30-гадовы Дзьмітры Кулакоў з Шуміліна быў асуджаны на 3,5 года «хіміі» за пагрозу гвалту і абразу — нібыта ён абражаў і пагражаў гвалтам супрацоўнікам міліцыі ў інтэрнэце. Напярэдадні сустрэчы з жонкай і сынам, адным з дваіх сваіх дзяцей, адміністрацыя ўстановы зь невядомых прычын пазбавіла яго спатканьня зь сям’ёй. На знак пратэсту палітвязень праглынуў мэталічную лыжку, піша «Белсат».
Дзьмітрыя, сярод іншага, зьмясьцілі ў карцар на 10 дзён.
Раней на адчайны крок пайшоў міліцыянт Дзьмітры Кулакоўскі. Ён праглынуў лыжку, каб да яго выклікалі лекара. Таксама мэталічныя прадметы глытаў і Арцём Анішчук у магілёўскай калёніі, каб яго перасталі катаваць. Акрамя таго, 1 чэрвеня ў судзе спрабаваў забіць сябе палітвязень Сьцяпан Латыпаў. Яго ўратавалі.