Затрыманых у Менску журналістаў расейскай службы Радыё Свабода Юлію Вішнявецкую і Андрэя Кісялёва выпусьцілі з Партызанскага РУУС
Сёньня ўдзень у Менску затрымалі журналістаў расейскай службы Радыё Свабода Юлію Вішнявецкую і Андрэя Кісялёва.
На ягоную думку, сын учыніў самагубства.
Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала адмысловае паведамленьне наконт масавых зваротаў аб зьнікненьні людзей. Паводле МУС, спачатку былі сотні заяваў аб зьнікненьнях, цяпер іх засталося некалькі дзясяткаў.
Адвакат Максім Знак, які прадстаўляе інтарэсы экс-кандыдаткі ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай, падаў у Вярхоўны суд скаргу аб прызнаньні выбараў 9 жніўня несапраўднымі.
Учора адбыліся перамовы паміж высокім прадстаўніком Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі і бясьпекі Жузэпам Бурэлем і міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым.
Калектыў «Гроднаэнэрга» зьвярнуўся да кіраўніцтва свайго прадпрыемства, гораду і вобласьці з пэтыцыяй, пад якой падпісаліся 668 чалавек.
Як сказалі Свабодзе ў Купалаўскім тэатры, 21 жніўня прайшла сустрэча супрацоўнікаў тэатру, дзе яны абмеркавалі «сытуацыю ня толькі ў тэатры, але і ў краіне».
Цяперашнія ахвяры садыстаў у пагонах атрымліваюць такую грамадзкую рэакцыю, якую мусяць атрымліваць усе людзі, якія заяўляюць, што былі зьбітыя альбо згвалтаваныя.
Тэлеканал «Настоящее время» прааналізаваў, як мэдыя трох краін пішуць пра падзеі ў Беларусі.
Дыплямат Валер Кавалеўскі, які ў свой час працаваў у амбасадзе Беларусі ў ЗША, пасьля выбараў 2010 году зьехаў у ЗША з палітычных прычынаў, цяпер працуе там у міжнароднай арганізацыі. І інтэрвію Свабодзе Валер аналізуе рэакцыю сьвету на падзеі ў Беларусі.
Тэлевядучая Кацярына Пытлева, якая звольнілася на знак пратэсту напярэдадні выбараў, расказвае пра ўдзельнікаў штодзённых акцый пратэсту ля БТ, мультымэдыйную онлайн-плятформу, якую ствараюць былыя супрацоўнікі дзяржаўных СМІ і пра атрыманыя пагрозы.
Супраць Беларусі дзейнічаюць некалькі цэнтраў сілы, дзе аселі «ўрады ў выгнаньні». Аб гэтым Аляксандар Лукашэнка заявіў 21 жніўня, наведваючы агракамбінат «Дзяржынскі».
Чым скончыцца беларуская рэвалюцыя — пакуль невядома. Але можна прадказаць, што ІТ-сфэру, адну зь нешматлікіх, якая вяла яе ў будучыню, яна страціць, з аазісу спрыяньня ператворыцца ў «чорную дзірку», у замінаванае поле з надпісам на мяжы «Danger».
У сьпіс абмежаванага доступу паводле рашэньня Міністэрства інфармацыі ўнесьлі некалькі дзясяткаў проксі-сэрвісаў, з дапамогай якіх пры адсутнасьці доступу да інтэрнэту 9-11 жніўня некаторыя карыстальнікі адкрывалі папулярныя мэсэнджэры.
«Акцэнтаваная непрымальнасьць якога заўгодна ўмяшаньня звонку ў справы рэспублікі».
«Я ім зараз прадастаўлю (і прадаставіў ужо) поўную свабоду».
Калектыў найбуйнейшага забудоўніка Горадзенскай вобласьці «Гроднажылбуд» папярэдзіў кіраўніцтва прадпрыемства і гораду пра тое, што пачне страйк 21 жніўня. Аднак начальства заявіла, што ён незаконны.
Са Сьледчага камітэту пасьля допыту выйшаў Сяргей Дылеўскі, сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, а таксама кіраўнік страйкаму Менскага трактарнага заводу.
Сябра Каардынацыйнай рады для пераходу ўлады Павал Латушка адказвае ў жывым эфіры на пытаньні Свабоды.
Падчас мірных акцыяў пратэстаў у Беларусі затрымлівалі ня толькі мітынгоўцаў, але і тых, хто ехаў на машыне. На відэа бачна, як людзі ў форме затрымліваюць кіроўцаў машын, якія едуць па горадзе. Па машынах стралялі зь невядомай зброі.
На наваполацкім ААТ «Нафтан» палічылі подпісы пад адкрытым зваротам да народу Беларусі. Раней тут заяўлялі, што завод будзе страйкаваць з 29 жніўня, калі да таго часу Аляксандар Лукашэнка ня пойдзе ў адстаўку.
На гэтае пытаньне Свабоды адказалі лідэр Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук і юрыстка Алена Яськова.
Гвалт трэба спыніць, палітычных зьняволеных вызваліць і правесьці свабодныя выбары, сказала Ціханоўская.
У пятніцу тэлефон кіраўніка гандбольнага клюбу «Віцязь» Аляксандра Апейкіна зноў недасяжны, ягоны акаўнт у «Тэлеграме» выдалены.
Жузэп Барэль, вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у пытаньнях замежнай палітыкі і палітыкі бясьпекі, заклікаў беларускія ўлады спыніць крымінальную справу супраць Каардынацыйнай рады і пачаць дыялёг з апазыцыяй.
Пра гэта Свабодзе паведамілі ў страйкаме «Беларуськалію». Сам Кудзялевіч пакуль на сувязь не выходзіць.
35-гадовы Зьміцер Смаляк 10 жніўня стаў сьведкам абстрэлу мірных людзей каля мэтро «Пушкінская» ў Менску. У яго пацэліла сьвятлашумавая граната. Неабыякавыя людзі падвезьлі мужчыну да шпіталя, дзе ён прабыў тыдзень.
Гэта ўжо трэці нумар «„Комсомольской правды“ в Белоруссии», які ня даў рады выпусьціць Дом друку.
Экс-кандыдатка ў прэзыдэнты сказала, што страйкоўцы напужалі дыктатуру, таму на іх і ціснуць. Яна заклікала рабочых абʼяднацца і запэўніла іх у грамадзкай падтрымцы. Ціханоўская заявіла, што забастоўкі — легальная і магутная зброя супраць рэжыму.
Што адбываецца ў Беларусі на трынаццаты дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і брутальнага гвалту сілавікоў.
Сяргей Дылеўскі, сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, а таксама кіраўнік страйкаму Менскага трактарнага заводу, расказаў, што будзе з нацыянальнай забастоўкай у Беларусі, журналісту «Настоящего Времени».
Гэта адбылося у другой палове дня 20 жніўня. Паведамленьне аб гэтым Ганна Канапацкая разьмясьціла ў сваім Facebook.
Пра сваё рашэньне намесьнік дырэктара Нацыянальнага кадастравага агенцтва Дзьмітры Рытвінскі паведаміў у Facebook.
Камэнтуючы паведамленьне аб тым, што Генэральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу супраць Каардынацыйнай рады для трансфэру ўлады, Брус Мілар, выканаўца абавязкаў дырэктара Amnesty International па Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі, зрабіў заяву.
У Слуцку на стадыёне 20 жніўня прайшоў мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля мітынгу яго ўдзельнікі прайшлі шэсьцем па горадзе, у тым ліку міма ланцугу салідарнасьці ў цэнтры гораду.
Пракуратура завяла справу супраць Каардынацыйнай рады, Крэмль заяўляе пра ўмяшаньне ў справы Беларусі. Найважнейшае за 20 жніўня
Выданьне піша, што атрымала запіс закрытай сустрэчы міністра абароны Віктара Хрэніна з кіраўнікамі структурных падразьдзяленьняў Мінабароны, Генштабу і Ўзброеных сіл, якая адбылася 19 жніўня ў Цэнтральным доме афіцэраў у Менску.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо сёньня выступіў з заявай з нагоды палітычнай сытуацыі ў Беларусі. Яна мае назву «Падтрымка памкненьняў беларускага народу».
У Берасьцейскай вобласьці затрымалі «10 актыўных удзельнікаў масавых беспарадкаў», паведамляе УУС Берасьцейскага аблвыканкаму.
Прынамсі 500 супрацоўнікаў сфэры аховы здароўя абнародавалі зварот з палітычнымі патрабаваньнямі.
«Здраднікі радзімы. Я так і называю», — акрэсьліла ўдзельніца гэтай дружнай кампаніі.
Як паведаміў Радыё Свабода Павал Латушка, які пасьля звальненьня з пасады дырэктара Купалаўскага тэатру, увайшоў у Каардынацыйную раду па трансфэры ўлады, каля ягонага дому ўжо дзьве гадзіны працуюць сьледчыя.
Крыніца, якая працуе на Менскім аўтамабільным заводзе, паведамляе пра ўзмацненьне ціску на працаўнікоў прадпрыемства, якія выступаюць за адстаўку ўладаў і за новыя выбары.
Аляксандар Лукашэнка ня хоча ўдзелу АБСЭ як пасярэдніка ва ўрэгуляваньні сытуацыі ў Беларусі, паведаміў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон.
Паўтары тысячы чалавек сабраліся на плошчы Леніна ў Горадні 20 жніўня. Нікога не затрымалі.
Дырэктар дэпартамэнта найбуйнейшай у Беларусі ІТ-кампаніі EPAM Павал Лібер расказаў у Фэйсбуку, што ўдзельнічаў у стварэньні плятформы для альтэрнатыўнага падліку галасоў на выбарах-2020 «Голас».
На афіцыйным Youtube-канале экс-прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Беларусі Віктара Бабарыкі апублікавалі зварот кіраўніцы штабу Марыі Калесьнікавай да вайскоўцаў і сілавікоў.
Ён затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, абставіны пакуль высьвятляюцца.
20 жніўня ў Заслаўі каля мясцовага Дому культуры прайшоў мітынг. Мясцовыя жыхары запрасілі на яго кіраўніцтва гораду, а таксама прадстаўнікоў Менскага райвыканкаму і раённай пракуратуры.
Загрузіць яшчэ