Беларускія і ўкраінскія актывісты сабраліся на майдане Незалежнасьці ў Кіеве, каб выказаць падтрымку беларусам, якія дэманструюць сваё жаданьне шляхам выбараў зьмяніць уладу.
Незалежныя назіральнікі заяўляюць, што на некаторых зь іх яўка ўжо перавысіла сто адсоткаў, як на ўчастках № 21 і № 22 у менскай гімназіі № 43 на вуліцы Казіміраўскай.
На 42-м участку Першамайскага раёну на 40 хвілін спынялася галасаваньне. Прычына — не хапіла бюлетэняў.
Свабода паглядзела, як галасавалі на ўчастку ў школе № 31 у Магілёве, дзе раней вучылася адна зь лідэрак аб’яднанага штабу Сьвятланы Ціханоўскай.
Карэспандэнты Свабоды ў розных частках гораду фіксуюць канцэнтрацыю салдат і тэхнікі ўнутраных войскаў, а таксама іншых спэцыяльных службаў.
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла 9 жніўня, што чэргі на асобных выбарчых участках зьяўляюцца арганізаванай правакацыяй.
Кандыдатку ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлану Ціханоўскую сустрэлі на выбарчым участку воплескамі. Яна прыйшла галасаваць пасьля 14-й гадзіны на ўчастак для галасаваньня № 21 у менскім мікрараёне Ўсход.
ЦВК абвяшчала пра рэкордна актыўнае датэрміновае галасаваньне: за пяць дзён, паводле камісіі, прагаласавалі 41,7% выбарнікаў.
Адна з каардынатарак аб'яднанага штабу Вераніка Цапкала, якая сёньня зьехала ў Маскву, прагаласавала ў амбасадзе Беларусі.
Людзі галасуюць на ўчастках № № 2 і 3 у Цэнтральным раёне Менску. У чарзе карэспандэнту Свабоды сказалі, што чаканьне можа займаць да трох гадзін.
У «Белтэлекаме» заявілі, што ведаюць аб праблемах і што «тэхнічныя спэцыялісты працуюць над гэтым»: «узьнікаюць праблемы з доступам да пэўных рэсурсаў і цяжкасьці пры загрузцы старонак або працы з праграмамі».
Фальшывы сайт просіць увесьці нумар тэлефону. Сапраўдны сайт такога не патрабуе — усе апэрацыі адбываюцца не празь яго, а праз чат-боты ў мэсэнджэрах Telegram і Viber.
Вядоўца тэлеканалу «Настоящее время» Цімур Алеўскі правёў два тыдні ў Беларусі, асьвятляючы выбарчую кампанію.
Апошнім з кандыдатаў у прэзыдэнты прагаласаваў прадпрымальнік, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Сяргей Чэрачань.
У асноўны дзень галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах 9 жніўня прагаласаваць на ўчастках у амбасадзе ў Варшаве і консульстве ў Беластоку прыйшлі беларускія грамадзяне, якія пражываюць у Польшчы.
Днём 9 жніўня перад школай № 41, што на вуліцы Алеся Гаруна ў менскім мікрараёне Дамброўка, утварыліся чэргі выбарнікаў. На ўчастку кабінкі закрытыя толькі з трох бакоў, шторак няма.
Паводле апрацаваных бюлетэняў, на 14.00 карціна з улікам датэрміновага галасаваньня у абласьцях і агулам у краіне выглядае наступным чынам.
У Менску затрымалі Ганну Шамко, якая перакладала для польскага журналіста Мацека Пясэцкага.
«Калі ўладзе няма чаго баяцца, калі б яны не перажывалі, калі ўвесь народ за Аляксандра Рыгоравіча, мы з гэтым пагадзіліся б, калі б выбары былі справядлівыя».
У амбасадзе Беларусі ў Празе падчас галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах 9 жніўня здарыўся інцыдэнт, празь які амбасада на нейкі час перастала пускаць людзей усярэдзіну.
Гэта карэспандэнты Ўладзімір Раменскі, Васіль Палонскі, а таксама апэратар Мікалай Анціпаў.
Паводле Валера Цапкалы, яго жонка зьехала, бо баялася крымінальнага перасьледу. Сам ён зьехаў разам зь дзецьмі 24 ліпеня — спачатку ў Маскву, затым у Кіеў і Варшаву, ладзіць «тур» з сустрэчамі зь беларускай дыяспарай.
Аляксандар Лукашэнка пасьля галасаваньня на сваім выбарным участку расказаў журналістам, што за апошнія суткі 170 чалавек спынілі на мяжы, у тым ліку з расейскага боку.
Шэраг беларусаў наракае ў сацыяльных сетках на праблемы з доступам да розных інтэрнэт-сэрвісаў.
Ва Ўкраіне адкрыты адзіны выбарчы ўчастак, на якім грамадзяне Беларусі могуць прагаласаваць на выбарах прэзыдэнта.
Кампанія назіраньня «Права выбару» выступіла з заявай адносна арыштаў незалежных назіральнікаў. Паводле дадзеных на 9 жніўня, па ўсёй краіне затрымана больш за тры дзясяткі чалавек.
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына паведаміла днём 9 жніўня ў эфіры дзяржаўнага Агенцтва тэлевізійных навінаў, што апоўдні яўка на прэзыдэнцкіх выбарах (з улікам датэрміновага галасаваньня) склала 54%, што значыць, што выбары адбыліся.
Аляксандар Лукашэнка пасьля галасаваньня 9 жніўня адказаў на пытаньні журналістаў. Вось што ён сказаў.
У Беларусі 9 жніўня праходзіць асноўны дзень галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах. У датэрміновым галасаваньні, паводле ЦВК, узялі ўдзел 45,3% выбарнікаў. Свабода вядзе жывую трансьляцыю з участкаў для галасаваньня.
Магілёўскі гурт Akute выпусьціў сваю вэрсію песьні «Муры». Паводле музыкаў, гэта спантанны кавэр на вядомы гімн польскай «Салідарнасьці».
Як толькі Марыя Калесьнікава падышла да ўчастку №35 у менскай гімназіі №42, уключылі вельмі гучную народную музыку.
Аляксандар Лукашэнка пасьля галасаваньня 9 жніўня выказаўся пра «рэпрэсіі».
9 жніўня Аляксандар Лукашэнка прагаласаваў на ўчастку ва Ўнівэрсытэце фізычнай культуры. Вось што ён сказаў журналістам.
Кандыдатка ў прэзыдэнты Ганна Канапацкая 9 жніўня прыйшла на выбарчы ўчастак № 43 у менскай гімназіі № 36 галасаваць разам з сынам.
Восем чалавек з каманды кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай затрымалі 8 і 9 жніўня. Некаторых зь іх ужо асудзілі на «суткі», што прад’яўляюць астатнім — пакуль невядома.
Вахтарка менскай сярэдняй школы № 204 Сьвятлана Фамінская расказала на відэа пра фальсыфікацыі на датэрміновым галасаваньні. Відэа апублікаваў тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь».
З раніцы 9 жніўня беларусы паведамляюць аб праблемах з доступам да некаторых інтэрнэт-сэрвісаў. Што вядома.
У асноўны дзень галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Беларусі 9 жніўня ўва ўсёй краіне працягваюць затрымліваць назіральнікаў і актывістаў. Свабода зрабіла і абнаўляе сьпіс затрыманых.
Перабоі з доступам пачаліся з 8 раніцы. Цяпер сайт не адчыняецца.
У сюжэце на канале АНТ паказалі рэпартаж, у якім актывістаў «Страны для жизни» абвінавацілі ў падрыхтоўцы забурэньняў. Аднаго зь іх назвалі Русланам Парфёнавым. Але сябры і маці кажуць, што гэта ня ён.
Кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Андрэй Дзьмітрыеў прагаласаваў 9 жніўня ў вёсцы Воўчкавічы Дзяржынскага раёну — на сваім выбарчым участку.
Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманьні дзясяткаў назіральнікаў у апошні дзень датэрміновага галасаваньня
У выпадку вялікай колькасьці людзей участковыя камісіі ўвядуць прапускны рэжым пры ўваходзе на ўчасткі.
Шэраг праваслаўных сьвятароў і дыяканаў далучыліся да флэшмобу супраць фальсыфікацыяў на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.
На ўезьдзе ў Менск з боку Берасьця выстаўлены пост ДАІ, разам зь міліцыянтамі стаяць вайскоўцы. ДАІ прыпыняе некаторыя машыны для праверкі.
У Менску 9 жніўня перакрылі пад’езды да плошчы Незалежнасьці. Забаранілі ўезд на вуліцу Берсана, якая знаходзіцца за Домам ураду, на вуліцы Валадарскага нельга паркавацца.
У Гомельскай вобласьці выбары ўвогуле адбыліся датэрмінова, паводле лічбаў ЦВК.
Заўзятары розных беларускіх футбольных клюбаў і выпускнікі журфаку БДУ запісалі звароты да ўладаў перад выбарамі.
У Менску на вуліцы Веры Харужай каля штабу Віктара Бабарыкі невядомыя захапілі Марыю Калесьнікаву.
8 жніўня — апошні дзень датэрміновага галасаваньня, якое пачалося 4 жніўня. Сёньня сябры ініцыятывы «Честные люди» наведалі некаторыя ўчасткі. Яны лічаць, што яўка, паводле іхных падлікаў, завышаная ажно да пяці разоў.
Загрузіць яшчэ