Больш за сотню бацькоў першаклясьнікаў начавалі каля менскай гімназіі №4. Раніцай 12 чэрвеня тут пачаўся прыём дакумэнтаў па жывой чарзе. Гімназія разьлічвае набраць 96 новых навучэнцаў. Большасьць бацькоў, якія прыйшлі запісваць сваіх дзяцей, лічаць, што беларуская мова — асноўная прычына папулярнасьці навучальнай установы.