Старшыня БХК Алег Гулак : «Мы ня можам спыняць нашую працу ў той час, калі яна асабліва патрэбная».
У Расеі скончылася гісторыя з памылковай экстардыцыяй беларуса Вадзіма Дубойскага. Яго вярнулі з Курску ў Белгарад.
Чацьвёра супрацоўнікаў «Гродна Азот» застаюцца пад вартай у СІЗА КДБ за нібыта «здраду дзяржаве». Успамінаем, як работнікі ў робах ішлі праз Горадню, як хімічны гігант пачынаў нацыянальны страйк, як азотаўцы вешалі сьцяг на тэлевышку і як потым звольнілі іхнага дырэктара.
Праўнік Каардынацыйнай рады і Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Міхаіл Кірылюк расказвае ў інтэрвію Свабодзе аб прававой канфэрэнцыі ў Нюрнбэргу, прысьвечанай злачынствам сілавікоў супраць мірных пратэстоўцаў у Беларусі і прававому ціску на рэжым Лукашэнкі.
Суд Савецкага раёну Гомля пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да 40-гадовага Яўгена Маркаўца.
Свабода сочыць за падзеямі ў Беларусі: не спыняюцца ператрусы ў актывістаў, працягваюцца суды паводле адміністрацыйных і крымінальных артыкулаў за пратэставыя дзеяньні.
Кіраўнік СК Алег Шандаровіч заклікаў прыйсьці да сілавікоў і «добраахвотна прызнацца» ва ўдзеле ў пратэстах.
Маскоўскай карэспандэнтцы BBC удалося зьвязацца з Марыяй Калесьнікавай і распытаць у яе пра жыцьцё ў турме, сытуацыю ў краіне і тое, якой бы яна хацела бачыць Беларусь.
Колькі чалавек асудзілі па крымінальных «пратэставых» артыкулах, колькі адправілі ў калёніі, самыя суровыя прысуды за год — «Вясна» падала лічбы крымінальнага палітычнага перасьледу за год.
Суд Савецкага раёну 29 верасьня пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да 35-гадовага Юрыя Прахарэнкі. Яго абвінавачваюць у «абразе прэзыдэнта, міліцыянтаў, судзьдзяў, дэпутата». Усяго ў справе 23 пацярпелыя, у тым ліку Лукашэнка.
Як рэпрэсіі і спыненьне пратэстаў адбіваюцца на грамадзкіх настроях беларусаў? Хто ў іх самыя папулярныя палітыкі? Як мяняецца стаўленьне да Расеі? Ці існуе раскол у беларускім грамадзтве?
Менавіта з гэтым, на думку Ільвы Югансан, зьвязаныя спробы кіраўніка Беларусі «выпхнуць» мігрантаў у Эўразьвяз.
Як стала вядома праваабаронцам, затрыманыя раней супрацоўнікі афіляваных падразьдзяленьняў прадпрыемства «Гродна Азот» Андрэй Башан і Вадзім Яфіменка цяпер на волі.
Аўтары расьсьледаваньня сьцьвярджаюць, што ім удалося выкрыць удзельнікаў катаваньняў людзей 12 жніўня 2020 году ў Фрунзэнскім РУУС.
40-гадовая жыхарка Жлобіна Сьвятлана Зыль з 22 верасьня ў гомельскай турме. Сваякі даведаліся, што яе падазраюць паводле артыкулу 356 Крымінальнага кодэксу — здрада дзяржаве. За гэта пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.
Год таму Свабода езьдзіла ў Наваградак, каб убачыць пратэсты ў рэгіёнах. Сёлета мы гаворым зь мясцовымі актывістамі пра тое, што зьмянілася за гэты час. Мы не называем імёнаў, каб не нашкодзіць героям.
На тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі затрымалі былога юрысконсульта ААТ «Нафтан», заводу «Палімір» Аляксандра Капшуля.
На знак салідарнасьці з Анджэем Пачобутам, які знаходзіцца за кратамі роўна 6 месяцаў, ягоны партрэт усю ноч будзе на самым высокім будынку Польшчы — Палацы культуры і навукі.
У Вільні адкрылася першая ў Літве прыватная беларуская школа і дзіцячы садок, дзе дзеці могуць займацца на расейскай і беларускай мовах.
«Кібер-партызаны» выклалі ў адкрыты доступ базу зваротаў грамадзян у міліцыю. Журналісты Радыё Свабода пазванілі гэтым людзям спытаць, чаму яны гэта рабілі. Гісторык і дацэнт БДУ Ігар Кузьняцоў пракамэнтаваў практыку даносаў у 21-м стагодзьдзі.
Паводле Пытлевай, стала вядома, што яе перасьледуюць за публічныя заклікі да захопу ўлады, зробленыя ў СМІ ці інтэрнэце.
Вадзіма Ермашука, вядомага як блогер Vadimati, узялі пад варту 24 верасьня. Гэта адбылося за дзень да заканчэньня 40 дзён ягонага адміністрацыйнага арышту.
Раней мянчук заяўляў пра катаваньні.
Тры месяцы Гомельскі абласны суд разглядае «справу Ціханоўскага». Працэс ідзе ў закрытым рэжыме ў СІЗА-3. 7 верасьня Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэньні судзьдзі Мікалая Бакунова (які разглядае справу) на пасаду старшыні суду Чыгуначнага раёну Гомля.
Суд Чыгуначнага раёну Гомля 24 верасьня павінен быў разгледзець справу «Аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і зьмяненьні ўмоў рэжыму» для палітзьняволенай грамадзянкі Швайцарыі Натальлі Хершэ. Гэтае паседжаньне значылася ў раскладзе суду.
Рэпрэсіі адбіліся на ўсёй культуры, нават калі не закранулі кагосьці асабіста.
24 верасьня на 48-й сэсіі Рады ў правах чалавека ААН адбыўся інтэрактыўны дыялёг па прамежкавай абноўленай інфармацыі Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара аб сытуацыі ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і пасьля іх.
У рамках гэтай крымінальнай справы пакаралі ўжо больш за 80 чалавек. Усіх іх абвінавацілі ва ўдзеле летась 13 верасьня ў карагодзе на скрыжаваньні бульвара Касманаўтаў і праспэкта Машэрава.
Пасьля прыпыненьня Генпракуратурай справы аб забойстве Рамана Бандарэнкі ініцыятыва былых сілавікоў ByPol расказала пра новыя акалічнасьці падзеяў вакол сьмерці Рамана Бандарэнкі.
Акруговая пракуратура Польшчы зьмяніла статус Паўла Латушкі ў расьсьледаваньні са сьведкі на пацярпелага.
Пра гэта паведаміла Радыё Свабода сястра Вадзіма Дубойскага. Гэтую навіну яна даведалася ад адваката.
Сілавікі за апошнія дні затрымалі паўтара дзясятка рабочых – удзельнікаў страйку. Праваабаронцы пакуль ня ведаюць, што канкрэтна ставяць ім у віну.
На аўдыёзапісе перад 9 жніўня 2020 міліцыянты гавораць, што пачнуць біць людзей у цэнтры Менску амаль адразу пасьля пачатку іх збору.
Журналіст, блогер, музычны крытык Арцемій Троіцкі разважае, чаму беларусам не ўдалося перамагчы ў жніўні-верасьні 2020 году, якія формы культурнага супраціву могуць быць эфэктыўнымі, хто найбольш пацярпіць ад мігранцкага крызісу і ў які Менск ён хоча прыехаць у агляднай будучыні.
У Беларусі працягваюцца затрыманьні рабочых, якія заяўлялі пра страйк.
Дзякуючы зьлітай базе званкоў ад «кібэрпартызанаў» многія даведаліся, што на іх даносілі суседзі і нават блізкія. Пагаварылі зь дзяўчынай, на якую прыйшло 7 даносаў.
23 верасьня мужчыну будуць судзіць за пікет у цэнтры Масквы.
Журналістка «Нашай нівы» Кацярына Карпіцкая правяла месяц у зьняволеньні ў турме на Акрэсьціна і расказала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку пра жахлівыя ўмовы для палітычных вязьняў.
Выступаючы сёньня на Генэральнай асамблеі ААН прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прыгадаў і Беларусь
Лідэр Беларускага аб’яднаньня рабочых Сяргей Дылеўскі абвясьціў пра перадстрайкавую сытуацыю ў Беларусі. У інтэрвію Свабодзе ён расказаў, калі забастоўка можа пачацца, як яна павінна праходзіць і што мае зьмяніць.
Шэф-рэдактар навінаў The Insider Цімур Алеўскі пералічвае фальсыфікацыі на выбарах у Дзярждуму, зробленыя паводле беларускага сцэнара, і прадказвае, што з прыходам вялікай колькасьці камуністаў у Дзярждуму ўзмацніцца рыторыка вяртаньня да СССР.
«Гэта была крайняя мера. Але мы выбралі свабоду і няўпэўненасьць за мяжой замест стабільнай турмы на радзіме».
Пагаварылі з настаўніцамі, якія некалькі гадоў працавалі ў дзяржаўных школах і сышлі празь ціск з боку адміністрацыі.
На выходных зь невядомых прычынаў сілавікі затрымалі работнікаў «Гродна Азоту», якія страйкуюць.
Дэпутат Вярхоўнага Савету XІІ скліканьня і першы амбасадар незалежнай Беларусі ў Нямеччыне Пётра Садоўскі з аптымізмам глядзіць у будучыню Беларусі, хоць і прызнаецца, што зусім ня так уяўляў краіну падчас гістарычнага галасаваньня 30 гадоў таму.
Апазыцыя ў Грузіі лічыць гэта непрымальным, а беларуская дыяспара — «цынізмам».
«Мы расьпісалі нават усю працэдуру інаўгурацыі ад пачатку да канца», — расказаў Павал Латушка ў інтэрвію аўтару YouTube-канала «Жизнь-малина» Мікіту Мелказёраву.
Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандар Апейкін камэнтуе адстаўку Дзьмітрыя Баскава з пасады старшыні хакейнай фэдэрацыі, ацэньвае ўзровень цяперашніх спартовых мэнэджараў у Беларусі.
Вы мусіце разумець, што ўсе дакумэнты і доказы, датычныя справы Бандарэнкі, знаходзяцца ў бясьпечным месцы, і што аднойчы іх перададуць новаму сьледзтву. І вы ж разумееце, што лёгка можаце стаць наступным Раманам Бандарэнкам, калі «нешта пойдзе ня так».
Загрузіць яшчэ