Тэлеканал «Настоящее время» штодня робіць жывую відэатрансьляцыю, прысьвечанаю падзеям у Беларусі.
За Лукашэнку — 64,5%
Карэспандэнт расейскага выданьня Znak.com Мікіта Целяжэнка быў затрыманы беларускімі сілавікамі 10 жніўня каля 19:00 у цэнтры Менску на вуліцы Нямізе.
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітры Кулеба заявіў, што беларускія ўлады адмаўляюцца паведаміць інфармацыю аб месцазнаходжаньні трох украінскіх грамадзян — Канстанціна Равуцкага, Яўгена Васільева і Аляксандры Алёшынай, затрыманых 12 жніўня.
Акцыя ў падтрымку беларусаў адбылася ў цэнтры Запарожжа на плошчы Герояў Рэвалюцыі. 12 жніўня ўдзельнікі акцыі прынесьлі з сабой беларускія сьцягі і плякаты з надпісамі «Жыве Беларусь», «Бел-чырвона-белы — моцны, сьмелы, мужны» і іншыя.
У эфіры тэлеканалу «Настоящее время» вядоўца тэлеканалу «Беларусь-1» Андрэй Макаёнак патлумачыў, чаму ён прыняў такое рашэньне.
З самай раніцы 13 жніўня людзі зноў выйшлі на вуліцы і сталі ў «ланцугі салідарнасьці». Машыны сыгналяць ім у падтрымку.
Міністэрства замежных спраў Чэхіі выклікала пасла Беларусі пасьля заявы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку пра тое, што пратэстамі ў яго краіне кіравалі з-за мяжы, у тым ліку з Чэхіі.
З цэнтра ізаляцыі прапарашальнікаў на 1-м завулку Акрэсьціна ў Менску уначы 13 жніўня вызвалілі каля 100 удзельнікаў акцый пратэстаў.
12 жніўня ў Менску і іншых гарадах Беларусі чацьвёрты дзень працягваліся масавыя пратэсты ў сувязі з абвяшчэньнем Аляксандра Лукашэнкі пераможцам на чарговых прэзыдэнцкіх выбарах.
Наш фотарэпартаж з зачысткі пратэсту 12 жніўня каля станцыі мэтро «Пятроўшчына» і ў Каменнай Горцы.
Беларуская дыяспара ў ЗША 12 жніўня правяла ў цэнтры Вашынгтону акцыю пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Францыя вельмі занепакоена гвалтам у Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, сказаў францускі прэзыдэнт Эманюэль Макрон у тэлефоннай размове з расейскім прэзыдэнтам Ўладзімірам Пуціным 12 жніўня.
У Гомлі вечарам 12 жніўня праходзіла мірная акцыя пратэсту, якую разагналі вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС з часткі 5525.
Як мінімум дзесяць чалавек затрымала паліцыя ў Маскве каля амбасады Беларусі на акцыі салідарнасьці зь беларусамі, якія пратэстуюць супраць папярэдніх афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.
12 жніўня ва Ўруччы людзі сталі ў ланцуг з абодвух бакоў праспэкта Незалежнасьці. Яны трымалі кветкі ў руках, пераважна белыя. Як тлумачаць удзельніцы акцыі, такім чынам людзі выказваць пратэст супраць гвалту супрацоўнікамі міліцыі.
Тэлевядоўца Белтэлерадыёкампаніі Ўладзімер Бурко паведаміў, што звольніўся. Пра гэта аўтар вайсковай праграмы «Арсэнал» на канале «Беларусь 1» напісаў у сваім Фэйсбуку.
Выказаць сваё стаўленьне да цяперашняй палітычнай сытуацыі ў Беларусі мы папрасілі пісьменьніцу, нобэлеўскую ляўрэатку Сьвятлану Алексіевіч.
Сёньня дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо, які прыляцеў з двухдзённым візытам у Прагу, даў эксклюзіўнае інтэрвію Радыё Свабода, у якім, сярод іншага, адказаў на пытаньні адносна апошніх падзеяў у Беларусі.
Беларускія настаўнікі зьвярнуліся да ўлады, міліцыі і АМАПу з адкрытым лістом, у якім рашуча патрабуюць «спыніць злачынны гвалт супраць беларускага народу».
Туды прыбыў міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік, які хацеў запрасіць іх паразмаўляць унутры актавай залі мэдычнага ўнівэрсытэту.
Міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік пракамэнтаваў сёньняшнюю акцыю пратэсту мэдыкаў «Мэдыкі з народам».
«Сказалі, што першы і апошні раз нам так пашчасьціла, што нас адпускаюць», — сказала сьведка падзей Свабодзе.
Пятро Парашэнка заклікаў беларускую ўлады да дыялёгу з грамадзтвам. У адмысловым відэазвароце ён заклікаў спыніць гвалт супраць грамадзян і не дапусьціць правакацый і падбухторваньня да гвалту.
Вера Карэтнікава, сьпявачка і вядоўца тэлеканалаў СТВ і БТ, паведаміла ў сваім Інстаграме, што сёньня яе апошні працоўны дзень.
Пра гэта тэлевядоўца напісаў у сваім Інстаграме.
Міністар замежных справаў Даніі Епэ Кофад паведаміў пра напад беларускіх сілавікоў на дацкага журналіста. Ён не назваў імя пацярпелага і не паведаміў падрабязнасьцяў таго, дзе і як адбыўся напад.
Львоўская гарадзкая рада і жыхары Львова выказалі салідарнасьць зь беларусамі, якія пацярпелі ад гвалту праваахоўных органаў у часе мірнага пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.
Telegram перадусім. Заблякаваць яго канчаткова яшчэ не ўдавалася, а ў ім падказваюць, як абыходзіць блякаваньні.
Каля дома 108 на вуліцы Савецкай у Берасьці другі дзень зьяўляюцца жывыя кветкі — гэтак берасьцейцы выказваюць салідарнасьць зь месьцічам, кроў якога пралілася на гэтым месцы падчас падзеяў 11 жніўня.
Партал dev.by апублікаваў адкрыты ліст, які склалі заснавальнікі, кіраўнікі, а таксама супрацоўнікі беларускіх ІТ-кампаній.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа на прэс-канфэрэнцыі 12 жніўня адрэагаваў на падзеі апошніх дзён у Беларусі. Ён выклаў плян з 3 пунктаў, які ўрэгуляваў бы сітуацыю ў суседняй зь Літвою краіне.
Увечары 11 жніўня пазадарожнік без апазнавальных знакаў узяў на таран легкавы аўтамабіль з пасажырамі. Перад гэтым амапаўцы абстралялі машыну гумавымі кулямі.
Затрыманыя валянтэры штабу Бабарыкі, як мяркуецца, фігуруюць у крымінальнай справе паводле арт. 293 КК («масавыя беспарадкі»).
МУС: «У пераважнай большасьці выпадкаў такіх дастаўленых адпускаюць без складаньня пратаколу». Пра зьбіцьцё, раненьні, разьбітую тэхніку і канфіскацыю картак памяці ў заяве ня згадваюць.
На ўчастку бальшыня прагаласавала за Сьвятлану Ціханоўскую, аднак у аўдыёзапісе чуваць, як кіраўнік адміністрацыі прымушае перапісаць лічбы на карысьць іншага кандыдата.
«Наша ніва» падзякавала прэс-службе МУС і прэс-сакратарцы Вользе Чамаданавай.
Былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны (2010–2011) заявіў, што Ўкраіна або іншыя краіны — суседзі Беларусі павінны ініцыяваць тэрміновае пасяджэньне Рады Бясьпекі ААН для разгляду беларускага пытаньня.
Жыхары аграгарадку Лебедзева Маладачанскага раёну несьлі калектыўную заяву старшыні сельскага выканкаму Тамары Дудзіч. Але не данесьлі — некалькіх жыхароў разам з дэпутатам жорстка зьбілі і затрымалі.
Аб’яднаная партыя левых «Справядлівы сьвет» падтрымлівае мірны пратэст і заклікае ўсіх грамадзянаў Беларусі да згуртаваньня ў адстойваньні сваіх канстытуцыйных правоў і салідарнасьці з пацярпелымі ад самавольства дзейнай улады.
Зьбівалі дзяўчат. У камэрах сядзяць па чатыры на адным ложку. Жыхары Гомля расказваюць пра стаўленьне міліцыі да затрыманых пасьля выбараў 9 жніўня.
Абвінавачаны ў каардынацыі масавых беспарадкаў у Менску грамадзянін Беларусі аказаўся прадаўцом ужываных аўтамабіляў. Грошы пры сабе ён меў пасьля продажу машыны. Пра гэта пішуць «Открытые медиа», якія пагутарылі з жонкай затрыманага.
Савецкі і расейскі дырыжор і скрыпач Уладзімір Сьпівакоў адмовіўся ад ордэна Францішка Скарыны, які ўручыў яму Аляксандар Лукашэнка, паведамляе «Коммерсант».
Беларусы павінны атрымаць «свабоды, якіх яны патрабуюць», — заявіў у сераду дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо, заклікаўшы ўлады Беларусі не прычыняць шкоду ўдзельнікам пратэстаў, паведамляе агенцтва France Press.
Яўген Макарэвіч працаваў дырэктарам 22 гады. На ўчастку, дзе ён быў старшынём камісіі, перамогу ў выбарах прэзыдэнта Беларусі атрымала Сьвятлана Ціханоўская.
Днём 12 жніўня ў шэрагу гарадоў Беларусі пачалі зьбірацца жаночыя «ланцугі салідарнасьці». Першы прайшоў на Камароўцы аб 11-й раніцы — сілавікі сказалі разысьціся, дэманстранткі сышлі з закладзенымі за галаву рукамі, але пазьней ля рынку акцыя аднавілася.
Жыхарка Менску Яна зьняла на тэлефон людзей у цывільным, калі яны некарэктна паводзілі сябе з бабуляй. Яны гэта пабачылі і паказалі жэст, які значыць, што хутка ў яе будуць праблемы.
Пралемы былі «ў сувязі з мноснымі кібэратакамі на інфраструктуру сетак электрасувязі беларускіх апэратараў і на сайты дзяржаўных органаў».
Удзень 12 жніўня 250 беларусак выйшлі ў белым адзеньні з кветкамі ў руках да Камароўскага рынку ў Менску і сталі ў ланцуг
«Тры чарапахі», «Паветраны шар», «Лёгкія-лёгкія», «Песьні пра каханьне» — далёка ня поўны сьпіс гітоў, напісаных, бадай, самым культавым беларускім рок-гуртом часоў незалежнасьці.
Загрузіць яшчэ