Экс-баец спэцатраду МУС Беларусі, які прызнаўся ў саўдзеле ў забойствах крытыкаў Лукашэнка, расказаў DW, як зьмянілася ягонае жыцьцё пасьля інтэрвію, і адказаў на словы Паўлічэнкі, што ён нібыта піў і сядзеў у турме.
Расейская абрэвіятура «СОБР» па-беларуску расшыфроўваецца як «спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня» Ўнутраных войскаў МУС. Першыя «СОБРы» ўзьніклі яшчэ ў канцы 1970-х гадоў ва ўнутраных войсках СССР.
Думкі гісторыка Алеся Краўцэвіча.
Яўген Міхайлоўскі праходзіў разам з Юрыем Гараўскім тэрміновую службу ў менскай вайсковай частцы 3214. Ён кажа, што інтэрвію былога саслужыўца выклікала хвалю абмеркаваньняў.
У сеціве зьявілася архіўны відэасюжэт пра беларускі спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня (СОБР), у кадрах якога фігуруе Юры Гараўскі, які днямі ў інтэрвію Deutsche Welle расказаў пра выкраданьні і забойствы праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму і свой удзел у іх.
У сеціве зьявілася архіўнае відэа, адзін зь першых фільмаў пра беларускі спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня (СОБР), у кадрах якога зьяўляецца Юры Гараўскі.
Расейскія мэдыя адрэагавалі на рэзанансныя заявы экс-байца спэцпадразьдзяленьня СОБР Юры Гараўскага, які прызнаўся ў датычнасьці да выкраданьня і забойства ў канцы 1999 году апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.
Мяркуючы па ўсім, палітычнае кіраўніцтва краіны знаходзіцца цяпер у разгубленасьці з нагоды інфармацыі пра палітычныя забойствы, выкладзенай Юрыем Гараўскім. Яно ня ведае, як рэагаваць. Добрага выйсьця з гэтай сытуацыі яно ня мае.
Свабода паглядзела, што зьвязвае паміж сабой людзей, якіх былы спэцназавец Юры Гараўскі абвінавачвае ў забойствах Ганчара, Захаранкі і Красоўскага.
Дзьмітры Петрушкевіч — былы сьледчы пракуратуры, які расьсьледаваў справы аб зьнікненьні Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.
Хто быў падазраваным, хто расьсьледаваў, хто сьведчыў у справе зьніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьмітра Завадзкага. Свабода склала сьпіс ключавых асобаў, зьвязаных з гэтым расьсьледаваньнем.
На пытаньне «Каму выгадна?» у гэтым выпадку можа быць адказ — яму, Юрыю Гараўскаму, выгадна, яго сумленьню, яго душы. Ну а каму бліжэй вэрсія пра «расейскі сьлед» — вольнаму волю. Зьняпраўдзіць усе яе варыянты, напэўна, немагчыма. Як і даказаць.
Памочнік старшыні асацыяцыі вэтэранаў спэцпадразьдзяленьняў «Гонар» Дзьмітрыя Паўлічэнкі Сяргей Матвіенка заявіў Свабодзе, што ягоная арганізацыя не зьвярталася да Лукашэнкі з нагоды інтэрвію Юрыя Гараўскага.
Ігар Парэчын называе сябе памочнікам Дзьмітрыя Паўлічэнкі ў асацыяцыі вэтэранаў спэцпадразьдзяленьняў «Гонар» і заяўляе, што даўно ведае Юрыя Гараўскага.
Былы кіраўнік Вярхоўнага Савету Беларусі, генэрал-лейтэнант міліцыі Мечыслаў Грыб пракамэнтаваў прызнаньні Юрыя Гараўскага, які сказаў, што ўдзельнічаў у выкраданьні і забойстве Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.
Deutsche Welle апублікавала фільм, у якім 41-гадовы Юры Гараўскі расказаў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі ў 1999 годзе. На пытаньні Свабоды адказвае адзін са сцэнарыстаў фільму, журналіст расейскай службы DW Ўладзімер Дорахаў.
Былы лідэр спартова-патрыятычнай арганізацыі «Край» Вадзім Кабанчук расказаў Свабодзе, як 18 гадоў таму быў знойдзены аўтамабіль бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, на якім яго разам зь Віктарам Ганчаром даставілі на месца забойства.
Свабода сабрала рэакцыя экспэртаў і зацікаўленых людзей.
Але сёньня ж былы баец СОБРу сказаў, што служыў з Гараўскім.
Мы спыталі ў менчукоў, што яны думаюць пра прызнаньне экс-байца, і ці ведаць пра зьніклых у 1999 годзе палітыкаў.
Карэспандэнты Свабоды паглядзелі, як цяпер выглядае гэта месца.
Паводле Гараўскага, гэта ён ўбачыў, калі ўжо забітых Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага разьдзелі перад тым, як закапаць ў яме.
Былы сьледчы пракуратуры Алег Воўчак у 1999 годзе ўзначальваў грамадзкую камісію расьсьледаваньня зьнікненьня экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, апазыцыянэра Віктара Ганчара і ягонага сябра Анатоля Красоўскага
Кіраўнік унутраных войскаў у 1999-2000 гадах Юрый Сівакоў назваў інтэрвію экс-байца «СОБРу» аб зьніклых палітыках укідам перад сустрэчай Лукашэнкі і Пуціна 20 сьнежня
Свабода пераказвае зьмест асноўных прызнаньняў Юрыя Гараўскага.
Свабода выпусьціла відэа, у якім мы паказалі, хто мог стаяць за зьнікненьнямі Захаранкі і Ганчара і як яны паўплывалі на далейшую гісторыю краіны.
Deutsche Welle (Нямецкая хваля) апублікавала відэа, ў якім чалавек, які назваў сябе байцам беларускага «эскадрону сьмерці» распавёў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму.