Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі заблякавалі расейскі сайт sports.ru

абноўлена

Пры спробе зайсьці на яго Белтэлекам (ByFly) выдае стандартнае паведамленьне для заблякаваных сайтаў:

«Доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэньня Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь».

Паводле Міністэрства інфармацыі, sports.ru заблякавалі за парушэньне заканадаўства аб азартных гульнях на просьбу падатковых органаў. Пра гэта першы намесьнік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч заявіў «Спутнику».

Сузаснавальнік sports.ru Дзьмітры Навоша пасьля пачатку пратэстаў у жніўні заклікаў дапамагаць фонду салідарнасьці. А апошні ягоны допіс у тэлеграме — пра тое, што ён «гатовы і палічыць за гонар» дапамагчы Tut.by.

Раней Навоша выступаў за перанос міжнародных спартовых спаборніцтваў зь Беларусі і казаў словы падтрымкі беларусам, якія выступілі супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў.

«Я абсалютна перакананы, ні на сэкунду не сумняваюся, што беларускі народ такой сваёй згуртаванасьцю, якую ён цяпер дэманструе, ён, вядома, здолее перамагчы гэты дыктатарскі рэжым. Маючы такую калясальную перавагу, якая ёсьць цяпер, і такую згуртаванасьць, якая настолькі мацнейшая за страх, я ўпэўнены, што гэта гарантуе перамены ў Беларусі», — казаў Навоша.

Адзін з суўладальнікаў і кіраўнікоў sports.ru — знаны расейскі блогер Юрый Дудзь.

Пасьля паразы зборнай Беларусі ад Славакіі ў пятніцу 22 траўня sports.ru паведаміў, што лідэр беларускай каманды Ягор Шаранговіч паказаў сярэдні палец трыбуне суперніка (ён за гэты ўчынак потым папрасіў прабачэньня).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG