Пашыраць сьпіс паслуг, за якія незанятыя ў эканоміцы грамадзяне будуць плаціць па поўных тарыфах, пакуль не плянуецца, заявіла журналістам 17 траўня ў Палаце прадстаўнікоў міністар працы і сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч, паведамляе БелаПАН.
Урад вызначыў, якія паслугі не занятыя ў эканоміцы беларусы будуць аплочваць паводле эканамічна абгрунтаваных тарыфаў. Гэта прапісана ў пастанове Саўміна № 314 ад 24 красавіка 2018 году.
Прэзыдыум аргкамітэту па стварэньні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада», які ўзначальвае Мікола Статкевіч, распаўсюдзіў заяву пра Дэкрэт прэзыдэнта № 1 «Аб садзейнічаньні занятасьці насельніцтва». Тэкст заявы цытуе агенцтва БелаПан.
Першы намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч падчас брыфінгу ў агенцтве БелТА ўдакладніў некаторыя палажэньні прэзыдэнцкага дэкрэту № 1 «Аб садзейнічаньні занятасьці».
Савет міністраў зацьвердзіў прыкладную пастанову наконт працы і паўнамоцтваў камісіяў па занятасьці насельніцтва. Такія камісіі будуць стварацца для выкананьня новага «дармаедзкага» дэкрэту, які Аляксандар Лукашэнка падпісаў 25 студзеня.
Міністар аховы здароўя Валеры Малашка зьняпраўдзіў інфармацыю пра 100-працэнтную кампэнсацыю насельніцтвам мэдычных паслугаў для так званых «дармаедаў».
Распрацоўка дакумэнту, стварэньне «базы дадзеных аб прыбытках грамадзян», праца камісій пры райвыканкамах, дапамога ДАІ і Памежнага камітэту — гэта няпоўны сьпіс працэдур, якія ўлады праводзілі, каб сабраць «дармаедзкі падатак».
Радыё Свабода вызначае беларускае „Слова году“ з 2014-га. Сёлета ім стаў „дармаед“. Падзеі вакол „дармаедзкага дэкрэту“, а найперш масавыя вулічныя пратэсты супраць яго, сталі беспрэцэдэнтным для апошніх гадоў сьведчаньнем годнасьці й самаарганізацыі беларускага грамадзтва.
Аляксандру Лукашэнку «паклалі на стол» праект зьменаў у дэкрэт № 3, які ён абяцаў абнавіць да 1 кастрычніка.
Падчас нарады, прысьвечанай пэрспэктывам разьвіцьця беларускай навукі, Аляксандар Лукашэнка заклікаў навукоўцаў далучыцца да прапрацоўкі так званага дэкрэту № 3, які ў народзе атрымаў назву «дармаедзкага».
У заяве таксама гаворыцца пра Курапаты.
Дэкрэт № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» адмяняць ня стануць, але на працягу года даручана ня спаганяць адпаведны збор.
Ці будуць нарастаць пратэсты супраць дэкрэту № 3? Ці будзе ўлада вымушаная адмяніць гэты дэкрэт? Навошта Аляксандар Лукашэнка зьвязаў гэтыя пратэсты з тымі, хто прэтэндуе на беларускія землі?
Апошнім днём, калі так званыя «дармаеды» маглі сплаціць збор на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў, было 20 лютага.