У гомельскай школе настаўніца лаялася матам, замахвалася партай на вучня і пагражала яго забіць. «Настаўніцу з партай» звольнілі, а пасьля аднавілі на загад Лукашэнкі. І зьявілася інфармацыя, што звольнілі дырэктарку.
Хацеў скончыць жыцьцё самагубствам, усур’ёз зьбіраўся ратаваць ільва з заапарку і купляў квіткі ў Кітай, а за яго маліліся, каб выгнаць дэманаў. Як жывецца беларусу, у якога псыхічнае захворваньне: біпалярны афэктыўны разлад.
Майкл Карпэнтэр, былы намесьнік памочніка міністра абароны ЗША, цяпер старшы дырэктар цэнтру Байдэна ва Ўнівэрсытэце Пэнсыльваніі падзяліўся тым, што ў прыватных гутарках гаварылі яму беларускія чыноўнікі, а таксама ўражаньнямі ад Лукашэнкі і беларускай моладзі.
17 верасьня, у 80-ю гадавіну аб’яднаньня Заходняй Беларусі і БССР, у Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы адкрылася выстава «Мяжа была пад Менскам 1921–1941 гг.» з калекцыі гісторыка Ігара Мельнікава.
Намесьнік дзяржсакратара ЗША Дэйвід Гэйл на прэс-канфэрэнцыі ў Менску заявіў пра вяртаньне амэрыканскага амбасадара, увагу да парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, а таксама выказаў падтрымку незалежнасьці Беларусі.
Гісторыкі выявілі ў архіве рэдакцыі газэты «Наша ніва» цэлы комплекс дакумэнтаў, зьвязаных з палітычнымі правамі жанчын і датаваны 1905 годам – гэта значыць, ён быў створаны за год да выхаду самой газэты. Ужо тады ў Беларусі змагаліся за правы жанчын.
16 верасьня 1999-га, у Беларусі зьнік палітык, які рыхтаваў імпічмэнт Аляксандру Лукашэнку. Былы віцэ-прэм’ер і старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар падрыхтаваў пакет дакумэнтаў, якія даказвалі, што Лукашэнка, што ягонае знаходжаньне на пасадзе прэзыдэнта незаконнае.
Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Ці ўмеем па-беларуску правільна дзякаваць? Дзякуй — „вялікі” ці „вялікае“? Дзякуем „каму“ ці „каго“? А як адказаць на падзяку? Толькі не „калі ласка“! КАРОТКАЕ ВІДЭА
Ці можна стаць кнігалюбам у хаце бяз кніг? Як царква дапамагла ў асьвеце хлопчыка з хутару? Чаму варта чытаць казкі і ў дарослым жыцьці? Перакладчык, эсэіст і журналіст Ян Максімюк пачынае сэрыю відэаблогаў пра беларускую і эўрапейскую літаратуры расповедам, як ён палюбіў чытаць і зьбіраць кнігі.|
На 13 год асудзілі школьніка, які 11 лютага 2019 году зарэзаў настаўніцу і вучня ў стаўпецкай школе №2.
Целаахоўнікі прэзыдэнтаў Украіны, Малдовы і Грузіі перамаглі на сёлетнім чэмпіянаце сьвету ў шматборстве Bodyguard-2019, які завяршыўся ў Кіеве. Каманда Службы бясьпекі прэзыдэнта Беларусі заняла 5-е месца.
Каманда Эўропы перамагла зборную ЗША ў лёгкаатлетычнай сустрэчы, якая цягам двух дзён праходзіла на менскім стадыёне «Дынама».
У Менск зьехаліся калі 300 топавых лёгкаатлетаў Старога і Новага Сьвету на матчавую сустрэчу ЗША — Эўропа.
Героі Лявона Вольскага цікавяцца, хто ж сказаў няпраўду – Алякснадар Лукашэнка ці Ілан Маск.
Прачніцеся і выпіце кубак кавы. Ва Ўкраіне наладзілі вытворчасьць экалягічна чыстых аправаў — з арабікі і рабусты. (Відэа Reuters).
Прачніцеся і выпіце кубак кавы. Ва Украіне наладжаная вытворчасьць экалягічна чыстых аправаў — з арабікі і рабусты. (Відэа Reuters).
У 1569 годзе Вялікае Княства Літоўскае страціла незалежнасьць. У Любліне была падпісана унія – саюз з Польшчай. Паўстала Рэч Паспалітая. Але праз 19 гадоў новы Статут ВКЛ скасаваў большасьць палажэньняў Люблінскай уніі.
Жыхар Мазыра, інвалід-вазочнік Віталь Кавалёў ваяваў зь мясцовымі ўладамі за пад’ёмнік у сваім пад’езьдзе. Калі зразумеў, што ніхто яму не дапаможа, змайстраваў прыстасаваньне, каб выбірацца на вуліцу праз вакно другога паверху.
Галоўны рэдактар выдавецтва «Тэхналёгія» Зьміцер Санько, разам са сваім братам Юрасём выдалі кнігу пра сваю родную вёску: «Слаўнае сяло Азярычына». Кнігі пра вёскі зьяўляліся ў Беларусі і дагэтуль, але новае выданьне ўнікальнае сваім зьместам і аб'ёмам.
На ёй настаўнікам і вучням прадставілі новага дырэктара Аляксея Судніка.
Урачыстая лінейка ў стаўпецкай школе №2, дзе ў лютым 2019 году адбылося двайное забойства, прайшла з удзелам новага дырэктара Аляксея Судніка. Як расказалі Свабодзе некаторыя з бацькоў, пра звальненьне старой дырэктаркі яны даведаліся толькі ля школы.
1 верасьня 1939 году нацысцкая Нямеччына напала на Польшчу і тым самым дала пачатак Другой сусьветнай вайне. Сёньня мы прапануем вам адказаць на шэсьць тэматычных пытаньняў.
На ўласныя грошы і на ахвяраваньні калегаў яе пабудаваў дырэктар Гомельскага маторарамонтнага заводу Анатоль Карабач. Вежа з гадзіньнікам упрыгожана абразамі мясцовых праваслаўных сьвятых, а электронныя званы граюць мэлёдыі — беларускія народныя песьні і сучасныя гіты.
Пасьля сустрэчы з дарадцам прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джонам Болтанам Лукашэнка паехаў зьбіраць кавуны на ўласнай дзялянцы.
На гэтым тыдні ў Менск мае прыехаць дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан. Пакуль аналітыкі прагназуюць то пацяпленьне ўзаемаадносінаў, то новыя напружаньні і цяжкасьці, людзі на вуліцах гораду з адкрытай душой выказваюцца пра Амэрыку.
29 жніўня 1949 году Савецкі Саюз правёў выпрабаваньне першай ядзернай зброі на палігоне ў Сяміпалацінску ў Казахстане, і адкрыў новую старонку ў гісторыі халоднай вайны. Цягам 42 гадоў СССР на Сяміпалацінскім палігоне падарваў 456 ядзерных бомб. Закладнікамі выпрабаваньняў сталі мясцовыя жыхары.
Першы раз у гісторыі пытаньне пра нацыянальнасьць у перапісе насельніцтва на тэрыторыі Беларусі было зададзена ў 1916 годзе. Галоўная інтрыга і галоўная сэнсацыя – як сваю нацыянальнасьць тады вызначылі многія арыстакраты Меншчыны.
Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць абвінавачаньні ў замоўных матэрыялах пра карупцыю ў мэдыцыне, якія прагучалі ў сюжэце Беларускай дзяржаўнай тэлевізіі.
24 жніўня Ўкраіна адзначала 28 гадоў зь дня незалежнасьці. Замест ваеннага параду на галоўнай вуліцы сталіцы адбылося афіцыйнае Шэсьце годнасьці.
На выступ сьпевака з Лунінца прадалі больш за 30 тысяч квіткоў. Фанаты з усёй Беларусі і нават суседніх краінаў сабраліся каля стадыёну «Дынама» за некалькі гадзін да пачатку канцэрта. Кажуць, некаторыя нават ночылі, каб заняць лепшыя месцы.
У Нацыянальнай бібліятэцы прайшла першая эстафэта «У імя жыцьця» для анкапацыентаў і іх блізкіх.
Новая кніга Бібліятэкі Свабоды «Тантамарэскі» расказала пра судовы працэс 58-мі мытнікаў памежнага пункту Каменны Лог, асуджаных на турэмныя тэрміны ад 5 да 11,5 гадоў за карупцыю без адзінага абʼектыўнага факту віны.
Тэрыторыя элітнага катэджнага пасёлка на вуліцы Стэфаніі Станюты ў Менску аддадзена ў арэнду кампаніі «Дана Астра». Вуліца перакрытая агароджай, а на ўезьдзе стаіць КПП. Ці можна зачыніць ад людзей цэлую вуліцу, ды яшчэ названую ў гонар легенды беларускага тэатру — разьбіралася Свабода.
21 жніўня Аляксандар Лукашэнка паабяцаў наведаць Капыльскі раён — «самы аддалены раён Менскай вобласьці». Насамрэч, ён агаварыўся. Як удакладнілі на дзяржаўным тэлебачаньні, ён паедзе ў Крупкі. Чаго каштавала памылка прэзыдэнта, мы даведаліся ў жыхароў Капылю.
23 жніўня 1939 году Савецкі Саюз і нацысцкая Нямеччына падпісалі пакт аб ненападзе ў Маскве, пракладваючы шлях да нацысцкага і савецкага нападаў на Польшчу ў наступным месяцы і да пачатку Другой сусьветнай вайны.
Віталь Пятроў працуе ў будаўнічай арганізацыі цесьляром. Ягоная кватэра ў адным з дамоў на Пушкінскім праспэкце ў Магілёве. Дзевяціпавярховіку больш за 40 гадоў, і значная частка яго жыхароў — людзі сталага веку. Месяц таму ён адрамантаваў на ўваходзе ў пад’езд ганак з паветкаю.
Аляксандар Лукашэнка 20 жніўня ўчыніў «разнос» на нарадзе з прадстаўнікамі праваахоўных органаў, якую назваў «гістарычнай». Па яго словах, людзі ў пагонах «прыбурэлі і абарзелі», яны фальсыфікуюць крымінальныя справы і злоўжываюць выкарыстаньнем сілаў і спэцсродкаў.
20 жніўня – 100 гадоў з дня сьмерці Івана Луцкевіча – аднаго з бацькоў сучаснай беларускай нацыі. З каго пачыналася беларускае нацыянальнае адраджэньне, хто стаяў ля вытокаў незалежнасьці БНР і стварыў першую палітычную партыю ў Беларусі - пра гэта ў блогу журналіста і гісторыка Сяргея Абламейкі.
Браслаўшчына — адзін зь нешматлікіх рэгіёнаў краіны, дзе азёрныя астравы былі жылымі. На адным зь іх 500 год таму пасяліліся манахі — для Беларусі рэдкая зьява.
Пасьля цёплага летняга дня 19 жніўня, калі слупкі тэрмомэтраў у Менску дасягалі 28 градусаў, уначы на сталіцу абрынулася моцная залева з навальніцай. Фатограф Свабоды зафіксаваў яскравыя маланкі ў небе над Каменнай Горкай.
19 жніўня 1991 году Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы (так званы ГКЧП) пад кіраўніцтвам тагачаснага віцэ-прэзыдэнта СССР Генадзя Янаева абвясьціў, што прэзыдэнт Міхаіл Гарбачоў ня здольны выконваць свае абавязкі паводле стану здароўя, і ўвёў у Маскву войскі.
Суд па справе аб падвойным забойстве ў стаўпецкай школе пачаўся ў судзе Стаўпецкага раёну аб 11 гадзіне. Абвінавачанага прывезьлі загадзя, самым ранкам. Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме.
Раніцай 19 жніўня невядомы паведаміў пра «мінаваньні» чатырох менскіх гатэляў, аэрапорту і чыгуначнага вакзалу. Сілавікі шукаюць выбухоўку.
Загрузіць яшчэ