Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэнісістка Вера Лапко: «Маё сэрца разрываецца на часткі. Беларусы, родныя, трымайцеся»


Вера Лапко
Вера Лапко

Беларуская тэнісістка Вера Лапко заявіла, што ня можа нармальна трэнавацца і рыхтавацца да US Open, бо вельмі перажывае з прычыны таго, што адбываецца ў Беларусі, інфармуе «Прессбол».

«Цяпер я павінна поўным ходам рыхтавацца да US Open, трэнавацца, мае думкі павінны быць накіраваныя толькі на гэта. Але ўжо трэці дзень не магу нармальна заснуць, бо перажываю і маё сэрца разрываецца на часткі з прычыны таго, што цяпер адбываецца ў маёй роднай, радзiмай Беларусi.

Беларусы, родненькія, трымайцеся», — напісала Лапко ў сторы ў «Інстаграме».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG