Падзеі тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Турэцкае ўварваньне ў Сырыю, экалягічны актывізм і беларускія журавіны. 10 фотаімгненьняў тыдня
![Трактарысты зьбіраюць журавіны ў саўгасе вёскі Селішча. Берасьцейская вобласьць, Беларусь.](https://gdb.rferl.org/F7FD64FD-9F4A-433F-B4D6-00D33426F0B8_w1024_q10_s.jpg)
1
Трактарысты зьбіраюць журавіны ў саўгасе вёскі Селішча. Берасьцейская вобласьць, Беларусь.
![Сырыйская жанчына ідзе па дарозе на фоне дыму пасьля бамбаваньня гораду Рас-аль-Айн турэцкімі войскамі. Паўночна-усходняя Сырыя.](https://gdb.rferl.org/304EAC9F-7011-4225-9ECB-4089B5616D3B_w1024_q10_s.jpg)
2
Сырыйская жанчына ідзе па дарозе на фоне дыму пасьля бамбаваньня гораду Рас-аль-Айн турэцкімі войскамі. Паўночна-усходняя Сырыя.
![Паліцыя на месцы страляніны ў Гальле, Нямеччына – 9 кастрычніка каля сынагогі і турэцкага бістро ў мястэчку Гальле, што знаходзіцца ў Саксоніі-Ангальт, адбылася страляніна. У выніку інцыдэнту загінулі дзьве асобы.](https://gdb.rferl.org/A0DF7ACE-EA61-48A8-B27C-5FDF6F328264_w1024_q10_s.jpg)
3
Паліцыя на месцы страляніны ў Гальле, Нямеччына – 9 кастрычніка каля сынагогі і турэцкага бістро ў мястэчку Гальле, што знаходзіцца ў Саксоніі-Ангальт, адбылася страляніна. У выніку інцыдэнту загінулі дзьве асобы.
![Баец Сырыйскай Вольнай Арміі, якую падтрымлівае Турэччына, трэніруецца перад турэцкім уварваньнем у краіну і далейшымі баям з курдзкімі фармаваньнямі. На сьпіне ў байца бачны сьцяг сырыйскай апазыцыі. Недалёка ад горадe Азаз, паўночная Сырыя.](https://gdb.rferl.org/E584539E-C20C-4CF7-A896-5DA82BD02AEF_w1024_q10_s.jpg)
4
Баец Сырыйскай Вольнай Арміі, якую падтрымлівае Турэччына, трэніруецца перад турэцкім уварваньнем у краіну і далейшымі баям з курдзкімі фармаваньнямі. На сьпіне ў байца бачны сьцяг сырыйскай апазыцыі. Недалёка ад горадe Азаз, паўночная Сырыя.
![Апрануты ў экстравагантны касьцюм удзельнік экалягічнага пратэсту «Extinction Rebellion» прымае ўдзел у блякаваньні транспартнага руху на мосьце Мюлендам. Бэрлін, Нямеччына](https://gdb.rferl.org/7061154E-FAF5-483B-B81E-404939B0B7E4_w1024_q10_s.jpg)
5
Апрануты ў экстравагантны касьцюм удзельнік экалягічнага пратэсту «Extinction Rebellion» прымае ўдзел у блякаваньні транспартнага руху на мосьце Мюлендам. Бэрлін, Нямеччына
![Аўганскія дзеці - перамешчаныя асобы - навучаюцца працы ў цырку. Герат, Аўганістан.](https://gdb.rferl.org/3BBAB0A0-0D4B-411E-813B-0101CB634606_w1024_q10_s.jpg)
6
Аўганскія дзеці - перамешчаныя асобы - навучаюцца працы ў цырку. Герат, Аўганістан.
![Рыбакі плаваюць на самаробным плыце – Рыбная гавань у Карачы, Пакістан.](https://gdb.rferl.org/3ECE6E72-4A8D-4915-A011-774197925592_w1024_q10_s.jpg)
7
Рыбакі плаваюць на самаробным плыце – Рыбная гавань у Карачы, Пакістан.
![Дзяўчына на арэлях на ўскраіне Катманду, сталіцы Нэпалу.](https://gdb.rferl.org/026F00F2-647B-4DD1-A311-F519E413F986_w1024_q10_s.jpg)
8
Дзяўчына на арэлях на ўскраіне Катманду, сталіцы Нэпалу.
![Удзельнікі акцыі пратэстуюць у Кіеве супраць плянаў урадe краіны правесьці мясцовыя выбары на тэрыторыі, што кантралюецца сэпаратыстамі.](https://gdb.rferl.org/9E429962-D12B-4CE7-9334-302C6BC8C89A_w1024_q10_s.jpg)
9
Удзельнікі акцыі пратэстуюць у Кіеве супраць плянаў урадe краіны правесьці мясцовыя выбары на тэрыторыі, што кантралюецца сэпаратыстамі.
![Аўганская ўцякачка трымае на руках сваё дзіця па прыбыцьці з выспы Лесбас у порт Пірэй, што знаходзіцца недалёка ад Атэнаў. Грэцыя.](https://gdb.rferl.org/9271F3E9-4816-49FA-9F89-8FB4BC123B91_w1024_q10_s.jpg)
10
Аўганская ўцякачка трымае на руках сваё дзіця па прыбыцьці з выспы Лесбас у порт Пірэй, што знаходзіцца недалёка ад Атэнаў. Грэцыя.