На Беларускім мэталюргічным заводзе прыпынілі працу ўсе тры печы, – паведаміла Свабодзе крыніца на БМЗ.
Пра гэта старшыня аблвыканкаму Леанід Заяц заявіў падчас сустрэчы зь мясцовым актывістам Валадаром Цурпанавым.
На піку ў мітынгу ўдзельнічалі да 10 тысяч чалавек.
Прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер заклікаў Аляксандра Лукашэнку пайсьці на дыялёг з пратэстоўцамі і адмовіцца ад гвалту праваахоўных органаў над дэманстрантамі.
Вэтэраны антытэрарыстычнага падразьдзялення «Альфа» асудзілі гвалт сілавікоў над мірнымі пратэстоўцамі і заклікалі прыцягнуць вінаватых да адказнасьці паводле закону.
У Горадзенскім гарвыканкаме 17 жніўня прайшла сустрэча прадстаўнікоў пратэстоўцаў і ўладаў. Першыя спрабавалі атрымаць адказы на свае патрабаваньні, але не пачулі іх і сышлі.
Карэспандэнт Свабоды перадае, што каля будынку АНТ страйкуюць каля 10 супрацоўнікаў АНТ. Яны выйшлі з плякатам «АНТ за свабоду слова».
Таран аўтамабіля ў Менску, які ўчынілі байцы спэцпадразьдзяленьня «Алмаз» Міністэрства ўнутраных справаў увечары 11 жніўня, суправаджаўся абстрэлам з баявой зброі. Тое, што цудам засталіся жывыя, пасажыры малалітражкі ўсьвядомілі толькі тады, калі выйшлі з турмы на Акрэсьціна.
Рэжысэр Белтэлерадыёкампаніі Вячаслаў Ламаносаў абвясьціў, што супрацоўнікі будуць выходзіць на страйк да будынку на вуліцы Макаёнка, 9, штодзень.
Папулярны сярод моладзі сьпявак Ціма Беларускіх падтрымаў на Instagram мірных пратэстоўцаў, якія ўчора прайшлі вуліцамі сталіцы і іншых гарадоў.
«Народ Беларусі мае права самастойна прымаць рашэньне аб сваёй будучыні і свабодна выбіраць свайго лідэра», — напісаў Шарль Мішэль у сваім Твітэры.
Улад Сакалоўскі — адзін з дыджэяў, якія ўключылі песьню «Перамен!» на афіцыйным мітынгу 6 жніўня, за што атрымаў 10 сутак арышту на Акрэсьціна — расказаў «Нашай ніве», што ў карцары яго зьбіваў намесьнік міністра ўнутраных справаў Аляксандар Барсукоў.
Асноўнае патрабаваньне шахтароў — адстаўка Лукашэнкі і прызначэньне новых выбараў.
Вялікая Брытанія сумесна зь міжнароднымі партнэрамі будзе «дамагацца ўвядзеньня санкцый супраць вінаватых і прыцягваць да адказнасьці беларускія ўлады».
Падчас візыту на МЗКЦ у Менску Аляксандар Лукашэнка сказаў, што ў ізалятары на Акрэсьціна застаюцца ад 2000 да 2500 затрыманых.
Аляксандар Лукашэнка выступіў на МЗКЦ перад працоўнымі. Падчас прамовы ён заявіў, што не зьбіраецца слухацца калектыў і праводзіць новыя выбары.
Думкі гісторыка Алеся Краўцэвіча.
Калёна з МТЗ і МЭТЗ ужо ідзе па ходніках Партызанскага праспэкту. Скандуюць «Верым, можам, пераможам!». Паводле карэспандэнта Свабоды, іх пару тысяч.
Пра гэта паведаміў апэратар Белтэлерадыёкампаніі Мікіта Шпак. Збор працягваецца. У гэты момант з рэдакцыямі сустракаецца кіраўнік Іван Эйсмант.
Вечарам у нядзелю жыхары Івацэвічаў сабраліся на чыгуначным вакзале зь бел-чырвона-белымі сьцягамі для сустрэчы цягніка зь Менску, які прывёз мясцовых чыноўнікаў зь мітынгу за Лукашэнку.
Горадзенскі архіяпіскап Арцемій выступіў у нядзелю з казаньню, у якой жорстка раскрытыкаваў улады. «Палітыкі ўсіх краін заўсёды будуць старацца падмяць пад сябе Царкву». — заявіў ён.
Кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская выступіла са зваротам. Яна заявіла, што краіна перажывае цяпер вельмі складаны пэрыяд сваёй гісторыі, і ў гэты пэрыяд людзі павінны зрабіць свой выбар.
Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што гатовая стаць нацыянальным лідэрам. На Менскім заводзе колавых цягачоў, які ўзбунтаваўся 14 жніўня, адбылася сустрэча з Лукашэнкам. Рабочыя крычалі яму: «Сыходзь!»
Павал Мацукевіч, які да канца чэрвеня сёлета выконваў абавязкі часовага паверанага Беларусі ў Швайцарскай канфэдэрацыі, напісаў у «Фэйсбуку», што Лукашэнка мусіць сысьці.
16 жніўня пасьля дэманстрацыі на праспэкце Перамжцаў частка людзей увечары прыйшла на плошчу Незалежнасьці, дзе перад гэтым прайшоў мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. У сеціве зьявілася відэа з дрона, на якім бачнае ўсё людзкое мора пратэстоўцаў.
1117 навукоўцаў і дасьледнікаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы з розных краінаў сьвету накіравалі беларускім уладам ліст з нагоды вострага дзяржаўнага крызісу ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня.
Увесь тыдзень работнікі буйных беларускіх прадпрыемстваў выказвалі сваю нязгоду з тым, што адбываецца ў краіне, патрабавалі спыніць гвалт з боку праваахоўных органаў, вызваліць усіх затрыманых і палітвязьняў, правесьці новыя сумленныя выбары.
Беспрэцэдэнтны паводле маштабаў мітынг у Менску, пратэсты па ўсёй краіне, адносна невялікая колькасьць людзей на мітынгу ў падтрымку Лукашэнкі — ці азначае гэта канчатковую перамогу рэвалюцыі? Ці не паўторыцца ў Беларусі шматмесячнае дужаньне, як гэта ўжо больш за год адбываецца ў Вэнэсуэле?
Сёньня па ўсёй Беларусі адбыліся шматтысячныя Маршы Свабоды, дзе мірныя пратэстоўцы патрабавалі вяртаньня справядлівасьці, спыненьня гвалту і адстаўкі Лукашэнкі.
У магілёўскім «Маршы Свабоды», паводле ацэнак праваабаронцаў, узялі ўдзел ад 7 да 10 тысяч чалавек.
Вечарам у нядзелю тысячы неабыякавых беларусаў і чэхаў сабраліся ў гістарычным сэрцы Прагі — Старамесцкай плошчы — на мітынг салідарнасьці зь беларускім народам, які адстойвае свой палітычны выбар.
Дырэктар Купалаўскага тэатру, былы пасол Беларусі ў Польшчы Павал Латушка ўзяў удзел у маршы Свабоды ў Менску.
Адно з найбуйнейшых украінскіх выданьняў «Украінская праўда» разам з парталам «Эўрапейская праўда» дамовіліся, што ў сваіх публікацыях будуць называць Аляксандра Лукашэнку «асобай, якая выконвае абавязкі прэзыдэнта Беларусі».
Праваабаронцы цэнтру «Вясна» зьвярнуліся ў Генэральную пракуратуру з заявай, у якой патрабуюць неадкладна распачаць крымінальную справу ў дачыненьні да сілавікоў, якія злоўжывалі сваімі паўнамоцтвамі пры разгоне мірных дэманстрантаў.
Удзельнікі шматтысячнага мітынгу каля стэлы «Менск — горад-герой» падтрымалі патрабаваньне каардынатаркі аб’яднанага штабу Марыі Калесьнікавай аб адстаўцы Аляксандра Лукашэнкі.
Пасьля таго, як у сацыяльных сетках зьявіліся фатаздымкі сэрбскіх вайскоўцаў у Беларусі з камэнтарамі пра іх магчымую ролю ў здушэньні пратэстаў у Беларусі, міністар абароны Сэрбіі выступіў з абвяржэньнем.
16 жніўня, падчас сваёй традыцыйнай нядзельнай сустрэчы зь вернікамі на малітве «Анёл Панскі», пантыфік агучыў адмысловы зварот, зьвязаны з сытуацыяй у Беларусі.
Дзяржаўнае агенцтва БелТА апублікавала фотарэпартаж пад назвай «У Менску ля стэлы адбываецца марш салідарнасьці».
Сыход міністра ўнутраных справаў у адстаўку не прывядзе ні да чога добрага, а, наадварот, дэмаралізуе асабовы склад. Такую думку выказаў кіраўнік МУС Юрый Караеў, адказваючы на пытаньні карэспандэнта TUT.BY на плошчы Незалежнасьці
Больш за сотню тысяч людзей, якія зь бел-чырвона-белымі сьцягамі сабраліся каля стэлы «Менск — горад-герой», цяпер рушаць у бок праспэкту Незалежнасьці.
Самаарганізацыя грамадзтва — гэта выдатна. Але наступае момант, калі хтосьці павінен браць на сябе адказнасьць. Вось тут бракуе лідэрства.
На плошчы Леніна ў Горадні мітынг салідарнасьці. На ім сабраліся 30 тысяч чалавек. Шмат людзей стаяла на прылеглых вуліцах.
Каля 500 чалавек пад бел-чырвона-белымі сьцягамі напярэдадні прайшлі па гістарычным цэнтры Прагі — ад Славянскай бібліятэкі, праз Карлаў мост на Градчанскую і Лярэтанскую плошчы. Каля будынка Міністэрства замежных спраў Чэхіі на Лярэтанскай плошчы адбыўся мітынг.
Каля стэлы «Менск — горад герой» сабраліся больш за 100 тысяч удзельнікаў «Маршу Свабоды», перадаюць нашы карэспандэнты, адзін з 22-га паверху гатэлю «Беларусь».
Каля стэлы «Менск — горад-герой» сабраліся больш за сто тысяч чалавек, перадае карэспандэнт Свабоды. Занятая ўся тэрыторыя каля стэлы, ля музэю Вялікай айчыннай вайны, на прылеглых вуліцах, праспэкце Пераможцаў і ў парках, але людзі не выходзяць на праезную частку.
На шматтысячным мітыгну ў Магілёве патрабуюць адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі і вяртаньня ў краіну Сьвятланы Ціханоўскай.
Каля Дому ўраду ўсталявалі трыбуну, сюды прыйшлі сьпікеры Савету Рэспублікі Натальля Качанава і Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка.
У Менску на плошчы Незалежнасьці праходзіць праўладны мітынг, які арганізоўвае «Белая Русь». У Менску ды іншых гарадах 8-ы дзень працягваюцца мірныя акцыі пратэсту.
Штаб Сьвятланы Ціханоўскай вітаў страйк супрацоўнікаў Беларускай тэлевізіі, якія выказалі салідарнасьць з палітычнымі патрабаваньнямі народа.
Тэлеканал «Настоящее время» вядзе чарговую жывую трансьляцыю, прысьвечаную падзеям у Беларусі.
Загрузіць яшчэ