Увечары 23 верасьня на праспэкце Пераможцаў у Менску пачалі зьяўляцца арганізаваныя групы людзей.
Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся з плякатамі каля гандлёвага цэнтру «Галерэя».
Да гандлёвага цэнтру «Галерэя» на праспэкце Пераможцаў у Менску, дзе сабраліся нязгодныя з інаўгурацыяй Лукашэнкі, прыехалі два аўтобусы і два аўтазакі. У людзей на плякатах надпісы: «Калі ў цябе 80%, чаму ты так баісься?», «Ты для нас ніколі ўжо ня будзеш прэзыдэнтам».
Пакуль іх не чапаюць, — паведамляе карэспандэнт Свабоды.
Тым часам на плошчы Незалежнасьці звычайны будзённы вечар. Каля фантана сабралася некалькі чалавек пад чырвона-зялёным сьцягам. У касьцёл ідуць вернікі.