У Беларусі шыюць адзеньне з крапівы! Брэнду Irina Yurchenko ужо пяць гадоў. Сёлета віцебская дызайнэрка пачала шыць для жанчын зь вялікімі памерамі, стварыла экалягічную калекцыю і адкрыла для шыцьця крапіву.
Лявон Вольскі 26 кастрычніка даў у менскім Prime Hall вялікі 4-гадзінны канцэрт зь песьнямі гуртоў «Мроя», N.R.M. і Zet, а таксама сольнага праекту Volski.
У сакавіку 1991 прайшоў рэфэрэндум аб захаваньні СССР, але ён ня быў сапраўдным народным волевыяўленьнем і праводзіўся з парушэньнем заканадаўства
У гісторыі Беларусі шмат загадак і нявырашаных праблем. Мы дагэтуль да канца не разумеем працэс узьнікненьня Вялікага Княства Літоўскага, ня знойдзены страчаны Полацкі летапіс. Але адной з самых вялікіх загадак гісторыі Беларусі зьяўляецца Наваградак. І вось чаму.
Жыхар Бабруйску Сярго Сванідзе з уласнага аўто зрабіў майстэрню па рамонце адзежнай фурнітуры і галянтырэі. Вынайсьці атэлье на колах яго змусіла завялікая арэндная плата за працоўнае месца на рынку і канфлікт зь яго кіраўніцтвам. Перасеўшы ў мабільную майстэрню ў выйграшы і ён і ягоныя кліенты.
Ян Максімюк абмяркоўвае новы раман пісьменьніка Іэна Мак’юэна «Machines Like Me», дзеяньне якога адбываецца ў Вялікабрытаніі 1980-х у паралельнай рэчаіснасьці. У грамадзтве зьявіліся андроіды, якія здольныя выконваць усе чалавечыя функцыі, уключна з каханьнем і пісаньнем вершаў, апрача адной. Якой?
У пачатку 1990-х Вярхоўны Савет РБ вырашыў вывесьці зь Беларусі ядзерную зброю. У якой ступені гэта было непазьбежным, і ці магла б сёньня наяўнасьць ядзернай зброі ліквідаваць пагрозу страты незалежнасьці.
Падзеі тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Беларускія мастакі сабраліся на пленэр, каб намаляваць поле паміж Курапатамі і «Экспабелам», празь якое праходзіла «Дарога сьмерці». Цяпер на гэтым месцы заплянаванае будаўніцтва Нацыянальнага выставачнага цэнтру.
У Барсэлёне, сталіцы гішпанскага аўтаномнага рэгіёну Каталёнія, увечары ў пятніцу, 18 кастрычніка, дзясяткі людзей пацярпелі ў сутыкненьнях радыкальных прыхільнікаў незалежнасьці Каталёніі з паліцыяй.
Да 25-годзьдзя з моманту заканадаўчага замацаваньня беларускага рубля ў якасьці адзінага плацёжнага сродку Нацбанк Беларусі паказаў журналістам абноўленую экспазыцыю гісторыі беларускіх грошай. На выставе былі таксама паказаны грошы і купоны, які плянавалі ўвесьці ў абарачэньне, але так і не ўвялі.
Каля амбасады Турэччыны ў Менску прайшла акцыя анархістаў. Яны пратэставалі супраць уварваньня ў Сырыю і нападу на курдаў.
У 24-гадовай Аліны на целе шмат тату — так яна хавае шрамы. У яе сям'і агрэсарам быў бацька, а потым брат. Аліна мае псыхічнае расстройства, але яна атрымала сярэднюю мэдыцынскую адукацыю і цяпер атрымлівае вышэйшую. Дзякуючы прытулку «Радзіслава» працуе валянтэркай у доме састарэлых у Чэхіі.
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца, якую мову трэба называць галоўнай падчас перапісу насельніцтва.
Птушыны прытулак за 30 кілямэтраў ад райцэнтру Асіповічы на Магілёўшчыне ўзнавіў працу пасьля сакавіцкага пажару.
11 кастрычніка на Беларускай АЭС адбыліся дэманстрацыйныя вучэньні па ліквідацыі верагоднай аварыі — прарыву радыяактыўнай пары на тэрыторыі АЭС і ў 3-кілямэтровай зоне вакол станцыі.
Натальлю моцна зьбіваў муж, яна трапляла ў рэанімацыю, мела пералом сківіцы, некалькі страсеньняў мозгу. Пасьля разводу год пражыла ў «Радзіславе». Цяпер 26-гадовая жанчына мае працу, наймае кватэру, сустракаецца з маладым чалавекам, сыну зьнялі дыягназ «разумовая адсталасьць».
З 4 да 30 кастрычніка ў Беларусі праходзіць перапіс насельніцтва. Мы спыталі ў мінакоў у Менску, што для іх родная мова і якую яны назавуць такой у афіцыйных блянках.
У ліпені 1990 пракамуністычны Вярхоўны Савет прыняў Дэклярацыю аб сувэрэнітэце, якая зрабілася крокам да незалежнасьці Беларусі. Пра тое, як гэта было - у новым выпуску спецпраекта "90-я. Forever".
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі падчас прэс-маратону адказаў на пытаньне Радыё Свабода. Пытаньне тычылася выкарыстаньня Расеяй тэрыторыі Беларусі супраць Украіны.
Ян Максімюк расказвае пра тры беларускія спэктаклі, якія маладыя акторы паказалі мясцовай публіцы ў Орлі на Падляшшы і ў Беластоку ў верасьні 2019. І заадно прыгадвае, што беларускі тэатар пачаўся якраз на Падляшшы 110 гадоў таму, народнай пастаноўкай жыхароў вёскі Кленікі ў 1909 годзе.
У 1990 годзе быў прыняты Закон аб мовах, які надаў беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай
Першаклясьнік Багдан расказвае пра тое, як зрабіць усіх беларусаў беларускамоўнымі. Хлопчык ад нараджэньня выхоўваецца на беларускай мове і таму ніколі не пераходзіць на расейскую мову ў зносінах з аднагодкамі.
80 гадоў таму, 7 кастрычніка 1939 году, пасьля захопу Заходняй Беларусі бальшавіцкія камісары ў Парэччы пад Пінскам загадалі расстраляць чалавека, роля якога ў беларускай гісторыі ўсё яшчэ належным чынам не ацэнена і не асэнсавана. Гэта Раман Скірмунт.
Анархісты зладзілі акцыю каля гатэля «Марыёт», калі там адбываўся міжнародны форум «Менскі дыялёг».
3 кастрычніка мастак Аляксей Кузьміч правёў акцыю «Шчыт, альбо Міністэрства фалакультуры». Каля хвіліны мастак трымаў на ўзбуджаным віяграй палавым органе кардонную таблічку «Міністэрства культуры». На далонях у яго быў надпіс «З усім згодны».
Каля ста чалавек узялі ўдзел у перадвыбарчым пікеце, які арганізаваў на плошчы Свабоды ў Менску Мікола Статкевіч. Яшчэ столькі назіральнікаў, журналістаў і супрацоўнікаў у цывільным.
На плошчы Свабоды сабраліся каля ста ўдзельнікаў. Яшчэ столькі ж назіральнікаў, журналістаў і супрацоўнікаў у цывільным. Мітынг прайшоў у фармаце перадвыбарчага пікету.
Героі Лявона Вольскага пад вялікім уражаньнем ад сустрэчы прэзыдэнтаў Беларусі і Ўкраіны ў Жытоміры.
Год таму праграмістка Ала пераехала ў шэлтар «Радзіслава», пасьля таго як муж ударыў 3-гадовага і 6-гадовага сыноў. Цяпер Ала ў разводзе, працуе, жыве з двума дзецьмі ва ўласнай кватэры, ставіць спэктаклі ў тэатры ценяў.
Ян Максімюк у відэаблогу «Толькі пра літаратуру» распавядае пра ваенную эпапэю нарвэскага пісьменьніка Юна Мішлета (Jon Michelet, 1944-2018) пад агульнай назвай «Марскі герой» (En sjøens helt).
Ва ўкраінскім Жытоміры завяршылася сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны, якая цягнулася больш за дзьве гадзіны. Падчас гэтай сустрэчы Лукашэнка і Зяленскі абмяняліся некалькімі жартамі.
У Жытоміры адбудзецца першая сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага. Яны возьмуць удзел у плянарным пасяджэньні другога Форуму рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны. Свабода запытала ў мясцовых жыхароў, чаго яны чакаюць ад гэтай сустрэчы.
У Літве ладзяць рэпэтыцыю дзеяньняў пры магчымай аварыі на Астравецкай АЭС, якая будуецца ў Беларусі. Па легендзе вучэньняў, датчыкі на мяжы зь Беларусьсю фіксуюць павышаны ўзровень радыяцыі ў паветры і вадзе, і з памежных раёнаў пачынаецца эвакуацыя.
Адзінае ў Беларусі прыватнае прадпрыемства, якое вырабляе дражэ з журавін, знаходзіцца ў Глыбокім. Штогод тут перапрацоўваюць да 35 тон дзікарослых ягад. Смачныя кісла-салодкія шарыкі, поўныя вітамінаў і мікраэлемэнтаў, называюць «беларускім супэрфудам».
Як жыве беларуская вёска? Ці праўда, што ў вёсцы няма працы, а на той, якая ёсьць, прапаноўваюць нікчэмныя заробкі? Шукаць адказы на гэтыя пытаньні мы зьезьдзілі ў выпадкова абраны сельсавет — Хаценчыцкі, што ў Вілейскім раёне Менскай вобласьці.
Вясной 1990 адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет БССР, якія шмат у чым вызначылі лёс Беларусі на наступныя дзесяцігодзьдзі. |
Сёньня ў Жодзіне завод БелАЗ з нагоды дня машынабудаўнікоў арганізаваў дзень адчыненых дзьвярэй. Тысячы чалавек прыйшлі паглядзець на самыя вядомыя ў сьвеце беларускія самазвалы.
У ляўрэаткі прэміі Right Livelyhood Award, якую называюць «альтэрнатыўнай Нобэлеўскай прэміяй», 16-гадовай швэдзкай экалягічнай актывісткі Грэты Тунбэрг зьявіліся пасьлядоўнікі ў Беларусі.
Ляўрэатам прэміі Гедройця стаў Ільля Сін, аўтар кнігі «Libido». Пераможца атрымае 14 тысяч рублёў. Другое месца журы прысудзіла Міхалу Андрасюку за кнігу «Поўня». На трэцім месцы — Алена Брава з кнігай «Садомская яблыня».
Сабралася каля 20 чалавек. Сам суд так і не адбыўся. Афіцыйнай прычынай стала хвароба судзьдзі.
Слова „думка“ выціскаецца „меркаваньнем“. Але гэта розныя рэчы! Меркаваньне — калі разважаюць, прымяраюць. А думка — цьвёрдая пазыцыя. Маем права на ўласную думку. Таму кажам: на маю думку; абмяняцца думкамі; грамадзкая думка.
«Мы ўжо 15 гадоў жывём на вуліцы, і ўлетку, і ўзімку» — расказваюць наведвальнікі сталоўкі, дзе ў Менску бясплатна кормяць бяздомных людзей. Яны прыйшлі на абед, а таксама каб узяць з сабою некалькі цёплых рэчаў напярэдадні зімы.
Спойлер: зь Леніным.
Джарэд Голдман (Jared Goldman) нарадзіўся і выраc у амэрыканскім Сэнт-Луісе, штат Мізуры; апошнія 18 гадоў жыве ў Бэрліне. Сёлета ў жніўні ён прабег 300 кілямэтраў зь Менску да Кажан-Гарадка ў Лунінецкім раёне. З гэтага палескага мястэчка на пачатку ХХ стагодзьдзя эміграваў у ЗША ягоны дзед Гэцке.
Ян Максімюк прадстаўляе шэсьць кніг, якія апынуліся ў шорт-лісьце літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2019 году. Імя ляўрэата прэміі стане вядомым 25 верасьня.
Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць падзеі ў гомельскай школе, дзе настаўніца мацюкнулася на вучня, за што яе звольнілі, а пасьля Лукашэнка яе вярнуў і сказаў, што адкруціў бы вучню галаву.
Мы спыталі ў мінакоў на вуліцах Менску, як яны ставяцца да сытуацыі з гомельскай настаўніцай, якая абразіла вучня.
Загрузіць яшчэ