Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя БНФ патрабуе расьсьледаваньня абставінаў сьмерці палітвязьня Вітольда Ашурка


Вітольд Ашурак
Вітольд Ашурак

Партыя БНФ патрабуе праверкі ўмоваў утрыманьня ў папраўчай калёніі № 17 і расьследаваньня абставінаў сьмерці палітзьняволенага, сябры сойму партыі Вітольда Ашурка, гаворыцца ў заяве арганізацыі ад 22 траўня.

З гэтай мэтай партыя зьвяртаецца ў структуры МУС, пракуратуру, а таксама заклікае прыцягнуць да расьсьледаваньня беларускую грамадзкасьць (у тым ліку праваабарончыя арганізацыі і грамадзкія назіральныя камісіі пры органах юстыцыі) з запрашэньнем міжнародных экспэртаў са складу нядаўна прызначанай місіі Упраўленьня вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека па ўстанаўленьні фактаў парушэньня правоў чалавека.

У заяве падкрэсьліваецца, што дзяржаўныя органы і іх службовыя асобы нясуць прамую адказнасьць за стан здароўя асуджаных.

Як адзначаецца ў заяве, згодна з законам «Аб ахове здароўя», асобам, якія пазбаўленыя волі, гарантуецца аказаньне неабходнай мэдыцынскай дапамогі. Згодна з Крымінальна-выканаўчым кодэксам, заняволеныя маюць права на ахову здароўя, а адміністрацыя папраўчых устаноў нясе адказнасьць за выкананьне ў папраўчых установах санітарна-эпідэміялягічных патрабаваньняў, якія забясьпечваюць ахову здароўя асуджаных. Згодна з артыкулам 161 Крымінальнага кодэкса, неаказаньне мэдыцынскай дапамогі хворай асобе без уважных прычын мэдыцынскім работнікам альбо іншай асобай, абавязанай яе аказваць, зьяўляецца крымінальным злачынствам.

Партыя БНФ патрабуе ад дэпартамэнта выкананьня пакараньняў МУС ды іншых упаўнаважаных органаў унутраных спраў: правядзеньня расьсьледаваньня абставін сьмерці асуджанага Вітольда Ашурка з падаваньнем грамадзкасьці вычарпальнай інфармацыі пра прычыны і абставіны сьмерці, а яго блізкім сваякам — інфармацыі пра вынікі мэдычнай экспэртызы датычна прычыны сьмерці заняволенага і вынікаў патоляга-анатамічнага дасьледаваная.

Ад пракуратуры Партыя БНФ патрабуе правядзеньня праверкі ўсіх абставін сьмерці Вітольда Ашурка на прадмет фактараў, якія маглі наўмысна, ненаўмысна ці ўскосна пацягнуць сьмерць заняволенага (уключна са створанымі ў папраўчай установе ўмовамі ўтрыманьня), а ў выпадку сувязі сьмерці з вінаватымі дзеяньнямі (бязьдзеяньнем) службовых асобаў ці іншых людзей — распачынаньня крымінальнай справы і правядзеньня поўнага расьсьледаваньня з прыцягненьнем вінаватых да адказнасьці і з інфармаваньнем блізкіх сваякоў як пацярпелых па гэтай справе.

  • 50-гадовы гродзенскі абласны каардынатар руху «За Свабоду», сябра Партыі БНФ Вітольд Ашурак адбываў пакараньне ў папраўчай калёніі № 17 у Шклове. Пра яго сьмерць сваякам паведамілі ўвечары 21 мая. Папярэдняй прычынай сьмерці назвалі спыненьне сэрца, праводзіцца праверка. Родныя і сябры Ашурка не атрымлівалі ад яго лістоў з канца красавіка.
  • 18 студзеня суд Лідзкага раёна (Гродзенская вобласьць) прызнаў Ашурка вінаватым у арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, і нападзе на міліцыянэра падчас акцыі пратэсту ў раённым цэнтры 9 жніўня 2020 года. Яму прызначалі пяць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
  • 8 красавіка Гродзенскі абласны суд па выніках разгляду апэляцыі пакінуў прыгавор Ашурку без зьменаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG