Спойлер: зь Леніным. Фота Эймаса Чапла.
Як савецкая намэнклятура хацела перажыць ядзерны выбух

1
У нетрах латвійскага лесу савецкія партыйныя лідэры пабудавалі бункер, у якім мелі намер выратавацца падчас ядзернай катастрофы.
Санаторый Лігатне знаходзіцца за 75 кілямэтраў ад Рыгі. Яго скончылі будаваць у 1982 годзе. І ён быў прызначаны для латвійскай савецкай партыйнай намэнклятуры.
Санаторый Лігатне знаходзіцца за 75 кілямэтраў ад Рыгі. Яго скончылі будаваць у 1982 годзе. І ён быў прызначаны для латвійскай савецкай партыйнай намэнклятуры.

2
Пакой для «настольных гульняў» у санаторыі Лігатне. Санаторый вонкава выглядае абсалютна гэтак жа, як сотні іншых, пабудаваных для партыйнай эліты па ўсім Савецкім Саюзе. Тут камуністычныя палітыкі і іх сем’і маглі сумясьціць адпачынак і аздараўленьне.

3
Але пасьля распаду СССР у 1991 годзе мясцовыя жыхары заўважылі нешта вельмі дзіўнае ў санаторыі Лігатне. Некаторыя пабудовы былі занадта капітальнымі — амаль як вайсковыя.

4
Дно гэтай сажалкі з лотасамі было адлітае з бэтону. Прычым пласт быў настолькі тоўстым, што змог бы вытрымаць верталёт.

5
А гэтыя дзіўныя збудаваньні — вэнтылятары. Яны схаваныя пад дрэвамі ад вачэй амэрыканскай выведкі. А што схавана пад імі? Пад зямлёй?

6
Сакрэт хаваўся амаль тры дзесяцігодзьдзі. Але ў 2003 годзе латвійскі ўрад адкрыў аб’ект для публікі. Гэта падземнае бамбасховішча, пабудаванае на выпадак ядзернай катастрофы. У ім 90 пакояў. Таўшчыня бэтону, які яго пакрывае, 5 мэтраў. За савецкім часам сюды маглі ўвайсьці толькі тыя, хто ведаў пароль, які трэба было шапнуць на вуха афіцэру дзяржбясьпекі, які стаяў на варце.

7
Схаваны ад вачэй таемны уваход, непрабівальныя дзьверы павінны былі засьцерагчы падземны бункер ад ядзернага выбуху.

8
Намэнклятура нават унутры бункера нагадвала сабе самой свае лёзунгі. А можа, гэта напісана для аховы?
За фіранкамі — плян бамбасховішча.

9
Пакой сувязі, зь якога бамбасховішча зьвязанае зь іншымі каманднымі цэнтрамі, уключаючы Крэмль. Меркавалася, што пасьля ядзернага выбуху ў Крамлі ўсё ж хтосьці застанецца. Або ў такім жа бункеры пад Крамлём.

10
Радыёпрымач ў пакоі сувязі. Гід Рэгіна Кіндэр кажа, што ўсё ў бункеры засталося ў тым жа выглядзе, як на момант распаду Савецкага Саюзу.

11
Заля пасяджэньняў з мапай Латвійскай ССР.

12
Гадзіньнік савецкай вытворчасьці ў залі для пасяджэньняў. Кіндэр кажа, што пасьля аддзяленьня Латвіі савецкія ўлады маглі вывезьці з бамбасховішча ўсё, што хацелі. Але амаль нічога ня вывезьлі.

13
Сталовая. У бункеры было дастаткова запасаў, каб пракарміць 250 чалавек на працягу трох месяцаў.
Наўрад ці хтосьці думаў пра тое, што ў выпадку ядзернай вайны гэты лёзунг гучаў бы злавесна.
Наўрад ці хтосьці думаў пра тое, што ў выпадку ядзернай вайны гэты лёзунг гучаў бы злавесна.

14
Плястыкавыя гвазьдзікі ўпрыгожвалі сталы.

15
Прыёмная перад часткай бункера, адведзенай для кіраўніка Кампартыі Латвійскай ССР. Ад 1984 па 1988 гады Латвійскую ССР узначальваў Барыс Пуга, пазьней – адзін з кіраўнікоў ГКЧП, спробы путчу 1991 году.

16
Раскладная канапа і кабінэт лідэра Латвійскай ССР. Пасьля таго як путч, мэтай якога было спыніць рэформы, якія праводзяцца Міхаілам Гарбачовым, пацярпеў паразу, Пуга скончыў жыцьцё самагубствам. Праўдападобна, ён спачатку стрэліў у жонку, а потым у сябе. Ягоная жонка памерла ў шпіталі, не прыходзячы ў прытомнасьць.

17
Турысты фатаграфуюцца перад бюстам Леніна (партыйная мянушка камуністычнага правадыра напісана па-латыску: Lenins). Сёньня ў бамбасховішчы можа пабываць любы ахвотны, хоць фатаграфаваць у некаторых памяшканьнях дагэтуль забаронена.

18
Плякат ў кабінэце нагадвае, што шпіёны ня дрэмлюць.

19
Гід Рэгіна Кіндэр мяркуе, што першыя гады пасьля распаду СССР кіраўніцтва незалежнай Латвіі хавала інфармацыю аб бамбасховішчы ў сакрэце, таму што ня ведала, чаго чакаць: магчыма, бункерам давялося б скарыстацца. «У пачатку 1990-х мы ня ведалі, што будзе далей. Гэта было страшна», — успамінае Рэгіна.

20
У калідоры бамбасховішча. Кіндэр успамінае: «Падчас путчу (1991 году) я з двума дзецьмі была ў іншым горадзе. Праляцеў самалёт і скінуў ўлёткі: «У краіне новы ўрад, ня трэба паўстаньняў».

21
У гэтым месцы вісіць чорны барэльеф Леніна.