Магілёўскі гурт Akute 9 жніўня выпусьціў сваю вэрсію песьні «Муры». Паводле музыкаў, гэта «спантанны» кавэр на вядомы гімн польскай «Салідарнасьці».
Трэк ужо даступны для праслухоўваньня на YouTube, а неўзабаве зьявіцца ў Instagram-акаўнце калектыву.
«Разбуры турмы муры» — пратэставая песьня, якая пазьней стала гімнам руху «Салідарнасьць» у Польшчы. Таксама яе лічаць сымбалем пратэсту ў Беларусі. Мэлёдыя пазычаная ў «L’Estaca», тэкст жа напісаны Яцакам Качмарскім.
У беларускім варыянце гучыць у перакладзе паэта Андрэя Хадановіча.