня есьці ад сьвітанку да захаду сонца.
Пасьля вясновай засухі колер глебы на палях істотна змяніўся і месцамі стаў нагадваць нетутэйшыя краявіды. Паглядзіце, як выглядаюць палі пад Менскам.
З урочышчам Курапаты зьвязаныя лёсы многіх людзей, якія расказалі праўду пра расстрэлы, якія абаранялі, захоўвалі, аднаўлялі, прыбіралі, добраўладкоўвалі ўрочышча, усталёўвалі крыжы, маліліся і проста прыходзілі ў Курапаты ўшанаваць памяць ахвяраў.
Месца масавых расстрэлаў, урочышча Курапаты пад Менскам за 31 год наведалі сотні тысяч чалавек.
У Менску адбылася традыцыйная каталіцкая працэсія Божага Цела. Паводле некаторых падлікаў, было да 8 тысяч удзельнікаў.
Канфлікт з Расеяй і вяртаньне амбасадара ЗША, парлямэнцкія выбары і Курапаты, перапіс і дэкрэт аб «дармаедах». Пра гэта ў перадачы, якую вядзе Ганна Соўсь, удзельнічаюць з Прагі Юры Дракахруст, зь Менску Віталь Цыганкоў.
У рэдакцыю Свабоды даслалі аўдыё, на якім чуваць, як з вучняў 180-й сярэдняй школы Менску патрабуюць здаць грошы за падпіску на газэту і часопіс. У размове з клясай настаўніца пераходзіць на крык.
II Эўрапейскія гульні пройдуць у Менску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тысяч атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.
Ля менскага праваслаўнага катэдральнага сабору Сьвятога Духу 30 траўня прайшоў хрэсны ход у памяць ахвяраў цісканіны ў падземным пераходзе ля станцыі мэтро Няміга. 20 гадоў таму ў трагедыі загінулі 53 чалавекі.
30 траўня 1999-га ў цэнтры Менску ладзілася сьвята піва. Надвор’е рэзка сапсавалася, пачалася навальніца з градам. Тысячы людзей кінуліся да мэтро, узьнікла цісканіна. 53 чалавекі загінулі, 250 атрымалі траўмы. Бальшыня загінулых — маладыя людзі ад 14 да 20 гадоў, толькі трое былі старэйшымі за 30.
Рэдактар «Эха Москвы» Аляксей Венядзіктаў у інтэрвію карэспандэнту «Настоящего времени» Сержу Харытонаву расказаў пра сваё стаўленьне да Курапатаў, а таксама да рэстарацыі і выставачнага цэнтру.
Апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х клясаў беларускіх установаў агульнай сярэдняй адукацыі сёлета зьвініць 29 і 30 траўня.
«Я хачу, каб мой шакаляд куплялі ва ўсім сьвеце і казалі: «Блін, крута! А дзе гэта Беларусь такая, дзе гэта такая Ліда?». Алена Ціхановіч марыць з гонарам адказваць, што Ліда — гэта там, дзе робяць якасны шакаляд Prime.
На пачатку 2019 году гуру беларускага дызайну Ўладзімер Цэсьлер трапіў у скандал — Саюз дызайнэраў прыгразіў выключыць яго за нясплату ўнёскаў. Мастак сьмяецца — кажа, што дзякуючы гэтай гісторыі некаторыя даведаліся, што ў Беларусі ўвогуле ёсьць такі саюз.
Ксэнафобія, дыскрымінацыя і перасьлед паводле этнічнай прыкметы – цяжкая хвароба грамадзтва і злачынства дзяржавы. Беларусь па сваёй трагічнай гісторыі ХХ стагодзьдзя ведае, да чаго прыводзіць падобная практыка.
Падзеі мінулага тыдня на фaтаздымках сусьветных агенцтваў.
Актывісты БРСМ зладзілі ў Менску рэканструкцыю партызанскага параду, які адбыўся 16 ліпеня 1944 года. Узначаліў парад легендарны казёл па мянушцы Малыш.
Ці выправіўся эканамічны стан арганізацый, безгаспадарчасьцю ў якіх абураўся Лукашэнка.
Паводле дадзеных сацыёлягаў з адміністрацыі Лукашэнкі, 72% беларусаў давяраюць праваахоўным органам. Ці так гэта насамрэч? Свабода спытала ў мінакоў на вуліцах Менску.
На месцы знаходкі парэшткаў ахвяраў у цэнтры гораду працягваецца будаўніцтва элітнага жыльлёвага комплексу.
У магілёўскім пасёлку Грабянёва мясцовыя цыганы пахавалі 67-гадовую суродзічку Лідзію Юрчанку, якая памерла праз тры дні пасьля ўварваньня ў яе хату ўзброеных амапаўцаў. У хворай на анкалёгію жанчыны адарваўся тромб, што і стала прычынай сьмерці.
Актор і бізнэсовец Уладзімір Зяленскі заступіў на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны 20 траўня. Параўноўваем з інаўгурацыяй Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе
Свабода зьвярнулася па камэнтар у Міністэрства ўнутраных спраў і Сьледчы камітэт наконт затрыманьня каля 100 прадстаўнікоў цыганскай меншасьці ў Магілёве пасьля гібелі 22-гадовага супрацоўніка ДАІ Яўгена Патаповіча
Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць вынікі сьпеўнага конкурсу, за якім сачылі многія беларусы.
Загрузіць яшчэ