Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У былой вядоўцы БТ Кацярыны Пытлевай правялі другі ператрус


Кацярына Пытлева
Кацярына Пытлева

«Учора ў нас быў другі ператрус. Гэтым разам прыйшлі нібыта з КДБ», — паведаміла Кацярына Пытлева ў фэйсбуку.

Паводле Пытлевай, стала вядома, што яе перасьледуюць за публічныя заклікі да захопу ўлады, зробленыя ў СМІ ці інтэрнэце (1 і 3 часткі артыкулу 361 Крымінальнага кодэксу).

Першы ператрус у кватэры Пытлевай правялі 7 верасьня. Тады выламалі ўваходныя і міжпакаёвыя дзьверы, парэзалі вясельныя фатаздымкі, папсавалі й параскідалі рэчы. Падчас другога ператрусу абышлося без пагрому.

Журналістка звольнілася зь Беларускай тэлевізіі ў мінулым годзе, напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Такім чынам яна выказала нязгоду з палітыкай дзяржавы і кіраўніцтва кампаніі.

Пасьля выбарнай кампаніі Кацярына Пытлева страціла яшчэ адну працу — на радыё. Уладкавацца ў мэдыйнай прасторы Беларусі было вельмі складана, на мэдыйных асобаў чыніўся ціск.

Яе мужа затрымалі ў адну зь нядзеляў на маршы пратэсту і асудзілі на 10 сутак арышту. Толькі дзякуючы валянтэрам сям'я даведалася, дзе ён.

Паводле журналісткі, пасьля гэтага ціск працягнуўся, але іншым чынам. Пачалі расьсьледаваньне эканамічнай дзейнасьці, паляцелі ананімныя даносы за нібыта абразу дзяржаўнай сымболікі ў сацыяльных сетках. Калі прыйшла позва са Сьледчага камітэту, вырашылі зьяжджаць.

Цяпер Кацярына Пытлева — праграмная дырэктарка і вядоўца YouTube-каналу Malanka Media.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG