Гісторыя зь беларуска-расейскімі ядзернымі вучэньнямі ля Асіповічаў паказвае, што Масква проста выкарыстоўвае саюзьніка. Беларусь тут выглядае як пасіўны аб’ект. Лукашэнка апынуўся ў ролі кіраўніка, які не кантралюе працэсы на тэрыторыі краіны. Таму спрабуе апраўдацца.
Расказваем, у якіх выпадках прыйдзецца заплаціць беларускай дзяржаве, нават калі вы проста захацелі адчуць радасьць ад цяпла і сонца.
У гэтым выпуску «ПіКу Свабоды» мы падсумоўваем галоўныя падзеі тыдня.
Улады Беларусі ўпершыню адкрыта паказалі інфраструктуру і сцэнар выкарыстаньня ядзернага «Іскандэра» ў Асіповічах — у тым самым месцы, пра якое Свабода раней пісала ў сваіх расьсьледаваньнях.
Валер Карбалевіч прааналізаваў галоўныя сацыяльна-палітычныя падзеі тыдня: новыя ядзерныя сыгналы Масквы, страх Лукашэнкі і крызіс беларускіх дэмакратычных сілаў.
Злучаныя Штаты папрасілі Літву, Польшчу і Ўкраіну зьняць санкцыі зь беларускага калію, каб дазволіць транзыт гэтай прадукцыі празь іхную тэрыторыю. Пра гэта сьведчыць нефармальны зварот Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША на адрас трох сталіц, зь якім азнаёмілася Радыё Свабода.
23 траўня 2021 году ў Менску прымусова пасадзілі самалёт Ryanair. На борце былі Раман Пратасевіч і Соф’я Сапега, якіх пасьля арыштавалі і асудзілі. А супраць Беларусі ўпершыню ўвялі нагэтулькі маштабныя санкцыі. Прыгадваем, як гэта было і што страціла краіна праз гэты інцыдэнт.
Сустрэча адбываецца ў момант глыбокай трывогі: эўрапейцы хочуць яснасьці, наколькі ЗША плянуюць скараціць сваю вайсковую прысутнасьць іх на кантынэнце.
Вілюс Шадаўскас, рэктар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, які ўлады Беларусі 14 красавіка 2026 году прызналі «экстрэмісцкай арганізацыяй», расказаў Радыё Свабода, як ВНУ пераадольвае наступствы гэтага рэпрэсіўнага рашэньня, што чакае абітурыентаў, студэнтаў і выкладчыкаў.
Кадэбісты сталі сыстэмна прапаноўваць беларусам супрацоўніцтва. У перамовах яны выкарыстоўваюць новыя мэтады. Спэцыяліст у бясьпецы і праваабаронца падзяліліся з Свабодай тым, як можа адбывацца гэты працэс і што варта рабіць, калі вас вэрбуюць.
Вацлаў Іваноўскі, Максім Гарэцкі, Магдалена Радзівіл. Калі б ня гэтыя людзі, беларусы, цалкам магчыма, спалі б дагэтуль. Чаму, тлумачыць Дзьмітры Гурневіч.
За кратамі і на «хатняй хіміі» ў Беларусі зараз знаходзяцца больш за 120 дзеячоў культуры. Далёка ня ўсе яны гатовыя агучваць падрабязнасьці таго, з чым сутыкнуліся.
Актывісты праўладнай партыі «Белая Русь» заявілі, што распрацавалі праграмна-аналітычны комплекс «Искра Ультра», які вызначае шкодны з пункту гледжаньня ўладаў кантэнт. Расказваем, што гэта такое і як яно працуе.
Правал выбараў Каардынацыйнай рады — гэта сымптом агульнага крызісу беларускай апазыцыі. Але апазыцыя ў замежжы ў прынцыпе ня можа быць суб’ектам перамен. Ва ўмовах адсутнасьці рэальных пэрспэктываў дэмакратызацыі ў Беларусі галоўнай задачай сілаў у выгнаньні ёсьць палітычнае выжываньне.
На выбарах у Каардынацыйную раду 4-га скліканьня прагаласавала 2113 чалавек. Выбары ў КР мусілі пачацца 11 траўня ў 22:00, аднак старт быў сарваны магутнай DDoS-атакай.
КДБ праз пяць гадоў пасьля стварэньня дабраўся да брэнду беларускага дызайну Znivien. Пагаварылі з хлопцамі пра ўплыў Мелказёрава, попыт на пратэст і пра тое, што для іх значыць тое самае Zaebis.
Беларускі добраахвотнік расказаў Свабодзе, як выпаў з працы праз «пасьмяротны акаўнт бабулі», чаму ён супраць гераізацыі на вайне і як ён, сірата, сярод пабрацімаў знайшоў сям’ю.
Беларускія і расейская войскі на тэрыторыі Беларусі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар. Зяленскі заявіў, што Расея зноў плянуе ўдары па Ўкраіне з Беларусі. Як пратэстанцкія вернікі і прапаведнікі ўспрынялі малітву за Лукашэнку і Пуціна на «Фэстывалі надзеі» з удзелам духоўнага дарадцы Трампа.
Беларускія і расейская войскі на тэрыторыі Беларусі трэнуюцца наносіць ядзерны ўдар. Зяленскі заявіў, што Расея зноў плянуе ўдары па Ўкраіне зь Беларусі. Як пратэстанцкія вернікі і прапаведнікі ўспрынялі малітву за Лукашэнку і Пуціна на «Фэстывалі надзеі» з удзелам духоўнага дарадцы Трампа.
Перамоўны працэс паміж Беларусьсю і ЗША становіцца фактарам уплыву ня толькі на палітыку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, але і на ўсю рэгіянальную архітэктуру. Ён так ці інакш закранае суседнія краіны, вымушае іх рэагаваць.
Дзесяцігодзьдзямі ўлада ў Іране была сканцэнтраваная ў руках аднаго чалавека — найвышэйшага кіраўніка аяталы Алі Хамэнэі. Але пасьля ягонай гібелі ў пачатку вайны ЗША і Ізраілю супраць Ірану 28 лютага працэс прыняцьця рашэньняў у Тэгеране робіцца ўсё больш дэцэнтралізаваным, кажуць экспэрты.
Вершы, якія ўвайшлі ў кнігу, славутая беларуская паэтка напісала паміж 1945 і 1947 гадамі ў Чэхаславаччыне перад арыштам і выдачай у СССР, якая закончылася для яе ГУЛАГАм.
Калі могуць вызваліць новых палітвязьняў? Аналіз Аляксандра Фрыдмана.
Паўстаньне андроідаў, падарожжы ў часе і дэтэктыў-алькаголік, які зьбірае сябе нанова. Гэта сюжэты гульняў, якія зробленыя як кіно, дзе вы ўплываеце на канцоўку, робячы складаны маральны выбар. Сёньняшняя падборка — пра самыя кінэматаграфічныя гульні.
Амэрыканскі спэцпасланьнік Джон Коўл яшчэ не прыехаў у Менск, але вакол Беларусі ўжо адбываюцца дзіўныя і нетыповыя рэчы. Валер Карбалевіч прааналізаваў галоўныя сацыяльна-палітычныя падзеі тыдня.
Фрэнклін Грэм будзе маліцца за Лукашэнку. Якая місія пратэстанцкага прапаведніка ў Менску? Калі будуць вызваляць палітвязьняў? Што трэба ведаць беларусам пра хантавірус і наравірус? У «ПіКу Свабоды» падсумоўваем асноўныя падзеі тыдня з палітолягам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
У беларускіх калёніях дагэтуль знаходзяцца каля 120 жанчын-палітзьняволеных. Некаторыя з былых палітзьняволеных жанчын запусьцілі своеасаблівы флэшмоб у іх падтрымку. Яны запісваюць відэазвароты, у якіх заклікаюць тэрмінова вызваліць у першую чаргу пэнсіянэрак.
У Менску дазволілі вялікі пратэстанцкі фэстываль, куды едзе амэрыканскі прапаведнік Фрэнклін Грэм, зьвязаны з адміністрацыяй Дональда Трампа.
У Менск прыедзе адзін з самых вядомых прапаведнікаў ЗША — Фрэнклін Грэм, блізкі да Дональда Трампа і сябра спэцпасланьніка Джона Коўла.
Мілітарысцкая ліхаманка становіцца рутынай, набывае сталы характар. І робіцца гэта неабавязкова дзеля падрыхтоўкі да вайны. Функцыя мілітарызацыі шырэйшая: яна тычыцца ня толькі войска, але і ўсяго грамадзкага жыцьця.
Па словах старшыні выбарчай камісіі, атакі працягваюцца і маюць велізарны маштаб. Але аддаць свой голас усё ж магчыма нават у такіх умовах.
Аляксандр Лукашэнка, ягонае атачэньне, значная частка грамадзтва, шэраг замежных суб’ектаў успрымаюць дзейнасьць дэмакратычных сілаў у замежжы як палітычную альтэрнатыву. Існаваньне Каардынацыйнай рады, іншых «ценевых» структураў надае апазыцыі пэўную легітымнасьць, няхай і сымбалічную.
12 траўня ў Вільні адбудзецца інаўгурацыя інфармацыйнага пункту Рады Эўропы для беларусаў. У эксклюзіўным інтэрвію Свабодзе генэральны сакратар Рады Эўропы Ален Бэрсэ расказаў пра эўрапейскую пэрспэктыву Беларусі і стаўленьне да розных падыходаў ЗША і Эўразьвязу да кантактаў з Лукашэнкам.
У размове з Свабодай Павал Лібер паведаміў, што дадатковая праверка кампаніі Sumsub ня выявіла доказаў таго, што супраца зь ёю можа прывесьці да перадачы зьвестак тых, хто прагаласаваў на выбарах у Каардынацыйную раду, уладам Беларусі.
Выбары ў Каардынацыйную раду пачнуцца сёньня а 22-й гадзіне. Першапачаткова яны мусілі стартаваць ранкам. Перанос быў патрэбны, каб праверыць сыстэму галасаваньня. Ці будуць беларусы галасаваць і ці бачаць патрэбу ў Каардынацыйнай радзе?
Сьвятар зь Беларусі, які быў у «Моладзі БНФ», цяпер служыць у Польшчы, ходзіць у мацоўню, вядзе Instagram і тлумачыць празь яго веру.
На борце круізнага карабля MV Hondius у сярэдзіне красавіка адбыўся сполах захворваньняў на сьмяротна небясьпечны хантавірус, які паходзіць з горнага рэгіёну Андаў у Паўднёвай Амэрыцы.
Прадстаўнікі ўладаў Беларусі ў дзяржаўных СМІ пагражаюць штрафамі за адсутнасьць рэгістрацыі хатніх гадаванцаў. І нагадваюць, што паводле закону сабаку ці ката ўладальнікі мусяць зарэгістраваць цягам трох дзён. Разабраліся, як гэта робіцца і што пра гэта кажа закон.
10 траўня ў цэнтры дапамогі «Беларускі замак» ў Вільні адбылася сустрэча з палітыкам, прэтэндэнтам на прэзыдэнцкую пасаду ў 2020 годзе і былым палітвязьнем Віктарам Бабарыкам. Беларусы Вільні атрымалі магчымасьць абмеркаваць зь вядомым палітыкам актуальную сытуацыю і задаць яму пытаньні.
Сёлетні парад у Маскве прайшоў у скарочаным выглядзе праз пагрозу ўкраінскіх атак. Пасьля 2020 году Аляксандар Лукашэнка на 9 траўня штогод езьдзіць на ўрачыстасьці ў расейскую сталіцу. Бо цяпер дэманстрацыя ляяльнасьці Расеі ёсьць неабходнай умовай ягонага палітычнага выжываньня.
Створаны ў 2020 годзе орган павінен быў дапамагчы Лукашэнку перадаць уладу апазыцыі. Зараз у ім не засталося ніводнага чалавека, які жыве ў Беларусі.
У Менску працуе больш за сто гандлёвых цэнтраў, і іх колькасьць расьце апошнімі гадамі. Глядзім, ці на гэтых мільёнах квадратных мэтраў хапае гандляроў і наведнікаў.
На простыя пытаньні Свабоды аб бясьпецы і празрыстасьці адказалі сьпікер КР Арцём Брухан і распрацоўнік сыстэмы галасаваньня Павал Лібер.
Сёньня мы разьбяром мэгапраекты Аляксандра Лукашэнкі — гучныя ідэі, у якія ўкладалі мільярды і абяцалі «прарыў».
Эўрапейскі форум у армянскай сталіцы быў адметны тым, што Ерэван займеў свабоду выбару, магчымасьць палітычнай гульні між Расеяй і Эўропай. Чаго ня можа дазволіць сабе Менск, які цалкам залежыць ад Масквы.
Палітвязьня Ўладзімера Кнігу трэці раз будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаваньне» адміністрацыі калёніі. Яму ўжо двойчы дадавалі па адным годзе зьняволеньня да асноўнага прысуду. Калі б ня гэтыя прысуды, Уладзімер ужо быў бы вызвалены.
Сёлета ўлетку ўлады Беларусі хочуць працаўладкаваць 150 тысяч маладых людзей, у тым ліку школьнікаў. Спыталі ў эканаміста, навошта гэта ўладам.
Што стала прычынай самагубства намесьніка начальніка цэха на прадпрыемстве «Гродна Азот»? Што адбываецца цяпер на прадпрыемстве? Як уплывае на бясьпеку і працоўную атмасфэру адсутнасьць незалежных прафсаюзаў?
Пачынаецца сэзон адпачынкаў. Найбольш імаверныя варыянты атрымаць турыстычны шэнген — Гішпанія і Грэцыя, але на кароткія тэрміны. Адносна «шчодрая» Італія мяняе візавы цэнтар. Польшча летам больш ляяльная, але зьявіліся новыя праблемы.
Загрузіць яшчэ