Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 100 тысяч удзельнікаў «Маршу Свабоды» сабраліся ў Менску 


Марш Свабоды ў Менску
Марш Свабоды ў Менску

Каля стэлы «Менск — горад герой» сабраліся больш за 100 тысяч удзельнікаў «Маршу Свабоды», перадаюць нашы карэспандэнты, адзін з 22-га паверху гатэлю «Беларусь».

Занятая ўся тэрыторыя каля музэю Вялікай Айчыннай вайны, парку Перамогі, праспэкту Пераможцаў і прылеглых вуліц. Тут былі першыя сутычкі з АМАПам 9 жніўня. Людзі крычаць: «Сыходзь», «Трыбунал», «Жыве Беларусь!».

Дэманстранты нясуць два велізарныя 100-мэтровыя сьцягі.
Атмасфэра ўзьнёслая, людзі не чакалі, што прыйдзе так шмат. Людзі ў размове са Свабодай кажуць, што хочуць новых выбараў і суду на тымі, хто зьбіваў і забіваў людзей на пратэстах, патрабуюць сыходу Лукашэнкі ў адстаўку, заяўляюць пра яго хамскае стаўленьне да ўлады і народу.

Удзельнікі маршу спадзяюцца, што ад панядзелка пратэст падтрымаюць заводы.

Па праезнай частцы свабодна едуць машыны, яны сыгналяць у падтрымку.

Міліцыі і ўнутраных войскаў не заўважана ні на вуліцах, ні ў дварах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG