У часе амэрыканскага візыту Ўладзімера Макея адбыліся сустрэчы, якія якраз калі і не дазваляюць казаць пра «прарыў», дык дакладна могуць быць індыкатарам пэўнага пацяпленьня паміж Менскам і Вашынгтонам. Што гэта азначае для беларуска-амэрыканскіх адносінаў і для жыхароў Беларусі? Абмяркоўваюць Уладзімер Глод, Ігар Карней і Сяргей Навумчык.