Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога ўладальніка «Новай газэты Смаргоні» падазраюць у крымінальным злачынстве


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Дома і ў офісе Рамуальда Ўлана прайшлі ператрусы, канфіскаваная аргтэхніка, тэлефоны. Былога ўладальніка і галоўнага рэдактара «Новай газэты Смаргоні» падазраюць у паклёпе. Заведзеная крымінальная справа, паведамляе baj.by.

Прадпрымальнік распавёў, што справа датычыць расклейваньня ў горадзе ўлётак з дадзенымі супрацоўнікаў міліцыі, якія, на думку мясцовых жыхароў, ілжэсьведчылі ў судзе супраць удзельнікаў пратэстных акцый.

Рамуальд Улан сьцьвярджае, што ўсяго сфатаграфаваў улёткі ў горадзе і апублікаваў у гарадзкім пабліку ў сацыяльных сетках.

Пасьля канфіскацыі тэхнікі ягоны бізнэс паралізаваны. Паводле прадпрымальніка, забралі нават новы кнопкавы тэлефон, набыты на днях для пажылога цесьця. Пасьля ператрусу і допыту ў РАУС яго адпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе.

«Новая газэта Смаргоні» была адзіным зарэгістраваным незалежным выданьнем на тэрыторыі Смаргонскага раёна. У 1996 годзе выданьне пачыналася зь лістка фармату А4 з двух бакоў. У 2003 годзе газэта была зачыненая намаганьнямі мясцовых уладаў, на той час у рэдакцыі працавалі 28 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG