Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трывожныя вучэньні: Ці спалохаецца нехта Лукашэнку і Пуціна. «ПіК Свабоды» за тыдзень

Лукашэнка на вучэньнях. 21 траўня 2026
Лукашэнка на вучэньнях. 21 траўня 2026

Сьцісла

  • У Беларусі і Расеі скончыліся ядзерныя вучэньні — з імітацыяй пускаў і перакідваньнем ядзернай зброі. Што гэта ўсё значыць насамрэч? Аналізуе Валер Кавалеўскі.
  • ЗША просяць суседзяў Беларусі разблякаваць пытаньне калію. Навошта гэта Вашынгтону? Аналізуе Уладзімер Жыгар.
  • Выбары ў Каардынацыйную раду адбыліся — кааліцыя Паўла Латушкі і руху «За свабоду» перамагла. Але што гэта значыць для беларускай палітыкі ўвогуле? Расказвае Юры Губарэвіч.
  • У Менску затрымалі сьпевака Аляксея Хлястова.

У гэтым выпуску «ПіКу Свабоды» мы падсумоўваем галоўныя падзеі тыдня.

0:00 Асноўныя падзеі тыдня
01:40 Галоўная асаблівасьць ядзерных вучэньняў. Юры Фёдараў
04:33 Якія наступствы ад ядзернага шантажу могуць чакаць Беларусь. Валер Кавалеўскі
34:03 Навошта Трамп ратуе беларускі калій. Уладзімер Жыгар
45:10 Вынікі выбараў у Каардынацыйную раду: правал альбо новы шанец. Юры Губарэвіч
50:07 Колькі каштавала ўладам кібэратака на сайт галасаваньня. Павал Лібер
53:35 У Менску затрымалі сьпевака Аляксея Хлястова

Валер Кавалеўскі: Вучэньні супадаюць з пагаршэньнем сытуацыі Расеі на фронце, у вайне супраць Украіны. Мы бачым, што апошнія месяцы ўкраінцы збалянсавалі сытуацыю на фронце, аднавілася і ўпэўненасьць. І яны вельмі актыўна сыгналізуюць, што незадаволеныя роляй Беларусі ў вайне, і папярэджваюць пра магчымыя наступствы, калі рэжым Лукашэнкі пойдзе на нешта легкадумнае. Таму гэтыя вучэньні супадаюць з эскаляцыяй паміж Беларусьсю і Ўкраінай. (...) Але нейкіх прыкметаў, што зь Беларусі рыхтуецца чарговае ўварваньне, няма.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:50 0:00

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG