Паводле інфармацыі мясцовых жыхароў, затрыманых можа быць больш — да 17 чалавек.
«Некага знайшлі па відэа, нехта „раскалоўся“ на допыце», — сказаў Свабодзе адзін з жыхароў Мазыра.
МУС паведамляе, што «спэцапэрацыя па іх затрыманьні праводзілася 4 траўня пры сілавой падтрымцы байцоў АМАП і САХР». «Увечары 11 жніўня на Бульвары Юнацтва агрэсіўна настроеныя асобы распылялі ў праваахоўнікаў газавыя балёнчыкі, кідалі ў іх камяні. У выніку адзін супрацоўнік пацярпеў, службовыя аўтамабілі былі пашкоджаныя. Спыняць парушальнікаў прыйшлося папераджальнымі стрэламі ў паветра. Вядома, што дзесяць фігурантаў (ад 18 да 27 гадоў) уваходзяць або раней уваходзілі ў мясцовую каляфутбольную групоўку праварадыкальнай накіраванасьці», — напісала прэсавая служба МУС.
Узрост затрыманых — ад 18 да 27 гадоў, аднаму 54 гады.
«З затрыманых ня ўсе футбольныя фанаты. Адзін з затрыманых — 20-гадовы Даніла Скіпальскі. Другі — Аляксандар Сузько. Ён заўзеў за мясцовы футбольны клюб „Славія“, апошнім часам працаваў бармэнам. Яго затрымалі ранкам, калі ішоў на працу. У горадзе кажуць, што затрымалі ўвогуле 17 чалавек, а не 11», — кажа адзін зь мясцовых жыхароў.Вядома, што пакуль усіх затрымалі на 72 гадзіны.
Увосень у Мазыры пакаралі пазбаўленьнем волі на два гады з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня дваіх 17-гадовых падлеткаў — Юрыя Мельчанку і Сяргея Лягуна. Іх абвінавацілі ў тым, што 11 жніўня яны кідалі камяні ў бок міліцыі і пабілі шкло ў аўтамабілі ўнутраных войскаў.