Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У горадзенскай турме ажаніўся палітвязень Міхаіл Юдзін


Турма ў Горадні, фота ©Shutterstock
Турма ў Горадні, фота ©Shutterstock

43-гадовага прадпрымальніка Міхаіла Юдзіна ў сакавіку асудзілі на 4 гады калёніі за тое, што летась восеньню падчас акцыі пратэсту ён спрабаваў адбіць дзяўчыну ў амапаўца.

Дома яго чакаюць двое дзяцей і жонка Валерыя (яны жылі разам 15 гадоў, але не афармлялі адносіны). Праз адсутнасьць штампа ў пашпарце яна ня мела права на спатканьні і перадачы. Цяпер Міхаіл і Валерыя афіцыйна ўзялі шлюб. Цырымонія прайшла 5 траўня. Павіншаваць Валерыю да турмы прыйшлі сваякі і сябры, паведаміла «Эўрарадыё».

Міхаіла Юдзіна прызналі вінаватым у гвалце супраць сілавіка. 27 верасьня, паводле абвінвачаньня, Юдзін ударыў міліцыянта. На судзе Юдзін сказаў, што ішоў з жанчынай у кіно і пабачыў, як людзі ў чорнай вопратцы цягнуць чалавека. Пасьля пытаньня «Што вы робіце?» яму пырснулі газам у твар, заламалі рукі і пацягнулі ў аўтазак. Сваёй віны ён не прызнаў. Асудзілі яго 30 сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG