Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дзякавалі за тое, што адвёў іх з крывой сьцежкі». Намесьнік міністра адказаў на закіды пра ціск на спартоўцаў


Менск, 6 верасьня
Менск, 6 верасьня

Міхаіл Партной, намесьнік міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, у размове з выданьнем Tribuna.com адказаў на паведамленьні пра тое, што ён аказвае ціск на спартоўцаў, якія выказваюцца пра падзеі ў Беларусі і ходзяць на мірныя акцыі пратэсту.

Партной, які стаў намесьнікам міністра ў 2015 годзе, у 2009 годзе займаў пасаду намесьніка камандуючага сіламі спэцыяльных апэрацый Узброеных сілаў, пасьля працаваў у Віцебскім аблвыканкаме. Ён лічыць, што размовы адбываюцца абсалютна нармальна.

«Я размаўляў з многімі людзьмі, спартоўцамі. Яны, у прынцыпе, разумеюць, ува што іх уцягнулі, і ведаюць, што гэта няправільна. Спартоўцы топавай клясы цяпер не павінны марнаваць час. Ім трэба заваёўваць ліцэнзіі на спаборніцтвах, рыхтавацца да Алімпіяды, паказваць свае лепшыя вынікі, а ня тое, што яны робяць цяпер.

Што тычыцца размоў маіх са спартоўцамі, то, паўтаруся, ніякіх пагрозаў не было. Усё ляяльна, спакойна. Прабачце, я кандыдат палітычных навук, у мяне чатыры вышэйшыя адукацыі. Мне цалкам хапае слэнгу, гутарковага запасу, каб нармальна пагаварыць. Але я заўсёды гавару сьвядома. І магу сказаць, што тыя спартоўцы, зь якімі я праводзіў дыялёг, потым дзякавалі за тое, што адвёў іх з крывой сьцежкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG