Уначы на 14 жніўня з цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна пачалі вызваляць палітвязьняў. У той жа час у ізалятар працягвалі прыяжджаць машыны хуткай дапамогі.
Па сёмай гадзіне раніцы на Партызанскі праспэкт выйшлі мэдыкі ў белых халатах і сталі ў ланцуг салідарнасьці.
Брутальным дзеяньням, якія адбываюцца ў Беларусі, ня месца ў Эўропе XXI стагодзьдзя, заявіў міністар замежных спраў Нямеччыны Гайка Маас.
Уначы 14 жніўня з жодзінскага СІЗА і менскага ізалятару на Акрэсьціна пачалі выпускаць затрыманых у Менску цягам 9-12 жніўня. Некаторых са сталіцы без суду перавозілі на ўтрыманьне ў Жодзіна.
Кангрэсмэн Элсі Гастынгс, старшыня Хэльсынскай камісіі Кангрэсу ЗША заклікаў адміністрацыю Злучаных Штатаў увесьці забарону на доступ да амэрыканскай фінансавай сыстэмы для дзевяці найбуйнейшых дзяржаўных кампаній Беларусі.
13 жніўня Вярхоўны суд «у сувязі са шматлікімі просьбамі» апублікаваў сьпіс тых, каго асудзілі па адміністрацыйных справах у судах Менску 11 жніўня.
13 жніўня Марыя Калесьнікава, кіраўніца штабу прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Беларусі Віктара Бабарыкі, апублікавала на Youtube-канале штабу зварот да дзейнай улады.
У чацьвер старшыня дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях зь Беларусьсю, дэпутат Эўрапарлямэнту Робэрт Бедрань заявіў, што ў пятніцу наведае Беларусь. Мэтай візыту мае быць сустрэча з затрыманымі грамадзянамі ЭЗ і прадстаўнікамі беларускіх уладаў.
Выпускнікі гімназіі №40 масава прыносяць да школы дыплёмы, мэдалі і іншыя школьныя ўзнагароды на знак пратэсту супраць фальсыфікацыяў выбараў участковай камісіяй, якая працавала ў будынку гімназіі.
Пасьля мітынгу ў Жодзіне прыблізна 700 чалавек зладзілі шэсьце зь ліхтарыкамі ў падтрымку працоўных БелАЗу
У магілёўскім шэсьці супраць гвалту ўзялі ўдзел да 5 тысяч чалавек. Пачалося яно зь некалькіх асобных ланцугоў, якія аб’ядналіся, ідучы з аднаго канца гораду ў другі.
Хто можа спыніць хвалю гвалту ў Беларусі? Хто кіруе пратэстамі? Як будзе разьвівацца пратэст?
13 жніўня ў Віцебску распачалася мірная акцыя мэдыкаў супраць гвалту.
Яна заявіла, што Аляксандар Лукашэнка «пачуў думку працоўных калектываў і даручыў разабрацца ва ўсіх фактах затрыманьняў, якія адбыліся ў апошнія дні, і цяпер ідзе інтэнсіўная праца ў гэтым кірунку».
Старшыня Эўрапейскага парлямэнту Давід Сасолі заявіў пра сваю занепакоенасьць гвалтам беларускіх уладаў у дачыненьні да ўласнага насельніцтва.
Сьпіс тэлевядоўцаў і іншых журналістаў дзяржаўных СМІ, якія звольніліся пасьля актаў гвалту
Пад зваротам пакінулі подпісы больш за 40 чалавек, сярод іх больш за 10 супрацоўнікаў дзяржаўнага інфармагенцтва БЕЛТА.
Пасьля патрабаваньняў працоўных БелАЗ, старшныя Жодзінскага гарвыканкаму прызначыў сустрэчу з жыхарамі гораду і працоўнымі БелАЗу каля гіпэрмакету «Green».
13 жніўня ў Баранавічах утварыўся жаночы ланцуг салідарнасьці. Акцыя доўжылася чатыры гадзіны, паводле прыблізных падлікаў у ёй за гэты час разам узялі ўдзел дзьве з паловай тысячы чалавек.
Перад гэтым на хімічным гіганце «Гродна Азот» тысячы чалавек падпісаліся пад заявай аб нязгодзе з вынікамі выбараў.
36-гадовы капітан міліцыі, супрацоўнік дэпартамэнту аховы, бацька дваіх дзяцей Ягор Емяльянаў з Наваполацку звольніўся з органаў унутраных справаў — як ён патлумачыў Свабодзе, каб не выконваць злачынных загадаў.
Назіраюцца выразныя спробы вонкавага ўмяшаньня ў справы Беларусі, заявіла сёньня на брыфінгу афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава.
Прэзыдэнты краінаў Балтыі і Польшчы заклікалі кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнку спыніць выкарыстаньне сілы супраць свайго народу, вызваліць неадкладна ўсіх затрыманых дэманстрантаў і пачаць дыялёг з народам Беларусі.
«Мы нават радаваліся, што нас ня кормяць, каб не хадзіць у прыбіральню ў камэры».
Улады Беларусі павінны ў поўнай меры выконваць свае міжнародныя абавязаньні і не парушаць правы чалавека, заявіў у чацьвер старшыня Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Гіоргі Цэрэтэлі.
Беларускі нападнік вугорскага «Фэрэнцвараша» Мікалай Сігневіч прызнаўся, што яму балюча назіраць за тым, што адбываецца ў краіне.
Інжынэрна-тэхнічны работнік БелАЗу ў размове з карэспадэнтам Свабоды расказаў падрабязнасьці тэрміновага сходу з удзелам адміністрацыі, на які не пусьцілі прэсу.
Тое, што адбываецца ў Беларусі — паўстаньне нацыі ці паглыбленьне яе расколу? Колькі беларушчыны ў Ціханоўскіх, Бабарыку і Цапкалу? Пра што сьведчыць лёзунг «Хабараўск — Беларусь з табой»? На гэтыя і іншыя пытаньні адказвае філёзаф Валянцін Акудовіч.
Хваля сыходу зь дзяржаўных пасад, найперш журнаістаў, працягваецца.
Рэпартэр Белтэлерадыёкампаніі Аляксандар Лучанок і журналіст інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА Павал Горбач паведамілі сёньня ў сваіх сацыяльных сетак, што яны звальняюцца з працы.
У Горадні некалькі сотняў супрацоўнікаў «Хімвалакно» сустрэліся з кіраўнікамі заводу і гораду.
Вядомая расейская тэлевядучая Ксенія Сабчак у сваім Інстаграме пракамэнтавала падзеі ў Беларусі:
Тэлеканал «Беларусь 1» прысьвяціў значную частку выпуску навінаў а 15-й гадзіне шматлікім пратэстам супраць міліцэйскага гвалту і вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.
Хрысьціяне розных канфэсій выйшлі з хрэсным ходам супраць гвалту, які чыніцца ў Беларусі
Самыя апэратыўныя і галоўныя навіны публікуюцца на Тэлеграм-канале Свабоды
У Горадні прайшла сустрэча супрацоўнікаў найбуйнейшага горадзенскага забудоўніка «Гроднажылбуд» з кіраўніцтвам прадпрыемства і гораду. Людзі заявілі, што застануцца на месцах, але ня будуць працаваць.
Пяты дзень мы жывем, нібы ў вусьцішным крывавым сьне.
12 і 13 жніўня ў «ланцугах салідарнасьці» ў розных гарадах Беларусі стаяць пераважна жанчыны. На іх белае адзеньне, у руках — кветкі. Вось што кажуць удзельніцы мірных акцый.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо заклікаў правесьці новыя прэзыдэнцкія выбары ў у Беларусі ў прысутнасьці міжнародных назіральнікаў.
Аб 11 гадзіне каля прахадной заводаўпраўленьня сабраліся работнікі і жыхары Жодзіна — каля 300 чалавек. Да іх выйшаў старшыня Жодзінскага гарвыканкаму Дзьмітры Заблоцкі
Гомельскі праваслаўны сьвятар Уладзімер Драбышэўскі выйшаў на адзіночны пікет насупраць будынку ўпраўленьня Сьледчага камітэту Гомельскай вобласьці на вуліцы Савецкай. Ён трымае плякат «Спыніце гвалт!»
З самай раніцы 13 жніўня людзі зноў выйшлі на вуліцы ў розных раёнах Менску. Машыны сыгналяць ім у падтрымку.
Паліттэхноляга Віталя Шклярава, арыштаванага за нібыта арганізацыю масавых беспарадкаў, утрымліваюць у СІЗА ў Менску фактычна ў катавальных умовах.
Трэцяя гадзіна ночы. Каля абласнога шпіталю ў Гомлі нязвыклы рух. Едуць «хуткія». Вязуць параненых. Тых, каго затрымалі і моцна пабілі ў аўтазаках і міліцыі.
Адзін з работнікаў БелАЗу пацьвердзіў Свабодзе, што адбываецца страйк забастоўка. Работнікі БелАЗу хочуць сустрэцца з кіраўніцтвам, патрабуюць сумленных выбараў.
Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева завочна арыштаваў 28 грамадзянаў Расеі і Ўкраіны, затрыманых у Беларусі як прадстаўнікоў прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр».
Беларуская тэнісістка Вера Лапко заявіла, што ня можа нармальна трэнавацца і рыхтавацца да US Open, бо вельмі перажывае з прычыны таго, што адбываецца ў Беларусі, інфармуе «Прессбол».
Сярэбраная мэдалістка Алімпійскіх гульняў у Сыднэі, чэмпіёнка сьвету па мастацкай гімнастыцы ў групавым мнагабор’і ў складзе зборнай Беларусі Ганна Глазкова абурылася гвалтам ў дачыненьні да мірных людзей на акцыях пратэсту ў краіне, перадае «Прессбол».
Тэлевядоўца Сяргей Казловіч, які ўчора звольніўся з БТ, вядзе ў Instagram трансьляцыю з-пад Белдзяржфілярмоніі. Ён кажа, капэля не рыхтавала загадзя адмысловай праграмы.
Капітан міліцыі з Наваполацку, супрацоўнік дэпартамэнту аховы Ягор Емяльянаў 11 жніўня апублікаваў у Instagram заяву аб звальненьні на фоне масавых пратэстаў.
Загрузіць яшчэ