У асноўны дзень галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Беларусі 9 жніўня ўва ўсёй краіне затрымлівалі назіральнікаў, актывістаў і ўдзельнікаў начных акцыяў. Свабода зрабіла і абнаўляе сьпіс затрыманых.
Менск
Затрыманыя ў Менску 9 жніўня (+ некаторыя ўвечары 8 жніўня), паводле праваабарончага цэнту «Вясна». Сьпіс (абнаўляецца):
- Абразцоў Андрэй,
- Азарава Дар'я,
- Аксючыц Марыя,
- Аляксандар Сяргеевіч,
- Аляксандраў Вячаслаў,
- Аляшкевіч Пётра,
- Андраянава Дар’я, акторка «Свабоднага тэатру»,
- Анціпаў Мікалай, высланы з краіны журналіст расейскага тэлеканалу «Дождь»,
- Арол Расьціслаў,
- Астрамецкі Сяргей,
- Бельскі Павел,
- Белякоў Андрэй, актывіст «Краіны для жыцьця», затрыманы ўвечары 8 жніўня, у ізалятары ў Жодзіне,
- Бендзік Дзьмітры, затрыманы ў раёне Нямігі,
- Бертле Арцём, Першамайскае РУУС, затрыманы каля ўнівэрсаму «Рыга»,
- Бабчонак Сяргей, затрыманы каля 2:00 на вул. Маскоўскай,
- Багданаў Уладзіслаў, затрыманы на вул. Кальварыйскай,
- Багданаў Станіслаў, затрыманы на вул. Кальварыйскай,
- Багдановіч Дзяніс,
- Баломкіна Юлія, назіральніца ад «Честных людей»,
- Баравік Максім, затрыманы каля стэлы а 01:15 ночы, заліты пярцовым спрэем,
- Бохан Дзьмітры,
- Бронская Надзея, кіраўніца «Свабоднага тэатру»,
- Буры Аляксей,
- Віткоўская Надзея,
- Гаеўскі Раман, не выходзіць на сувязь зь вечара 8 жніўня,
- Ганін Дзьмітры, затрыманы пры выхадзе з пад’езду,
- Гарбатава Дар'я,
- Гарны Андрэй,
- Галіеўская Юлія, назіральніца ад кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» на 105-м участку (вул. Ясеніна),
- Галадушка Дзяніс, Першамайскае РУУС, назіральнік, затрыманы за бел-чырвона-белы сьцяг на плячах (калі знаходзіўся на вуліцы),
- Гарбатава Дар’я, назіральніца ад «Честных людей» на ўчастку ў школе № 205,
- Гацілаў Аляксандар,
- Грэк Андрэй,
- Грэчная Натальля,
- Грынцэвіч Арцём, Першамайскае РУУС, затрыманы каля ўнівэрсаму «Рыга»,
- Грудзінскі Арцём,
- Даніленка Арцём,
- Дземідовіч Максім, назіральнік на 25-м участку Цэнтральнага раёну ад «Права выбару»,
- Дзянісава Натальля, назіральніца на 49-м участку, не акрэдытавалі, забрала міліцыя,
- Дзьмітрыеў Дзьмітры,
- Дзьмітрук Паліна, назіральніца на 20-м участку Кастрычніцкага раёну.
- Дубовік Аляксандар, затрыманы чатырма амапаўцамі каля стэлы,
- Дубоўскі Антон, выбарнік, затрыманы АМАПам пасьля галасаваньня каля школы № 223,
- Дурко Раман,
- Ермакевіч Ільля, назіральнік на 39-м участку Ленінскага раёну, забраў АМАП,
- Жук Іван,
- Жуковіч Аляксей, назіральнік ад «Честных людей»,
- Жукоўскі Сяргей, затрыманы на ўчастку для галасаваньня ў раёне вул. Р. Люксэмбург,
- Завадскі Аляксей,
- Зорыч Раман,
- Іваш Дыяна, РУУС Савецкага раёну,
- Івашкевіч Станіслаў, журналіст «Белсату»,
- Кайдашоў Яўген, адпусьцілі,
- Карнацкая Анастасія, адпусьцілі,
- Катанаеў Уладзіслаў,
- Кашнікаў Валеры,
- Кашнікава Іна,
- Кітаева Марына, затрыманая ў раёне Нямігі,
- Кавалёва Любоў, 1-я лякарня; на назіральніцу 24-га ўчастку Цэнтральнага раёну выклікала міліцыю дырэктарка Палацу дзяцей і моладзі Ганна Аверына; пры затрыманьні назіральніцы стала дрэнна, выклікалі брыгаду мэдыкаў, у суправаджэньні міліцыі яе даставілі ў лякарню,
- Казакоў Алег, назіральнік на ўчастку № 80, разам зь ім АМАП затрымаў каля 10 чалавек,
- Казлоў Мікалай, лідэр АГП, давераная асоба Сьвятланы Ціханоўскай;
- Козыр Сяргей, РУУС Партызанскага раёну, назіральнік на 14-м участку Партызанскага раёну,
- Каўпак Ігар, выбарнік, затрыманы АМАПам пасьля галасаваньня каля школы № 223,
- Каўпак Павел, выбарнік, затрыманы АМАПам пасьля галасаваньня каля школы № 223,
- Каробкін Расьціслаў,
- Касьцючэнка Максім,
- Коханаў Аляксандар,
- Крылатаў Павел,
- Кулічак Дзьмітры,
- Купленьнікаў Руслан,
- Курэц Глеб,
- Курышка Ірына,
- Кускоў Андрэй,
- Кухаронак Ільля,
- Лабко Мікалай,
- Ласенка Дзьмітры, карэспандэнт Daily Storm,
- Ляшко Максім,
- Літвіна Вольга, РУУС Ленінскага раёну, назіральніца на ўчастку № 49 Ленінскага раёну; мужу паведаміла, што затрыманая паводле арт. 191 КК,
- Ламака Андрэй,
- Ламачэнка Аляксандар,
- Мазоль Мікіта, назіральнік на ўчастку № 34 або № 35,
- Малько Марк, сябра ініцыятыўнай групы Ціханоўскай, затрыманы на ўчастку ў школе № 190 Першамайскага раёну 8 жніўня,
- Маслаў Аляксандар, затрыманы каля 02:00 на вул. Маскоўскай, мае патрэбу ў леках,
- Ментуз Алег, назіральнік на ўчастку № 33; жонка пайшла ў 20.00 на ўчастак, але там ужо нікога не было,
- Міцін Мікіта,
- Мітрафанаў Аляксей,
- Мітрафанава Сьвятлана,
- Майсееў Дзьмітры, затрыманы ў раёне Нямігі,
- Малаковіч Аляксандар, назіральнік на 50-м участку, не акрэдытавалі, забрала міліцыя,
- Мароз Арцём, затрыманы на Машэрава,
- Наўгародзкая Юлія,
- Новік Дзьмітры,
- Паўлюкоў Дзьмітры, цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў, назіральнік на 15-м участку Партызанскага раёну,
- Паўлюшчык Аляксей, ізалятар ў Жодзіне, назіральнік, затрыманы вечарам 8 жніўня,
- Панкратаў Васіль, цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў, назіральнік, затрыманы ўвечары 8 жніўня,
- Пашкевіч Антон,
- Петрушэнка Ігар,
- Пляхневіч Міхаіл, назіральнік ад кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» на 90-м участку, Менскі р-н,
- Падольскі Дзьмітры,
- Палейка Тацяна,
- Палонскі Васіль, высланы з краіны журналіст расейскага тэлеканалу «Дождь»,
- Панамарэнка Павел,
- Прыходзька Алена, назіральніца, затрыманая каля 18-й на ўчастку,
- Пронскі Андрэй, затрыманы ў раёне вул. Кісялёва,
- Прастоў Павел,
- Пратасеня Павел,
- Пушкін Канстанцін,
- Пыко Павел, не выходзіць на сувязь зь вечара 8 жніўня,
- Райчэнка Кірыл,
- Раманчук Дзяніс,
- Раханскі Аляксей,
- Рогаў Андрэй,
- Роменскі Ўладзімір, высланы з краіны журналіст расейскага тэлеканалу «Дождж»,
- Рудэня Павел, выбарнік, затрыманы АМАПам пасьля галасаваньня ля школы № 223,
- Русецкая Стэфанія,
- Сабіла Анастасія,
- Савасюк Сяргей,
- Садоўскі Аляксандар, 4 ГКБ,
- Сальмановіч Рэната,
- Сапрыгіна Ева,
- Седнянкоў Павел, затрыманы на скрыжаваньні вуліц Першамайскай і Янкі Купалы,
- Сьвечнікаў Аляксандар, затрыманы на мосьце на вул. Кальварыйскай, пад’ехаў аўтазак і супрацоўнікі са зброяй, частку натоўпу адціснулі і ўсіх запхнулі ў аўтазак,
- Сянько Мікіта, затрыманы каля тэатру опэры і балету зь сябрам і дзяўчынай, схапілі ў ціхім месцы, паклалі на зямлю, дзяўчыну цягалі за валасы, накіроўвалі ў твар аўтамат; пазьней дзяўчыну адпусьцілі,
- Скілодзь Аляксандар,
- Слаўнікава Ірына, афіцыйны прадстаўнік тэлеканалу «Белсат»,
- Слуцкі Аляксей,
- Соўпель Віталь,
- Солапаў Максім, журналіст «Медузы»,
- Старкоў Антон, карэспандэнт Daily Storm,
- Сугака Сьвятлана, кіраўніца «Свабоднага тэатру»,
- Сурыновіч Натальля, затрымалі ў раёне вул. Якуба Коласа, каля РУУС,
- Сухапара Юры, зьбіты АМАПам, забрала хуткая дапамога,
- Сьмірноў Аляксей,
- Сьцяпанаў Уладзіслаў,
- Талаш Дзяніс,
- Тарасенка Лідзія,
- Ткачэнка Кацярына, меркавана РУУС Цэнтральнага раёну, журналістка, затрымалі пры выхадзе з кватэры,
- Тамашоў Сяргей,
- Трацьцяк Валеры, РУУС Партызанскага раёну, назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» на 33-м участку Партызанскага раёну, затрымаў АМАП,
- Трус Максім, назіральнік ад «Честных людей» на 28-м участку Кастрычніцкага раёну,
- Трусіла Дзяніс,
- Тушынскі Дзяніс, цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў, назіральнік на ўчастку № 82 Фрунзэнскага раёну, затрыманы 8 жніўня,
- Уліцкі Аляксандар, затрыманы на ўчастку для галасаваньня ў раёне вул. Р Люксэмбург,
- Урублеўскі Ільля, затрыманы ў раёне Галоўпаштамту ў дварах,
- Уткіна Ірына, РУУС Савецкага раёну,
- Федарук Зьміцер, назіральнік на ўчастку на вул. Каліноўскага,
- Федарчук Леанід, затрыманы ў раёне Нямігі,
- Федзюковіч Вадзім, затрыманы на вул. Першамайскай каля 01:30,
- Фіялка Ільля,
- Філімончык Антон,
- Філіпкоў Яўген,
- Філіпава Юлія,
- Харсека Мікіта, затрыманы каля тэатру опэры і балета з сябрам і дзяўчынай,
- Хвалько Мікіта, РУУС Цэнтральнага раёну, назіральнік на 5-м участку Цэнтральнага раёну,
- Хведарук Зьміцер, журналіст, затрымала міліцыя на выбарчым участку, калі ён прыйшоў галасаваць,
- Хадзінскі Павел,
- Хадасевіч Антон,
- Холад Даніла,
- Цярэнцьева Анастасія,
- Цярэшка Аляксандар,
- Цярэшчанка Уладзімер,
- Чаропка Валянціна, пэўна, затрыманая зь яшчэ 2 людзьмі,
- Чарняк Арцём,
- Шакаль Яўген,
- Шары Аляксей,
- Швяцоў Уладзіслаў,
- Шаціленя Аляксандар,
- Шыла Дзяніс, мяркуецца, быў у раёне плошчы Перамогі,
- Шульскі Максім,
- Шчокалаў Дзяніс,
- Элізаровіч Ян, затрыманы на вул. Першамайскай каля 01:30,
- Юфераў Васіль,
- Юфераў Яраслаў,
- Якубоўскі Дзьмітры.
Акрамя гэтага, 9 жніўня штаб кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай паведаміў, што 8 і 9 жніўня затрымалі 9 чалавек са штабу.
- Марыя Мароз, кіраўніца штабу Сьвятланы Ціханоўскай;
- Алег Маісееў, давераная асоба Ціханоўскай;
- Тацяна Канеўская, давераная асоба Ціханоўскай;
- Юры Ўласаў, давераная асоба Ціханоўскай;
- Андрэй Мякіш, давераная асоба Ціханоўскай, арыштавалі на 15 содняў;
- Андрэй Смалянчук (асудзілі на 15 содняў арышту),
- Мікалай Казлоў, лідэр АГП, давераная асоба Ціханоўскай,
- Антон Сташэўскі, сябра каманды Ціханоўскай, затрымалі 8 жніўня, перавялі ў Сьледчы камітэт,
- Дзьмітры Ціт (Горадня) не выходзіць на сувязь.
На выбарчым участку № 39 у Ленінскім раёне АМАП вывеў з памяшканьня выбарніка, які «доўга вырашаў, за каго галасаваць».
У Менску таксама затрымалі трох журналістаў расейскага «Дождя»: гэта карэспандэнты Ўладзімір Раменскі, Васіль Палонскі, а таксама апэратар Мікалай Анціпаў.
Паводле «Вясны», у іншых гарадах Беларусі затрыманыя прынамсі 33 чалавекі. Сярод іх:
Бабруйск
У Бабруйску адправілі ў адміністрацыйную вязьніцу да суду актывістку Абʼяднанай грамадзянскай партыі і каардынатарку кампаніі назіраньня «Права выбару» Галіну Сьмірнову. Яе затрымалі 8 жніўня а 12-й гадзіне і трымалі ў гарадзкім упраўленьні міліцыі. Жанчыну вінавацяць у парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Сьмірнова спрабавала даведацца пра лёс затрыманых за «ланцуг салідарнасьці». Яна аформленая як апякунка 92-гадовага бацькі.
Баранавічы
Затрыманы Ільля Губін, назіральнік на ўчастку № 16.
Барысаў
- Назіральнік Аляксандар Кульнеў, прыехаў даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы раней Дзьмітры Шувалаў,
- Іван Самсонаў.
Берасьце
Раман Кісьляк, праваабаронца. Затрымалі ў 12.25 на плошчы Леніна. «Таксама затрымалі маладога чалавека, які падышоў да мяне. Нас павезлі ў Ленінскі РАУС», — паспеў сказаць Кісляк для БелаПАН.
Браслаў
- Валер Трашчынскі, назіральнік, арт. 17.1 КаАП,
- Віталь Трашчынскі, брат Валерыя, затрыманы дома, арт. 23.34 КаАП.
Незалежны назіральнік Валер Трашчынскі знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Яго затрымалі 8 жніўня на ўчастку для галасаваньня № 5 у Браславе.
Бялынічы
Затрымалі давераную асобу Андрэя Дзьмітрыева Яўгенію Мяцеліцу.
Гомель
Затрымалі актывіста «Краіны для жыцьця» Аляксея Раманава.
Горадня
- Давераная асоба Ціханоўскай Дзьмітры Ціт не выходзіць на сувязь;
- Давераную асобу Ціханоўскай Паўла Мялькоўскага асудзілі на 5 содняў, у яго забралі машыну са 100 тысячамі ўлётак.
Жодзіна
- Аляксандар Смольскі, назіральнік на ўчастку № 8,
- Аляксей Аляксееў, назіральнік на ўчастку № 8.
Плешчаніцы
Алег Мацяйковіч, затрыманы ўвечары 8 жніўня за допіс Укантакце.
Сьветлагорск
Затрымалі праваабаронцу Алену Масьлюкову і актывіста Вадзіма Паветку.
Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць
- Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
- 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
- Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
- ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
- Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
- 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
- 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
- 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
- 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
- Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.