Лінкі ўнівэрсальнага доступу

21 затрыманага на «Беларуськаліі» выпусьцілі зь міліцыі, лідэра страйкоўцаў Бокуна будуць судзіць


Шахтар Алег Кудзёлка, які 21 верасьня застаўся пад зямлёй на знак пратэста супарць фальшывых выбараў і міліцэйскага гвалту.
Шахтар Алег Кудзёлка, які 21 верасьня застаўся пад зямлёй на знак пратэста супарць фальшывых выбараў і міліцэйскага гвалту.

На аднаго зь лідэраў страйкаму «Беларуськалію» Анатоля Бокуна склалі пратакол за несанкцыянаванае мерапрыемства, яго будуць судзіць. З астатнімі правялі гутаркі і выпусьцілі — паведамілі Свабодзе ў Менскай абласной управе ўнутраных спраў.

Днём 21 верасьня прадстаўнік прэс-службы УУС Менскай вобласьці Сяргей Чабатароў сказаў Свабодзе, што ў Салігорску на «Беларуськаліі» затрымалі 22 чалавек.

Яны выйшлі падтрымаць шахтара Алега Кудзёлку, які адмовіўся падымацца з шахты на знак пратэсту супраць фальшывых выбараў і гвалту ў краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG