17 чэрвеня аднавіўся працэс па «справе студэнтаў» менскіх ВНУ, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў леташніх акцыях пратэсту і ў іх арганізацыі.
Тэлевядоўца Дзяніс Дудзінскі ў інтэрвію Youtube-каналу «Свабода Premium» расказаў, што адзін з настаўнікаў X-Factor Belarus, украінскі і расейскі журналіст і музычны крытык Сяргей Саседаў, адмовіўся ўдзельнічаць у музычным конкурсе з прычыны гвалту і рэпрэсій у Беларусі.
Валярына Кустава зьехала зь Беларусі, на яе завялі прынамсі дзьве крымінальныя справы. Цяпер паэтка і тэлевядоўца ў Варшаве. У інтэрвію Свабодзе яна расказала, што стала фармальнай прычынай для перасьледу і як сілавікі няўдала спрабавалі яе затрымаць.
17 чэрвеня ў онлайн-фармаце адбылося ўганараваньне Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) і яго сяброўскіх арганізацый у якасьці ляўрэата міжнароднай прэміі імя Артура Свэнсана.
17 чэрвеня яшчэ адзін супрацоўнік наваполацкага прадпрыемства «Нафтан» далучыўся да бестэрміновага страйку — гэта 43-гадовы Дзяніс Абрамовіч.
«Мы зможам законна баставаць». Як на «Гродна Азоце» звальняюць сябраў незалежнага прафсаюзу
У Гомельскім абласным судзе 17 чэрвеня вынесьлі прысуд 26-гадоваму Дзьмітрыю Канеўскаму. За «распальваньне варожасьці» (ч. 1 арт. 130 КК) суд пакараў яго пазбаўленьнем волі на 3 гады ў калёніі агульнага рэжыму. Гэта максімальнае пакараньне, прадугледжанае артыкулам.
Палітвязень Віктар Бабарыка мяркуе, што важнае значэньне змаганьня, нягледзячы на тое, што хуткія перамены не ўдаліся, палягае ў незваротнасьці пачатых працэсаў.
У Беларусі звольнілі дзясяткі мэдыцынскіх работнікаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах або крытыкавалі ўлады, гаворыцца ў справаздачы Amnesty Intrnational.
Дзяржаўная служба статыстыкі Ўкраіны абнародавала вынікі міграцыйных працэсаў, што адбываліся цягам 2020 году.
Настасься Герыловіч, якая сарвала маску з супрацоўніка міліцыі, пачала адбываць «хатнюю хімію».
42-гадовая Юлія Чарных з Барысава дабівалася праўды ад міліцыі наконт зьбіцьця яе 16-гадовага сына Арсенія. Кажа, што яго зьбівалі ў міліцыі ў яе на вачах. Крымінальную справу распачалі. Але не на міліцыю, а на маці падлетка. Цяпер уся сям’я стала ўцекачамі.
Прафэсар Робэрт ван Ворэн — стваральнік праекту «Самадапамога» — расказвае, як ініцыятыва дапамагае пацярпелым беларусам і адмыслоўцам-псыхолягам.
Галоўны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка расказаў пра вынікі паездак у Чэхію і Нямеччыну і працу Офісу.
Кацярына Сныціна, экс-капітан баскетбольнай зборнай Беларусі, падпісантка ліста вольных спартоўцаў, пасьля завяршэньня сэзону ў турэцкай камандзе «Нэсібэ Айдын» вырашыла не вяртацца ў Беларусь і часова пераехала ў Вільню.
Ці сапраўды Расея страчвае Беларусь, як пра гэта пачалі гаварыць некаторыя публіцысты і камэнтатары? Ці могуць сымпатыі да Расеі зноў вярнуцца, калі яна зьменіць палітыку падтрымкі рэжыму ў Менску? Пра гэта гаворыць былы дырэктар Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі Навук Беларусі Генадзь Коршунаў.
У Жабінцы некалькі дзён таму прайшоў ператрус у мясцовай сьпявачкі Натальлі Дырман — заснавальніцы народнага калектыву гумару і песьні «Хмелеўскія валацугі». Натальлю нават затрымалі на 72 гадзіны, але пасьля адпусьцілі.
У аптэках узрос попыт на заспакаяльныя сродкі, лекары скардзяцца, што пацыенты патрабуюць рэцэпты на моцныя антыдэпрэсанты, а ў сацыяльных сетках абмяркоўваюцца дэпрэсіі і посттраўматычныя стрэсавыя разлады.
Натальля Акініна папоўніла шэрагі творцаў, звольненых з тэатру. Ёй прапанавалі нявыгадныя ўмовы, якія дазвалялі прасьцей звольніць яе з працы.
Свабода працягвае сачыць за перасьледам удзельнікаў пратэстаў і іншых грамадзян Беларусі, які не спыняюць сілавікі. Артыкул абнаўляецца.
Лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі думае, што гэта фармальная нагода, а размова будзе пра іншае.
Спартовы журналіст Дзьмітры Рута выйшаў на волю пасьля 15 сутак арышту. Яго асудзілі за фанацкі шалік у белы з чырвоным колеры.
Праваабаронцы «Вясны» працягваюць фіксаваць і дакумэнтаваць гісторыі катаваньняў і збіцьця, якія выкарыстоўваюць супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС Менсу ў дачыненьні да беларусаў за іх грамадзка-палітычную актыўнасьць.
Траўматоляг-артапэд Рустам Айзатулін разважае пра чорныя сьпісы дактароў, выцясьненьне спэцыялістаў з прафэсіі, надзвычайны бюракратызм сыстэмы аховы здароўя і эміграцыю выдатных спэцыялістаў.
Дзьмітры Кулакоў праглынуў лыжку, бо яго беспадстаўна пазбавілі спатканьня зь сям’ёй. Гэта ўжо трэці палітвязень за апошнія дні, які пайшоў на такі адчайны крок.
У Гомлі судзяць вакаліста гурту «Gods Tower» Уладзіслава Наважылава. 16 жніўня ён пакінуў пад відэа «Сильные Новости» камэнтар «Соловей — крайне неразумный боров». Камэнтар сьледзтва патрактавала як абразу прадстаўніка ўлады (старшыня Гомельскага аблвыканкаму — Генадзь Салавей).
У Гомельскім абласным судзе 15 чэрвеня прайшлі спрэчкі бакоў у крымінальнай справе 26-гадовага Дзьмітрыя Канеўскага. Яго абвінавацілі ў «распальваньні варожасьці» (частка 1 артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу). Гаворка ідзе пра нэгатыўныя камэнтары ў бок міліцыі ў Telegram.
Чытач Свабоды падзяліўся фрагмэнтамі ліста ад зьняволенага журналіста Анджэя Пачобута, які праходзіць у «польскай справе».
Псыхатэрапэўтка Натальля Скібская — пра мову цела ўдзельнікаў брыфінгу МЗС з удзелам палітвязьня Рамана Пратасевіча, пра тое, чаго хацелі і чаго дасягнулі ўлады, пра ахвяраў стакгольмскага сындрому і дапамогу закладнікам.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраваньня Беларусі Павел Латушка заявіў аб спыненьні акцый пратэсту на польска-беларускай мяжы пасьля атрыманага ў суботу ліста ад прадстаўніка ЭЗ па міжнародных справах Жузэпа Бурэля.
На маршы гучалі лёзунгі за вызваленьне палітвязьняў.
Паразмаўлялі з былым супрацоўнікам аднаго зь дзяржаўных СМІ, які праходзіў там адпрацоўку па разьмеркаваньні і ня мог сысьці па сваёй волі. Ён прайшоў праз пагрозы, абразы і непавагу за свае палітычныя погляды, грамадзянскую пазыцыю. Даведаліся, як ён усё гэта вытрымаў і як жыве цяпер.
Частка прыхільнікаў менскіх «Крумкачоў» прыйшла на матч з пінскай «Хваляй» у футболках зьняволенага журналіста і гульца клюбу Аляксандра Івуліна. Некалькіх чалавек затрымалі пры ўдзеле кіраўніка АМАПу Балабы. Пазьней адпусьцілі.
19-гадовая Віталія Бандарэнка ў лютым вярнулася ў Беларусь з-за мяжы, каб пабачыць каханага хлопца. Але яе затрымалі. 21 траўня дзяўчыне прысудзілі 4 гады калёніі агульнага рэжыму за нібыта ўдзел у масавых беспарадках у Берасьці. Яе хлопца яшчэ ў сакавіку пакаралі 3 гадамі выхаваўчай калёніі.
11–13 чэрвеня беларусы, якія вымушана жывуць ва Ўкраіне, ладзяць акцыі на мяжы з радзімай — у пункце пропуску Новыя Ярылавічы. 12 чэрвеня тут сабралася каля 50 чалавек з Кіева, Адэсы і Чарнігава.
Праваабаронцы «Вясны» сабралі новыя сьведчаньні, якімі мэтадамі сілавікі дабіваюцца ад затрыманых пакаяцца на відэа або назваць пароль.
Чаму адны баяцца выказваць грамадзянскую пазыцыю, а іншыя — не? Што фармуе і падтрымлівае ўнутраную свабоду чалавека? Ці варта ўсё гэта таго, каб трываць нягоды? У праекце «Што робіць мяне свабодным» даём слова людзям, чые ўчынкі прыцягнулі да сябе ўвагу пасьля жніўня 2020 году.
Беларускія праваабаронцы прызналі зьняволенага Васіля Логвінава палітвязьнем. Агульная колькасьць палітвязьняў у Беларусі павялічылася да 477.
Дата пачатку працэсу па справе палітвязьня Ігара Лосіка па-ранейшаму невядомая. Напісаць прашэньне аб памілаваньні яму не прапаноўвалі.
Зь пяці фігурантаў справы чату «Армія з народам», якіх у траўні асудзілі на тэрміны ад 4,5 да 6 год зьняволеньня, сама меней дваіх перавялі ў СІЗА Баранавіч, двое застаюцца на «Валадарцы», а дзе пяты фігурант справы, невядома.
Анэстэзіёляг-рэаніматоляг Ніка Сяховіч атрымала паведамленьне, што яе звольняць з працы ў 5-й менскай клінічнай бальніцы ў сувязі з заканчэньнем кантракту. Апошні дзень яе працы ў бальніцы будзе 11 жніўня. Само паведамленьне датавана 14-м чэрвеня. Пра гэта дакторка расказала Свабодзе.
Па факце паведамленьня пра тое, што да 20-гадовага расейца Ягора Дуднікава быў прыменены гвалт, праводзіцца праверка.
11 чэрвеня ў Ленінскім раённым судзе Берасьця пачаўся суд над чацьвёртай часткай фігурантаў, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу).
У BYPOL лічаць, што Бабака пабілі перад запісам: «зьвярніце ўвагу на адбітыя вушы ў Яўгена». Яны таксама называюць імя і пасаду супрацоўніка ГУБАЗіКа, які, як сьцьвярджае BYPOL, кіраваў апэрацыяй, зьвязанай з затрыманьнем Бабака.
Былая загадчыца аддзяленьня РНПЦ дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі Надзея Пятроўская — пра сустрэчу беларускіх дактароў, што пацярпелі ад рэпрэсій, са Сьвятланай Ціханоўскай у Празе, пра дапамогу чэскай дзяржавы ў рамках праграмы Medevac і пра першую працу па спэцыяльнасьці ў Чэхіі.
33-гадовы Аляксей Пацко пяць гадоў быў судзьдзёй у Пінску. 9 жніўня 2020 году ён зрабіў свой выбар — не караць пратэстоўцаў. Выбар каштаваў яму дорага — страта працы, крымінальны перасьлед яго і маці, эміграцыя.
24 траўня, на наступны дзень пасьля гісторыі з захопам самалёта Ryanair, Вікторыя Сідарчук адвярнулася ад чырвона-зялёнага сьцяга падчас прайграваньня гімну. За такі дэмарш спартсмэнку ня толькі выставілі зь берасьцейскага «Дынама», але і не далі скончыць апошні курс ВНУ.
Павал Філіповіч быў валянтэрам падчас пратэстаў у Менску. Хлопец кінуў уласны бізнэс, каб дапамагаць іншым, а пазьней выехаў зь Беларусі з прычыны перасьледу і сам зьвярнуўся па дапамогу.
Сын Натальлі Ўладзіслаў з сакавіка адбывае ў 22-й калёніі ў Івацэвічах 2 гады зьняволеньня. Уладзіслаў асуджаны паводле 364 артыкула Крымінальнага кодэксу (гвалт адносна супрацоўнікаў праваахоўных органаў).
Пра пачатак галадоўкі пратэсту 9 чэрвеня паведаміў яе бацька Андрэй Такарчук.
Загрузіць яшчэ