Птушыны прытулак за 30 кілямэтраў ад райцэнтру Асіповічы на Магілёўшчыне ўзнавіў працу пасьля сакавіцкага пажару. Адбудавацца дапамаглі ахвяраваньні тысяч беларусаў. Як пасьля здарэньня зьмянілася жыцьцё прытулку, куды возяць пакалечанае птаства з усёй Беларусі, Свабодзе расказалі яго гаспадары Жанна і Аляксандар Сталяровы.