Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка на МЗКЦ: «Пакуль вы мяне не забʼяце, іншых выбараў ня будзе»

абноўлена

Рабочыя МЗКЦ
Рабочыя МЗКЦ

Аляксандар Лукашэнка выступіў на МЗКЦ перад працоўнымі. Падчас прамовы ён заявіў, што не зьбіраецца слухацца калектыў і праводзіць новыя выбары, паведамляе.

Партал Tut.by прыводзіць дыялёг Лукашэнкі і рабочых, які ня трапіў у паведамленьні афіцыйнага агенцтва БелТА.

— Вы кажаце пра несправядлівыя выбары і хочаце правесьці справядлівыя?
— Так!
— Адказваю вам на гэтае пытанне. Мы правялі выбары. Пакуль вы мяне не заб’яце, іншых выбараў ня будзе. Ніколі вы ад мяне не дачакаецеся, каб я пад ціскам нешта зрабіў. Іх [выбараў] ня будзе. Таму што ня будзе ні МЗКЦ, ні МАЗа, ні БелАЗа, за паўгода мы зьнішчым усе.

Прысутныя на сустрэчы даслалі Свабодзе відэа, на якім рабочыя скандуюць Лукашэнку «Сыходзь! Сыходзь!». На гэта эн адрэагаваў «Адказваю вам на гэтае пытаньне: можаце яшчэ пакрычаць».

Пазьней іэлеграм-канал Nexta апублікаваў відэа фрагмэнту сустрэчы, яік папярэдзіў крыкам «Сыходзь!». На ім бачна, як Лукашэнка папрасіў уключыць у дынаміках запіс тэлефоннай размовы двух мужчын, якія абмяркоўваюць крытычную сустрэчу кіраўніка дзяржавы на МЗКЦ. ​

Паводле БелТА, Лукашэнка паведаміў, што цяпер вядзецца праца над варыянтамі зьмены Канстытуцыі краіны, якія прадугледжвае пераразьмеркаваньне ўладных паўнамоцтваў. «Нельга гэтую Канстытуцыю аддаваць незразумела каму. Таму што будзе бяда», — падкрэсьліў ён.

Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што гатовы падзяліцца прэзыдэнцкімі паўнамоцтвамі. «Але не пад ціскам і ня праз вуліцу», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Кіраўнік дзяржавы зьляцеў з тэрыторыі заводу на верталёце разам з сынам Мікалаем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG