Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск пераадолеў 50%, у Гомельскай вобласьці 75%. ЦВК назвала лічбы яўкі на прэзыдэнцкіх выбарах


Галасаваньне ў школе № 41 Менску
Галасаваньне ў школе № 41 Менску

Паводле апрацаваных бюлетэняў, на 14.00 карціна з улікам датэрміновага галасаваньня у абласьцях і агулам у краіне выглядае наступным чынам.

  • Берасьцейская — 63,05%
  • Віцебская — 67,35%
  • Гомельская — 75,83%
  • Горадзенская — 65,75%
  • Магілёўская — 72,57%
  • Менская — 64,21%
  • Менск — 52,03%

Агулам у краіне прагаласавалі 65,19% выбарнікаў.

Як удакланілі ў ЦВК, акрэдытаваныя 52 868 нацыянальных назіральнікаў, што на 10 тысяч больш, чым у папярэднюю кампанію 2015 году.

Таксама за выбарамі назіраюць 248 замежных назіральнікаў, зь іх 64 прадстаўляюць дыпляматычны корпус.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG