Госьць чарговай перадачы «Інтэрвію тыдня» — былы старшыня Вярхоўнага Савету, генэрал міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб. Ён адказвае на пытаньне, навошта Палата прадстаўнікоў уручыла грамату міністру ўнутраных спраў Шуневічу, разважае пра тое, як і чаму ў міліцыі фармуецца клімат беспакаранасьці і ўсёдазволенасьці, аналізуе, чаму «справа патрыётаў» патрэбная ня столькі сілавікам, колькі палітычнаму кіраўніцтву, і тлумачыць, якія рэформы неабходна правесьці ў сілавых структурах.