Перабудова, распачатая Міхаілам Гарбачовым, дазволіла ўпершыню голасна сказаць пра становішча беларускай мовы.
«Лукашэнка ў ягоным стане поўнай залежнасьці Крэмль задавальняе, бо кожны іншы быў бы абавязаны Маскве пасадай (што нямала), але не свабодай (што непараўнальна болей). Лукашэнка ж абавязаны Крамлю менавіта свабодай», — піша Сяргей Навумчык.
Памёр ад каранавірусу дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, сябра сацыял-дэмакратычнай партыі Лявон Дзейка. Яму быў 71 год.
На арганізаваным уладамі «ўсенародным сходзе» міністар замежных справаў прапанаваў адмовіцца ад канстытуцыйнага палажэньня аб нэўтралітэце, а празь некалькі хвілінаў намесьнік начальніка Генштабу прапанаваў замацаваць у Канстытуцыі ўваходжаньне краіны ў сыстэму калектыўнай бясьпекі СНД.
Першы «ўсебеларускі народны сход» адбыўся 19–20 кастрычніка 1996 году ў Палацы спорту. Усе ўдзельнікі былі падрыхтаваныя да аднагалоснага ўхваленьня і аплядысмэнтаў на адрас правадыра.
Людзі старэйшага пакаленьня памятаюць, што пасьля рэфэрэндуму многія казалі, што галасавалі «за» таму, што пад словам «новыя» разумелі менавіта «Пагоню» і бел-чырвона-белы сьцяг — на той момант яны сапраўдны ў народнай сьвядомасьці ўспрымаліся новымі, пасьля іх зацьвярджэньня прайшло менш за 4 гады.
Тыя, хто ведаў Лукашэнку ў гады ягонага дэпутацтва (пачатак 90-х), пацьвердзяць, што выказваньне хоць мінімальнай нязгоды зь ягонай думкай выклікала ў яго дзіцячую крыўду (здаралася, ён нават плакаў).
Пасьля падзеяў у Капітоліі адной з тэмаў дыскусій палітолягаў у Амэрыцы (і ня толькі) зрабілася верагоднасьць імпічмэнту прэзыдэнта Дональда Трампа.
Пасьля 9–12 жніўня, калі некалькі чалавек былі забітыя і сотні зазналі нялюдзкія катаваньні, цяжка ўявіць, каб беларускае грамадзтва гатовае было пайсьці на нейкі дыялёг з Лукашэнкам, акрамя як пра спосаб ягонай адстаўкі.
1 студзеня спаўняецца 60 гадоў з дня народзінаў Ігара Герменчука, рэдактара газэты «Свабода» і дэпутата Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце.
Накалькі гадоў таму Лукашэнка заявіў, што яму яшчэ далёка да Сталіна. У тым сэнсе, што ён яшчэ не дасягнуў усяго, што ўдалося найлепшаму сябру савецкіх фізкультурнікаў і дырэктараў саўгасаў.
Памёр Вячаслаў Кебіч. У сусьветную гісторыю ён увойдзе як адзін з шасьці кіраўнікоў Беларусі, Расеі і Ўкраіны, якія падпісалі Белавескае пагадненьне аб спыненьні існаваньня СССР.
Фрагмэнт кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста шосты», якая рыхтуецца да выхаду ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе»
У дзеяньнях сілавікоў зьявілася новае: затрыманых прымушаюць ісьці па бел-чырвона-белых сьцягах.
Амэрыканскія выбары далі мінімум тры ўрокі, важныя для краіны, дзе свабодных і дэмакратычных выбараў не было чвэрць стагодзьдзя.
Наконт крытыкі шэсьця ў Курапаты («Ня трэба было ў Курапаты ісьці». «Мала народу, бо ў Курапаты», «Стварылі ўражаньне, што пратэсты зьдзьмуваюцца» і г. д.).
Пракурор Віцебску Юры Раманоўскі вынес «афіцыйнае папярэджаньне» мэдыкам, якія выказалі сваю грамадзянскую пазыцыю ў відэазвароце, выступіўшы супраць фальсыфікацыі выбараў і рэпрэсіяў, за праўду пра сытуацыю з COVID-19.
Саюзная дзяржава, як і Незалежнасьць, — гэта тэмы ня тактыкі, а стратэгіі. Тактыкай дасягаюцца прамежкавыя задачы, стратэгіяй — канчатковыя мэты.
Нельга выключаць, што самі спэцслужбы рыхтуюць нешта, што дазволіць перавесьці сытуацыю ў зусім іншую плашчыню і заявіць, што прымяненьне баявой зброі (пра якое ўжо кажуць кіраўнікі МУС) было вымушаным крокам.
З розьніцай у некалькі гадзінаў Вікторыя Пальчыс і Дар’я Лосік зрабілі заявы пра сваіх мужоў — блогераў і адміністратараў тэлеграм-каналаў Эдуарда Пальчыса і Ігара Лосіка.
«Дарожныя мапы» інтэграцыі будуць пятлёй для незалежнасьці. Такая вось плата Лукашэнкі за сваё палітычнае існаваньне. І ня толькі палітычнае.
Можна зразумець, чым кіруецца Святлана Ціханоўская, калі кажа, што ў выпадку мірнага сыходу Лукашэнкі ён атрымае гарантыі бясьпекі.
Міліцыя і спэцслужбы аднавілі паляваньне на бел-чырвона-белы сьцяг, але цярпяць у гэтай напружанай барацьбе штохвілінную паразу.
З размовы, нібыта перахопленай беларускімі спэцслужбамі, пасьмяяліся, здаецца, усе. Але пасьля сьмеху з дыялёгу, ніжэйшага за ўзровень калгаснага драмгуртка, прыходзіш да сумных высноваў.
Кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве сілавых структураў сьведчаць пра ўзмацненьне рэпрэсіяў.
Яшчэ пазаўчора здавалася, што ў выпадку просьбы Лукашэнкі ўвесьці ў Беларусь войскі Пуцін зрабіў бы гэта ахвотна.
Ёсьць палітыкі, якія, хоць і знаходзяцца навідавоку, але пакідаюць сваёй дзейнасьцю шмат пытаньняў і недасказанасьцяў.
У 81 год памёр Уладзімер Заблоцкі, дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, прэм’ер Ценявога кабінэту Апазыцыі БНФ.
Гістарычны пройгрыш — гэта параза ня толькі асобы, а, найперш параза ідэі.
Аляксандар Лукашэнка выявіў неўласьцівыя яму спагадлівасьць і міласэрнасьць, калі ў размове з кіраўнікамі КДБ і Сьледчага камітэту папрасіў ня быць жорсткімі з затрыманымі расейскімі баевікамі.
27 ліпеня 1990 Вярхоўны Савет 12-га скліканьня прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР.
Палітыку і грамадзкаму дзеячу Генадзю Грушавому сёньня споўнілася б 70 гадоў.
Лукашэнка ізноў заявіў, што ў 1994 годзе «мы» былі «без штаноў» і «галодныя».
У 1994 годзе Цэнтральная выбарчая камісія паводле закону не павінна была рэгістраваць Аляксандра Лукашэнку кандыдатам у прэзыдэнты.
Аляксандар Лукашэнка сказаў, што з пандэміяй «мы справіліся».
Людзі, якія цяпер выходзяць зь менскіх турмаў, распавядаюць пра катаваньні і зьдзекі над «палітычнымі».
Беларусь на трэцім месцы ў Эўропе па колькасьці новых выяўленых выпадкаў COVID-19.
Старшыня камісіі адукацыі, культуры і навукі Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк у адказе на пэтыцыю з патрабаваньнем забясьпечыць беларускамоўным грамадзянам роўны доступ да фінансавых паслугаў заявіў, што ў Беларусі дзьве дзяржаўныя мовы.
Аляксандар Лукашэнка чарговы раз заявіў: «Мы стварылі незалежную дзяржаву». Пад «мы» ён, канечне, меў на ўвазе выключна сябе.
Прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Віктар Бабарыка ў інтэрвію маскоўскаму «Коммерсанту» сказаў пра пажаданы нэўтралітэт Беларусі. І – у пэрспэктыве – пра выхад з АДКБ (Дамовы аб калектыўнай бясьпецы краінаў СНД).
Чэхія атрымае ад Эўразьвязу больш як 19 мільярдаў эўра.
На сустрэчы зь Сяргеем Ціханоўскім (якога называюць «народным блогерам») у Слуцку мясцовы жыхар сказаў карэспандэнту Свабоды: «Калі не цяпер, то калі яшчэ? Цяпер Сяргей усяліў нейкую надзею. Усе гэтыя 26 гадоў, што існуе апазыцыя, ніхто столькі не зрабіў, колькі Сяргей за год, адкрыў людзям вочы».
Пасьля таго, як кіраўнік «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка пакінуў сваю пасаду, узьнік адзін сюжэт, які зусім не заўважаны за напружанымі палітычнымі спрэчкамі.
Палата прадстаўнікоў уносіць зьмены ў выяву дзяржаўнага герба. Тым самым заканадаўства можа быць груба парушанае.
Незалежныя экспэрты мяркуюць, што колькасьць сьмерцяў у Беларусі заніжаная ў параўнаньні зь іншымі краінамі.
17 траўня спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэньня першага Генэральнага пракурора незалежнай Беларусі Мікалая Ігнатовіча (1940-1992).
Лукашэнка дамогся свайго. Ягонае фота ў форме генэралісімуса абышло вядучыя інфармацыйныя рэсурсы сьвету. Пра парад на Дзень Перамогі паведамілі ўсе.
Ініцыятыва Лукашэнкі правесьці рэфэрэндум аб зьмене сымболікі і ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай мае некалькі прычынаў.
Нядаўна Аляксандар Лукашэнка загадаў сваім чыноўнікам кантраляваць, куды і на што ідзе замежная дапамога. Але перш чым разьбірацца з далярамі, эўрамі, фунтамі, няблага было б прасачыць — куды зьнікаюць беларускія рублі.
Загрузіць яшчэ