Ляўрэатам прэміі Гедройця стаў Ільля Сін, аўтар кнігі «Libido». Пераможца атрымае 14 тысяч рублёў. Другое месца журы прысудзіла Міхалу Андрасюку за кнігу «Поўня». На трэцім месцы — Алена Брава з кнігай «Садомская яблыня». Яна атрымала падарунак ад Радыё Свабода — запіс аўдыёкнігі.
Як уручалі прэмію Гедройця — 2019. ФОТА

1
Фіналісты прэміі: Ільля Сін, Сяргей Календа, Алена Брава, Міхал Андрасюк, кіраўнік менскага бюро Радыё Свабода Валянцін Жданко (атрымаў дыплём за Сяргея Шупу), выдавец Андрэй Янушкевіч (атрымаў дыплём за Юлію Шарову)

2
Канвэрт зь імем пераможцы

3
Заля ў чаканьні абвяшчэньня пераможцы прэміі імя Ежы Гедройця

4
Ільля Сін атрымлівае дыплём пераможцы прэміі імя Ежы Гедройця ад пісьменьніка Ўладзімера Арлова за кнігу «Libido».

5
Госьці прэміі

6
Міхал Андрасюк з Польшчы заняў 2-е месца за кнігу «Поўня» і атрымаў у падарунак творчы адпачынак на швэдзкай высьпе Готлянд

7
Алена Брава ўзяла трэцяе месца за кнігу "Садомская яблыня". У якасьці падарунка партнэры прэміі Радыё Свабода запішуць аўтарцы аўдыёнкнігу.

8
Кіраўнік менскага бюро Радыё Свабода атрымлівае дыплём фіналіста за кнігу журналіста Радыё Свабода Сяргея Шупы «Падарожжа ў БНР»

9

10
Сёлета ўпершыню ўручалі ўзнагароду ў намінацыі «Выбар Алексіевіч». Нобэлеўская ляўрэатка абрала Сяргея Календу і падаравала тэлефон iPhone Xr.

11
Хвіліна маўчаньня памяці пісьменьніка Пятра Васючэнкі

12
Марцін Вайцэхоўскі выступіў ад імя сузаснавальнікаў прэміі — амбасады Польшчы

13
Журы прэміі: Ганна Севярынец, Жанна Капуста, Алесь Пашкевіч, Анжэла Мельнікава, Марыя Мартысевіч

14
Жанна Капуста, Барыс Пятровіч і Анжэла Мельнікава

15
Ганна Севярынец, Жанна Капуста і Марыя Мартысевіч

16
Фота на памяць

17
Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Тацяна Нядбай расказвае пра адметнасьці сёлетняй прэміі

18