Пасьля мітынгу ў Жодзіне ўвечары 13 жніўня прыблізна 700 чалавек зладзілі шэсьце зь ліхтарыкамі ў падтрымку працоўных БелАЗу.
Пасьля патрабаваньняў працоўных БелАЗу старшныя Жодзінскага гарвыканкаму правёў сустрэчу з жыхарамі гораду каля гіпэрмаркету Green.
Удзельнікі мітынгу дамовіліся штодня сустракацца на гэтай пляцоўцы да вырашэньня праблемы фальсыфікацыі выбараў і спыненьня гвалту.