Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Алексіевіч атрымае найвышэйшую культурную ўзнагароду Даніі


Сьвятлана Алексіевіч пасьля наведваньня Сьледчага камітэту ў Менску 26 жніўня 2020 году.
Сьвятлана Алексіевіч пасьля наведваньня Сьледчага камітэту ў Менску 26 жніўня 2020 году.

Прэмію Sonning 2021 атрымае ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры, беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч.

Капэнгагенскі ўнівэрсытэт (KU) абвясьціў аб прысуджэньні беларускай пісьменьніцы Сьвятлане Алексіевіч прэстыжнай прэміі Sonning Prize, паведамляе сайт газэты Copenhagen Post.

«Мы зь нецярплівасьцю чакаем магчымасьці вітаць Сьвятлану Алексіевіч і адзначыць яе працы і ўклад у эўрапейскую культуру», — сказаў Хэнрык Вэгенэр, рэктар Капэнгагенскага ўнівэрсытэту.

«Яе намаганьні ў адносінах да народу Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні — відавочны працяг справы яе жыцьця і патрабуюць яшчэ большага прызнаньня яе мужнасьці і намаганьняў».

Раней сёньня стала вядома, што Алексіевіч знаходзіцца ў Нямеччыне на запрашэньне Нямецкай службы акадэмічных абменаў і можа там прабыць да году.

Прэмія Sonning — гэта найвышэйшая ўзнагарода Даніі ў галіне культуры. Яна прысуджаецца раз на два гады за выдатны ўклад у эўрапейскую культуру.

Прэмію, названую ў гонар дацкага пісьменьніка Карла Ёхана Сонінга (1879–1937), упершыню прысудзілі ў 1950 годзе Ўінстану Чэрчылю.

Сярод іншых ранейшых ляўрэатаў — Нільс Бор, Лоўрэнс Аліўе, Інгмар Бэргман, Вацлаў Гавэл, Ёрн Утцан і Лярс фон Трыер.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG