Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да дызайнэраў Honar прыйшлі з праверкай зь «не сваёй ініцыятывы»


Паказ адзеньня Honar на Беларускім тыдні моды ў 2014 годзе
Паказ адзеньня Honar на Беларускім тыдні моды ў 2014 годзе

Раніцай 6 траўня правяральнікі Дзяржстандарту прыйшлі да дызайнэраў Honar, якія ствараюць і прадаюць адзеньне з нацыянальным калярытам, паведаміў Onliner.

«Пакуль нічога актыўнага не адбываецца, да нас прыйшоў Дзяржстандарт. Папрасілі дакумэнты, частку тэрмінова, частку — цягам некалькіх дзён мне трэба падаць. Будуць выбіраць адзеньне на праверку адпаведнасьці стандартам. Сказалі, што гэта «ня іхная ініцыятыва». А чыя — не сказалі. Нават ня ведаю, што магло даць нагоду. Можа, беларуская мова? У мяне толькі здагадкі», — сказаў заснавальнік кампаніі Павал Доўнар.

Ён паведаміў, што такая праверка ў іх першы раз за год. Яна будзе доўжыцца да канца месяца. Кампанія зьбіраецца раіцца зь юрыстамі, каб вызначыцца з стаўленьнем да дзеяньняў Дзяржстандарту.

У сьнежні Павал Доўнар расказаў Свабодзе, што ягонай сямʼі пагражаюць статусам «сацыяльна небясьпечнай», як ён мяркуе, з палітычных прычынаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG