Якія могуць быць станоўчыя наступствы жыцьця ў часе пандэміі каранавірусу? З аднаго боку, ёсьць гора ад стратаў, трывога за сябе і блізкіх, няўпэўненасьць у будучыні, абурэньне ад хлусьні і цынізму, а з другога — новы вірус адкідае фальшывае, прымушае цаніць сапраўды важнае, расстаўляе прыярытэты.