На Беларускім мэталюргічным заводзе прыпынілі працу ўсе тры печы, – паведаміла Свабодзе крыніца на БМЗ. Ранкам у працоўных былі перамовы з кіраўніцтвам, іх каля заводаўпраўленьня сабралася некалькі соцень.
Дыялёгу не атрымалася, працоўныя крычалі «Забастоўка!». Кіраўніцтва заводу сказала, што не забараняе забастоўку – гэта права працоўных, але трэба, каб яны сабралі подпісы. Працоўныя пайшлі актыўна зьбіраць подпісы па цэхах, перагарадзілі дарогу транспарту з мэталаломам, прыпынілі працу трох печаў.